Ігнацы Завіша: (1690—1738) маршалак надворны літоўскі

Ігнацы Завіша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Мечнік1730) і вялікі падкаморы літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736).

Ігнацы Завіша
Ігнацы Завіша: (1690—1738) маршалак надворны літоўскі
Лебедзь
Лебедзь
мечнік вялікі літоўскі
17 красавіка 1730 — ліпень 1734
Папярэднік Юзаф Тадэвуш Агінскі
Пераемнік Януш Аляксандр Сангушка
падкаморы вялікі літоўскі
ліпень 1734 — 1 студзеня 1736
Папярэднік Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
Пераемнік Ежы Аўгуст Мнішак
28-ы маршалак надворны літоўскі
1 студзеня 1736 — 16 жніўня 1738
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Фердынанд Фабіян Плятэр[d]
Нараджэнне 16 красавіка 1696(1696-04-16)
Смерць 16 жніўня 1738(1738-08-16) (42 гады)
Род Завішы
Бацька Крыштаф Станіслаў Завіша
Маці Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Жонка Марцыбела з Агінскіх[d]
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч
Званне генерал-маёр
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хіславіцкае, Самілішскае і Інтурскае староствы.

Жыццяпіс

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа Станіслава.

У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тое, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана.

Ігнацы Завіша: (1690—1738) маршалак надворны літоўскі 
Жонка Марцыбела з Агінскіх

Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах, апекваўся ім. Памёр без нашчадкаў, а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы.

Зноскі

  • Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639.
  • Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.
  • Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666—1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372—373.
  • Аляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
  • Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
  • Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  • Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ігнацы Завіша, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    16 жніўня16901730173417361738Вялікае Княства ЛітоўскаеВялікі мечнік літоўскіВялікі падкаморы літоўскіМаршалак надворны літоўскі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рудня-Барталамееўскі сельсаветАдры ТатуТрыўмфальная арка КанстанцінаУладзімір Іванавіч КарызнаСмаргоньГродзенская вобласцьАдарвірогАлан РыкманТурцыяБеларускі алфавітЯгелонскі ўніверсітэт2023Эдвард Адамавіч ВайніловічЗацьменнеБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтМузей Саламона ГугенхаймаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічГрабянёўскіBioShock 2БагаслоўеЯварДзве душыПолацкАляскаНавагрудскі замакМарцін АдэрскіАдміністрацыйны падзел Буркіна-ФасоГраньСёмуха1969СамараПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)МесцапражываннеЦытраВікісховішчаАдэнавірусыМеравінгі1910Krátky ProcesЖамойцьРазбуры турмы мурыЯнка СіпакоўМікола ГусоўскіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЗміцер ВайцюшкевічЗакон Гука (гурт)Мастацкі музей Сан-ПаўлуІнтэрнэт-тэлебачаннеВыяўленчае мастацтва БеларусіШыпіёнэ БаргезэАляксандр Мікалаевіч ВазнясенскіПіNintendo Entertainment SystemДзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2013Пётр Міронавіч МашэраўСімяон ПолацкіЯн БаршчэўскіМіхась ПазнякоўПрыпяцьРоўнае Поле (Расонскі раён)Янка КупалаКрымДжэймс БондПашпарт грамадзяніна ПольшчыКапаткевіцкі сельсаветМагілёўСабор Святога Іосіфа (Магілёў)Уладзімір ПолацкіРона6-я асобная механізаваная брыгада (Украіна)СейсмалогіяВэстмінстэрMario Kart WiiBiblia Hebraica StuttgartensiaСуніцыКазахстан🡆 More