«Зо́рныя во́йны.
Эпізо́д IV: Но́вая надзе́я» (па-ангельску: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічная касьмічная опэра Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацьверты з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу. Фільм стаўся прарывам у прымяненьні візуальных спэцэфэктаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых пасьпяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.
Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея | |
Star Wars Episode IV: A New Hope | |
Жанр | касьмічная опэра[d], навукова-фантастычны фільм[d][…], баявік[d][…], прыгодніцкі фільм[…] і гісторыя пра сталеньне[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джордж Лукас |
Сцэнарыст | Джордж Лукас |
Прадусар | Гэры Курц |
У ролях |
|
Кампазытар | Джон Ўільямз |
Апэратар | Гілбэрт Тэйлар |
Мантаж |
|
Вытворчасьць | Lucasfilm |
Распаўсюд | InterCom[d], Mokép[d], 20th Century Fox, Netflix, Vudu[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 25 траўня 1977 |
Працягласьць | Арыгінальная вэрсія: 121 хв. Спэцыяльнае выданьне: 125 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | Ангельская |
Бюджэт | $11 млн |
Прыбытак | $775 398 007 (па сьвеце) |
Папярэдні | Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў |
Наступны | Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт фільму распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які «даўным-даўно ў далёкай-далёкай галяктыцы» паставіў перад сабой мэту зьнішчыць «Зорку сьмерці» — разбуральную зброю, стварэньне Галяктычнай імпэрыі. Гэтае супрацьстаяньне раптам закранае ціхае жыцьцё Люка Скайўокера, хлопца з фэрмы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі сьмерці». Калі Імпэрыя пачынае бязьлітаснае паляваньне на дроідаў, Скайўокер наважваецца на адчайнае заданьне разам з рыцарам-джэдаем Обі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласьніцу тых дроідаў, лідэра паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галяктыку.
На вытворчасьць фільму было выдаткавана 11 млн даляраў. Па выхадзе 25 траўня 1977 году на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн даляраў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказьніку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да выхаду «Іншаплянэцяніна» ў 1982 годзе. З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» зьяўляюцца трэцім самым касавым фільмам у сьвеце. Фільм стаўся таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацыяў на «Оскар», зь іх 6 выйграныя. Фільму часта прызначаюцца першыя месцы ў апытаньнях на найлепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысэр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданьні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя зьмены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданьні — спэцыяльнае выданьне 1997 году, выхад на DVD ў 2004 і на Blu-ray у 2011 — зазналі ўстаўку кампутарных спэцэфэктаў, зьмены дыялёгаў і мантажу, перазьведзенае музычнае суправаджэньне і новыя сцэны. Утропы за посьпехам 1977 году былі выпушчаныя два сыквэлы: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» і «Вяртаньне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым посьпехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе выйшла на экраны першая частка трылёгіі-сыквэла — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якой узялі ўдзел многія з актораў арыгінальных «Зорных войнаў».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.