Іахім Фон Зандрарт

Іахім фон Зандрарт Старэйшы (ням.: Joachim von Sandrart d.

Ä.; 12 мая 1606, Франкфурт-на-Майне — 14 кастрычніка 1688, Нюрнберг) — нямецкі жывапісец, графік і гісторык мастацтва, гістарыёграф, перакладчык.

Іахім фон Зандрарт
ням.: Joachim von Sandrart
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 мая 1606(1606-05-12)[…] ці 1608
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1688(1688-10-14)[…] ці 1688
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Lorenz von Sandrart[d]
Маці Antoniette de Bodeau[d]
Жонка Johanna von Milkau[d] і Esther Barbara Bloemart[d]
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец, мастак-гравёр, перакладчык, тэарэтык мастацтва, гравёр, настаўнік, гравёр па медзі
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Peter Isselburg[d], Aegidius Sadeler[d], Герыт ван Хонтхорст і Daniel Soreau[d]
Уплыў на Jacob von Sandrart[d] і Матэўс Мерыян[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, якая паходзіла з ваколіц горада Монс у Генегау. Бацькі яго былі купцамі ў Франкфурце-на-Майне. У 1653 годзе атрымаў у Рэгенсбургу пацвярджэнне сваіх дваранскіх правоў і фамільнага герба ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Жывапісу і графіцы пачаў навучацца з 9-гадовага ўзросту спачатку ў Нюрнбергу (у 1615 годзе), а затым у Празе (1620—1621, у Эгідзія Садэлера). У 1625—1629 гадах вывучаў жывапіс ва Утрэхце ў Герыта ван Хонтхорста. У наступныя шэсць гадоў разам са сваім настаўнікам падарожнічаў па Англіі і Італіі. У Італіі шмат маляваў, у тым ліку для рымскага банкіра Джустыніяні і па замове папы Урбана VIII. У першую чаргу гэта былі шматлікія партрэты, а таксама палотны на біблейскія тэмы для інтэр’ераў рымскіх цэркваў.

У 1635 годзе вярнуўся ў Франкфурт-на-Майне. У 1637—1645 гадах жыў і працаваў у Амстэрдаме, дзе быў прызнаным знаўцам мастацтваў, гандляром прадметамі раскошы і мастаком. У Амстэрдаме напісаў для баварскага герцага Максіміліяна I такія палотны, як серыю «Дванаццаць месяцаў» і алегорыю «Дзень і ноч». Пасля смерці свайго цесця ў 1645 годзе атрымаў у спадчыну замак Штокау каля Інгальштата і перасяліўся ў яго з Нідэрландаў.

У 1649 годзе, пасля заканчэння Трыццацігадовай вайны, прыехаў у Нюрнберг, дзе маляваў партрэты паслоў розных еўрапейскіх дзяржаў. Найбольш значным яго творам там з’яўляецца вялікая карціна «Вялікі банкет міру (Das große Friedensmahl)», якая паказвае ўрачыстае баляванне шведскага караля Карла X Густава з імператарскімі і шведскімі камісарамі ў рамках мірнага кангрэса. У 1653 годзе быў узведзены ў дваранства Пфальц-Нойбурга (Pfalz-Neuburgischer Rat). Пасля таго, як у Вене напісаў партрэты імператара Фердынанда III, яго жонкі і эрцгерцага Леапольда, ён атрымаў таксама аўстрыйскае дваранства. У 1676 г. герцагам Аўгустам Саксен-Вейсенфельскім прыняты ў арыстакратычна-інтэлектуальнае асветніцкае «Пладаноснае таварыства», дзе эмблемай фон Зандрарта была чырвоная елка.

У 1670—1673 гадах жыў і працаваў у Аўгсбургу, дзе адкрыў прыватную Акадэмію жывапісу, папярэдніцу цяперашняй аўгсбургскай Вышэйшай школы мастацтваў. У 1675 годзе напісаў палатно «Сон Якава» для царквы Басаногіх у Аўгсбургу.

Зноскі

  • а б Joachim von I Sandrart // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б http://emp-web-84.zetcom.ch/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=artist&objectId=12634 Праверана 7 кастрычніка 2021.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • https://rkd.nl/explore/artists/414697
  • а б http://ta.sandrart.net/-person-4
  • а б в г https://rkd.nl/explore/artists/69604
  • https://rkd.nl/nl/explore/artists/69604
  • http://www.die-fruchtbringende-gesellschaft.de/files/fg_beacon.txt Праверана 24 лютага 2015.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іахім фон Зандрарт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    12 мая14 кастрычніка16061688НюрнбергФранкфурт-на-Майне

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Віктар КарамазаўКвэньяЛірыкаПубліцыстычны стыльВозера радасці (фільм)Пятрусь БроўкаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Праспект Незалежнасці (Мінск)ДагаворСаюз беларускіх пісьменнікаўДудка беларускаяТрагедыя ў НалібокахРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАлесь ПісьмянкоўМёрыJava (мова праграмавання)Людміла РублеўскаяЯраслаў Сільвестравіч Пархута25 красавікаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеПрыродаТры чарапахі (песня)Хрыстос прызямліўся ў ГародніАлесь АдамовічАдраджэннеВольга Славаміраўна БондараваЯн ВермерАнатоль Іванавіч БутэвічІгар Хведаравіч СідарукГарбузБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКарная аперацыя «Bamberg»Мікола ГусоўскіРаіса Андрэеўна БаравіковаЛідская раўнінаПеніс чалавекаНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтБаладаMacOSФранцыяІван МележСвятлана Аляксандраўна АлексіевічAP$ENTСхема БЧБІгар Пятровіч ТурУладзімір СцяпанЯн БаршчэўскіСказА хто там ідзе?Андрэй Валер’евіч ХадановічДзьмухавецАрлоўская вобласцьВярбаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)ВерасПрыназоўнікКансорцыум Сусветнага павуцінняПалеская вобласцьЗмагары (палітычнае клішэ)ВайнаAv.byПрамысловасцьБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЯнкава (Пухавіцкі раён)Александрынскі тэатрПошукавая аптымізацыяБелы легіёнСпіс вуліц ГроднаАперацыя «Баграціён»Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСанкт-Пецярбургская біржаАлесь КажадубПётр Міронавіч МашэраўМы ідзём шырокімі паляміМонктанскі ўніверсітэтНарыс🡆 More