Цэнтральны Банк Рэспублікі Косава

Цэнтральны банк Рэспублікі Косава (па-альбанску: Banka Qëndrore e Republikës së Kosovës) быў заснаваны ў чэрвені 2008 году, у год калі Рэспубліка Косава абвясьціла сваю незалежнасьць ад Сэрбіі, згодна з законам аб цэнтральным банку № 03/L-074.

Да гэтага на тэрыторыі Косава і Метохіі дзейнічала Цэнтральнае банкаўскае кіраваньне Косава (па-альбанску: Autoriteti Qendror Bankar я Kosovës). Афіцыйнай валютай у банка зьяўляецца эўра — такая пастанова было прынятая ў 2002 годзе ў аднабаковым парадку, паколькі Рэспубліка Косава афіцыйна не зьяўляецца чальцом Эўразоны. Штаб-кватэра цэнтральнага банку месьціцца ў сталіцы часткова прызнанай Рэспублікі Косава, Прышціне.

Цэнтральны банк Рэспублікі Косава
Banka Qëndrore e Republikës së Kosovës
Цэнтральны Банк Рэспублікі Косава
Дата ўтварэньня 2008
Тып цэнтральны банк
Штаб-кватэра Прышціна
Дзейнічае ў рэгіёнах Рэспубліка Косава
Сайт www.bqk-kos.org

Функцыі і мэты

Мэты існаваньня Цэнтральнага банку Рэспублікі Косава (ЦБРК) пералічаныя ў адпаведным разьдзеле сёмага артыкула Закона № 03/L-209. Яны ўключаюць: асноўная задача — садзейнічаньне і падтрыманьне стабільнай фінансавай сыстэмы краіны, уключаючы бясьпечную, надзейную і эфэктыўную плацежную сыстэму; дадатковая мэта — садзейнічаньне дасягненьню і падтрымцы ўнутранай стабільнасьці цэн ў Рэспубліцы Косава.

«Без шкоды для дасягненьня» дадзеных двух мэтаў Цэнтральны банк абавязаны па законе падтрымліваць агульную эканамічную палітыку ўрада. Пры гэтым, ён дзейнічае ў адпаведнасьці з прынцыпамі адкрытай рынкавай эканомікі, у тым ліку свабоды канкурэнцыі, якая «спрыяе эфэктыўнаму разьмеркаваньні рэсурсаў».

Літаратура

  • Robert Elsie. Historical Dictionary of Kosovo. — 2nd ed. — Scarecrow Press, 2010. — 452 с. — (Historical Dictionaries of Europe, Vol. 79). — ISBN 9780810874831.
  • Kosovo Country Study Guide / IBP Inc. — Lulu, 2015. — Т. 1. Strategic Information and Developments. — 300 с. — ISBN 9781514513354.

Tags:

Альбанская моваПрышцінаЭўра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучнікСан-ФранцыскаГарнастайАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаП’ер-Сымон ЛяплясАльгерд БахарэвічСэвільля (футбольны клюб)Ячмень звычайныФранак ВячоркаРукапісы на пальмавым лісьціКузьма ЧорныHromadske.TVДэйвід ЎудардДорг (імя)БаварыяМаргарыта ЛатышкевічWilliam HillБайструкБітва пад Аўстэрліцам1695Доўгая дарога дадомуРыгор СкаварадаІмёны ліцьвінаўРэч ПаспалітаяІнданэзіяБеларускія народныя казкі1701Дэбі робіць ДалясСяргей Паўлавіч АбламейкаУладзіслаў ГалубокМіхал БаброўскіГорадняДорыс ЛесінгТаджыкістанПарнаграфіяБаркэмпВасіль БыкаўДотык пісі рукоюКаранавірусная інфэкцыя (2019)Мужчынская зборная Славаччыны па баскетболеЧорная дзіркаСпліт-альбомКрыштаф КанановічЮпітэрСёдэртэлье (камуна)Сьвяты ЯзэпЗлучаныя Штаты АмэрыкіПалешукіАгдамскі раёнРычард IМастаЭдуар Анры АўрыльВорша (футбольны клюб).nuМастаўтСтакгольмКаменкаКарлес ПудждэмонРэспубліканская партыя ЗША1838Нікола ТэслаКастрычнік (кінатэатар, Менск)Бера1384Генадзь ПашкоўПрыкладная матэматыкаМіхась ЧаротВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііАляксандар I (расейскі імпэратар)🡆 More