«Хай будзе з табой Сіла» (па-ангельску: May the Force be with you) — выраз з сагі «Зорныя войны», які за нашым часам стаўся культавай фразай і сымбалем усіх фільмаў «Зорныя войны».
Фраза «хай будзе з табой Сіла» ўпершыню прамоўленая Ханам Солам да Люка Скайўокера ў фільме «Новая надзея». Пазьней шматразова паўтараецца рознымі пэрсанажамі «Зорных войнаў», сустракаючыся практычна ў кожнай сэрыі.
Напрыклад, у «Эпізодзе IV: Новая надзея» Обі-Ван Кенобі і Дарт Вэйдэр некалькі разоў узгадваюць г. зв. Сілу датычна Люка Скайўокера. Фразу таксама прамаўляе генэрал Дадона да пілётаў-паўстанцаў пасьля тлумачэньня пляну атакі на Зорку сьмерці і Хан Сола да Люка беспасярэдне перад нападам на баявую станцыю Зоркі Сьмерці.
У іншых варыяцыях фраза так ці іначай гучыць у іншых эпізодах ад іншых герояў (прыкладам, з вуснаў Люка Скайўокера ў эпізодзе V, адмірала Акбара ў эпізодзе VI, Кві-Гон Джына, Мэйса Ўінду ды Ёды ў эпізодзе І, Обі-Ўана Кенобі ў эпізодзе ІІ, у размове паміж Обі-Ўанам і Энакінам у эпізодзе ІІІ).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Хай будзе з табой Сіла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.