Юлі Саламонавіч Берзін (1904, Полацак, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 11 чэрвеня 1942) — савецкі пісьменьнік.
Нарадзіўся ў 1904 годзе ў Полацку ў габрэйскай сям’і рамесьніка. У пачатку 20-х гадоў служыў ў РСЧА. Скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Літаратурнай працай займаўся з 1926 году, уваходзіў у літаратурную суполку «Змена», чалец Саюзу пісьменьнікаў.
Арыштаваны 10 лютага 1938 году. Да арышту пражываў у Ленінградзе па адрасе канал Грыбаедава, д. 9, кв. 18. Абвінавачваўся ў тым, што «з 1930 году зьяўляўся актыўным удзельнікам антысавецкай праватрацкісцкай арганізацыі сярод пісьменьнікаў Ленінграду» (арт. 58-10, 58-11 і 58-8 КК РСФСР). Пастановай Асобай Нарады пры НКУС СССР ад 2 ліпеня 1939 г. Берзін Ю. С. «за актыўны ўдзел у антысавецкай праватрацкісцкай арганізацыі» быў асуджаны да зьняволеньня ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. 2 ліпеня 1939 г. быў этапаваны ў Паўночусходляг. 26 сакавіка 1942 г. паўторна арыштаваны і 16 траўня 1942 г. асуджаны Ваенным трыбуналам войск НКУС пры Дальдбудзе за «сыстэматычную паражэнцкую прафашысцкую агітацыю сярод зьняволеных» да расстрэлу. 11 чэрвеня 1942 г. прысуд быў прыведзены ў выкананьне.
Вызначэньнем № 513-Н-57 Ваеннага трыбуналу Ленінградзкай ваеннай акругі 8 траўня 1957 году, справа вытворчасьцю спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Рэабілітаваны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юлі Берзін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.