Сабакінскі Сельсавет

Саба́кінскі сельсавет (з 1954 году — Першама́йскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сабакінцы.

Сабакінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сабакінцы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1295 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Сабакінскі Сельсавет   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Васілішкаўскага (з 20 студзеня 1960 году — Радунскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шчучынскага) раёну Баранавіцкай (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці.

16 ліпеня 1954 году вёску Сабакінцы перайменавалі ў Першамайскую. У сувязі з гэтым Сабакінскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.

17 чэрвеня 1961 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавету. 2 сьнежня 1961 году ў склад Навадворскага сельсавету перададзеныя вёскі Дамейкі і Сырні. 11 лютага 1972 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавету. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік. 21 чэрвеня 2011 году цэнтар сельсавету, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадку і перайменаваная ў Першамайск.

У 2014 годзе ў склад Васілішкаўскага сельсавету перададзеныя вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы, Стары Двор.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2406 чалавек, зь іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — расейцы.

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 21
  • 1 студзеня 1974 году — 42
  • 1 студзеня 1986 году — 44

Крыніцы

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2017. — 792 с.: іл. ISBN 978-985-11-0958-2. С. 722—723
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 168, 344
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 68, 108, 213, 238
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 142

Tags:

Сабакінскі Сельсавет ГісторыяСабакінскі Сельсавет НасельніцтваСабакінскі Сельсавет Населеныя пунктыСабакінскі Сельсавет КрыніцыСабакінскі Сельсавет ЛітаратураСабакінскі СельсаветГарадзенская вобласьцьСабакінцыШчучынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2004СтудзеньБДСМГрэцкая моваВільдаЯн ГляўбіцКапрыўніцка-Крыжэвацкая жупаніяВісігерТутэйшыя (п’еса)Багуслаў РадзівілЕва ВежнавецП’ер НараПракуратура Нясьвіскага раёнуГерб БеларусіРамэнЛетуваСонечная энэргіяБудапэшцкі мэмарандумБеларускае нацыянальнае адраджэньнеGTA VЛічэбнікЛацінкаАлесь СавіцкіРэфактарынгХарэйНаваградакПраспэкт Пераможцаў (Менск)АнгельшчынаПрыназоўнікЯтвідАпавядальны сказВыказьнікШылаплавіНіл ГілевічОмікрон-штам SARS-CoV-2ГрэбляТрыбадызмВарончаВялікабрытаніяПадзелы Рэчы ПаспалітайГлеб КрыўцоўПалітыкаСпакусьнікіАнгельская моваВольга ГапееваQR-кодІнданэзіяПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Ёган Вольфґанґ фон ҐётэЛядовы паход Балтыйскага флётуПавецьКрасавік.neКатэхізіс Сымона БуднагаВэб-сайтПарнафільмАдраджэньне мовыКітайМікалай ГусараўДабрыняСэксуальныя пазыцыіАрышт🡆 More