Фэмінізацыя Беларускай Мовы

Фэмінізацыя мовы (фэмінізацыя Nomina agentis) і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове — гэта сукупнасьць моўных захадаў, скіраваных на ўстанаўленьне роўнасьці паміж паламі шляхам стварэньня альбо распаўсюджаньня жаночых формаў назоўнікаў, якія ахопліваюць прафэсіі, грады і заняткі.

Лексычныя прыклады

  • «мысьлярка» як жаночая форма слова «мысьляр»
  • «філёзафка» — філёзаф,
  • «рэктарка» — рэктар,
  • «прэзыдэнтка» — прэзыдэнт,
  • «сьвятарка» — сьвятар,
  • «тэарэтыца» — тэарэтык,
  • «акадэміца/акадэміня» — акадэмік і г. д.

Гісторыя

Манаграфія мовазнаўцы Паўленкі закранае і разглядае ў цэлай працы пытаньне ўтварэньня фэмінінатываў. Найбольш актыўны пэрыяд фармаваньня фэмінінатываў у беларускай мове ці ў старабеларускай — гэта XVI—XVII стагодзьдзі. Старабеларуская мова не разьвівалася ізалявана, але ў повязі з мовамі суседнімі, таму велічны пласт фэмінінатываў у мове нашых продкаў і расейцаў, а таксама ўкраінцаў, напрыклад, падобны («княгиня», «княжна», «пасербица», «царица» і г. д.). Пры гэтым як мова самастойная яна мела шэраг асаблівасьцяў: так, напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся гэткія словы як «воеводиная», «братанка», «господарина», «корчмитка», «шинкарка», «папежничка», «выволанка», «старостянка» ды іншыя.

Актуальнасьць фэмінізацыі мовы

Беларускі клясычны правапіс

У мовазнаўчых колах можна вылучыць дзьве плыні на прадмет дадзенага пытаньня. Першая — тарашкевіца, асабліва ейная сучасная вэрсія «Беларускі клясычны правапіс», апрацаваная журналістамі і мовазнаўцамі газэты «Наша Ніва», ARCHE і іншымі, якія прытрымліваюцца правілаў і нормаў дарэформнай мовы. Гэтая плынь фэмінізуе назовы пасадаў і прафэсіяў. Так, прадстаўнік гэтай плыні — Ян Станкевіч — спыняўся ў сваіх працах на пытаньні фэмінізацыі назоўнікаў, што абазначаюць пасаду, прафэсію ці тып заняткаў. Альтэрнатыўны граматыст рупіцца аб чысьціні мовы і гаворыць аб натуральнасьці суфіксаў ыц-а, іц-а ў беларускай мове («караліца», «цэсарыца», «царыца», «нямчыца», «жыдзіца», «пранцузіца»).

Афіцыйны беларускі правапіс

Другая плынь — афіцыйны беларускі правапіс. Так, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» М. Цікоцкага адзначаецца, што:

«У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсьць адпаведная форма жаночага роду… Формы жаночага роду з суфіксам -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а — уласьцівасьць размоўнага стылю».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фэмінізацыя Беларускай Мовы Лексычныя прыкладыФэмінізацыя Беларускай Мовы ГісторыяФэмінізацыя Беларускай Мовы Актуальнасьць фэмінізацыі мовыФэмінізацыя Беларускай Мовы КрыніцыФэмінізацыя Беларускай Мовы Вонкавыя спасылкіФэмінізацыя Беларускай МовыБеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мастацкая літаратура32020Экспрэсіянізм.tcПрытча19307-Zip.gp41Ордэн Пагоні93Адам РусакВікісховішча.scЛеў Талстой202336.ma.laБобінкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРымскія лічбыБаранавіцкі раён.pmСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР1907.ly.tj186169КачэрычыСэрыя A.caАндрэй Хадановіч.nzНіл ГілевічТраваЛіцэнзіі Creative Commons.kzПІзраіль1897Агаё.rsЭльфійскі сьпеў.veЭльдар РазанаўРасейска-ўкраінская вайнаТаўцівіл (імя).boЛастаногія1941Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Панна (знак задыяку).lbТаварыства беларускай школыНадвор’еВінцук Вячорка.ws9 траўняМаладэчнаРАУС.hn196752Соні1939.ttФальклёрЯнка Маўр1903.by🡆 More