Іван Міхайлавіч Труба

Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасня 1878, Гомель — 27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі і палітычны дзеяч.

Іван Труба
Іван Михайлович Труба
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1878(1878-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1950(1950-08-27) (71 год)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, перакладчык
Жанр апавяданне, казка

Біяграфія

Іван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасня 1878 года ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.

У 1902 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным сту­дэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губерні, пасля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.

З 1907 года пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізікі і матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Іофэ, камерцыйнага вучылішча А. Свіда, інжынерам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.

У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на Кацярынаслаўшчыне актыві­заваўся ўкраінскі рух, прадстаўнікамі якога былі служачыя, інтэлігенцыя, працоўныя і сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месце, які склікаліся служачымі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губерн­скай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Усерасійскую раду працоўных і салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе.

Творчасць

Сярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы збіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны суддзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасвеце», «Багатая куцця», «Перад Ражством» і іншыя.

Зноскі

Літаратура

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Ёрк: Молоде Життя, 1954—1989.
  • Дорошенко Дмитро. Мої спомини про давнє минуле (1901—1914 годи). — К.: Темпора, 2007. — С. 61, 146, 147, 148, 204.

Спасылкі

Tags:

Іван Міхайлавіч Труба БіяграфіяІван Міхайлавіч Труба ТворчасцьІван Міхайлавіч Труба ЛітаратураІван Міхайлавіч Труба СпасылкіІван Міхайлавіч Труба1878195027 жніўня9 верасняГомельГрамадскі дзеячПалітычны дзеячПеракладчыкПльзеньПісьменнікЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныСвятлана Міхайлаўна ЛясовічРуская ВікіпедыяЧасціны мовыЛапландыяУкраінаЗлучнік27 сакавікаЛявон ВольскіOnliner.byАльбуцьЗамкавая царква (Мінск)Францыск СкарынаЭнцыклапедыяАсіміляцыя (мовазнаўства)BetfairБабінавічы (Лёзненскі раён)Крыж Ефрасінні ПолацкайПятрусь Броўка1984Knowledge GraphБеларускія народныя танцыРамаданФіджыБеларускія імёныІндыяСуркіСвіслацкая гімназіяРасійскае ўварванне ў КрымБеларуская моваСерабрыстая чайкаЧорны замак АльшанскіГвязда БыдгашчСымон БудныАўтамагістраль АмурЗабруджванне29 красавікаДэвід КроненбергОта НебельАдольф ГітлерВенера (планета)Беларуская літаратураПімен ПанчанкаЯпоніяІнфлюэнсерРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАлена Віктараўна АтрашкевічНа ростаняхЯкуб ТатаркевічБеларуская народная дэманалогіяАкупацыя Ірака (2003—2011)Слава КораньСамоБерасцейская уніяПалавыя губыСарган IIБеларуская ВікіпедыяПрызнанне Галадамору генацыдамКапыльHTTPМіхась ПазнякоўУварванне Расіі ва Украіну (2022)Мігель Сервет\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cБагданаўка (Лунінецкі раён)Паўночная вайна (1700—1721)ВейшнорыяЯрдВасіль ВіткаБаравое (Глыбоцкі раён)Рыгор Барадулін🡆 More