Уладзімер Скарынкін

Уладзімер Максімавіч Скарынкін (4 чэрвеня 1939, Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык.

Уладзімер Скарынкін
Уладзімер Скарынкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1939 (84 гады)
Віцебск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Мова беларуская
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (2000)
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Максіма Ільліча (у 1945 загінуў на фронце) і Афанасіі Іванаўны. У 1943—1945 разам з маці быў вывезены ў працоўныя лягеры ў г. Лібава, затым у Бромберг. У 1946—1956 вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г п. Гарадок Віцебскай вобласьці. У 1956—1960 слухач Рыскага вышэйшага інжынэрна-авіяцыйнага вучылішча. У 1960—1961 студэнт Рыскага інстытуту інжынэраў грамадзянскай авіяцыі, пасьля сканчэньня якога працаваў інжынэрам па спэцабсталяваньні самалётаў Менскай авіяцыйна-тэхнічнай базы (1961—1970), начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі (1970—1982). У 1982—1987 — намесьнік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 на творай рабоце. З 1992 у апараце Саюза пісьменьніаў Беларусі.

Жыве ў Менску.

Творчасьць

Дэбютаваў вершам «Першы яблык» у газэце «Піянер Беларусі» (1955). Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санэтаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сьляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узьнясеньне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасьці, пытаньні духоўнасьці. Творы У. Скарынкіна перакладаліся на расейскую і ўкраінскую мовы.

Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданьні «У карэце па белым сьвеце», 2000).

На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камэдыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

  • Гукавы бар’ер. Мн., 1972;
  • Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975;
  • Чацвёрты разварот. Мн. 1979;
  • Вугал атакі. Мн., 1983;
  • Пасадачныя агні. Мн., 1985;
  • Выратавапьны плыт. Мн., 1988;
  • Размова на парозе. Мн., 1991;
  • Лосвіда. Мн., 1993;
  • Апошняе слова. Мн., 1994.

Крыніцы

Літаратура

  • Скарынкін Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 358—359. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Саламевіч І. Скарынкін // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002. — С. 449.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Скарынкін БіяграфіяУладзімер Скарынкін ТворчасьцьУладзімер Скарынкін Прэміі і ўзнагародыУладзімер Скарынкін БібліяграфіяУладзімер Скарынкін КрыніцыУладзімер Скарынкін ЛітаратураУладзімер Скарынкін Вонкавыя спасылкіУладзімер Скарынкін19394 чэрвеняВіцебскПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2013.scГабрэі95АмонімВагінальны сэксКунілінгусБеларусазнаўстваВікіпэдыя.ar.bhДзьмухавецЭрнэст Рэзэрфорд.lcРыфма.sh.seХуткія шахматыАўтамагістраль КолаІгар ТурСавушкін прадукт2001.asСьпіс беларусаў, якія загінулі за ЎкраінуAthenaeumБеларускі клясычны правапісВіктар ЖыбульНямецкая хваля2022Прыдатак (мовазнаўства)Урад Эстоніі ў эміграцыі.tf3Генацыд украінцаўРуднае (Гомельская вобласьць)МарозіваЖабінкаўскі раёнБраніслаў ТарашкевічLinux.pr1884Сказ2005Эльфійскі сьпеўЛітваЛетувісы1907Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Жывёлагадоўля36.vcБаранавіцкі раён1942МаркёрАндрэй ХадановічКанадаІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў).rwБеларусы1927Людзі на балоце (раман).et.sg.mqМагдэбурскае права.viСтрасбург2023ГайлімонтКлеапатра.hu🡆 More