Сабакінцы

Сабакінцы (з 2011 году — Першамайск) — вёска ў Беларусі, каля ракі Пуціскі.

Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 443 чалавекі. Знаходзяцца за 54 км на поўнач ад Шчучыну, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Сабакінцы
лац. Sabakincy
Сабакінцы
Першыя згадкі: 1540
Магдэбурскае права: 1676
Былая назва: Забалацьце, Забалаць, Заблоцьце, Пакроўскае, Нарбутава, Першамайская
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Сабакінскі
Насельніцтва: 372 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231544
СААТА: 4258857121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.91028; 24.64611 24°38′46″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.91028; 24.64611
Сабакінцы на мапе Беларусі ±
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сабакінцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Тапонім Сабакінцы, відаць, утварыўся ад прозьвішча ўладальніка паселішча Міхаіла Сабакіна, уцекача з Маскоўскай дзяржавы. Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога гэтая назва зьявілася ад разьмешчанай тут каралеўскай псарні (сабакінцы — псары).

У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі мястэчка ў Пакроўскае, за польскім часам паселішчу вярнулі гістарычную назву. У 1939 годзе пастановай Рады Міністраў Польшчы мястэчка перайменавалі ў Нарбутава, у гонар правадыра паўстанцаў Лідзкай зямлі Людвіка Нарбута, які загінуў 5 траўня 1863 году ў ваколіцы Дубічаў, побач з Сабакінцамі. 2 ліпеня 1939 году адбылася ўрачыстая замена назвы на будынку гміннага ўраду. 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сабакінцы (пад назвай Забалацьце або Забалаць або Заблоцьце) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманьні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозьвішча якога і ўтварылася новая назва.

З даўніх часоў у Сабакінцах існавала царква, якая мела звон з славянскім надпісам (1506 год) і ня менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай. У 1676 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку Магдэбурскае права, пацьверджанае ў 1755 годзе Аўгустам Сасам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сабакінцы 
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. З мэтай маскалізацыі краю 13 верасьня 1899 году выракам Віленскага губэрнскага праўленьня перайменаваў мястэчка ў Пакроўскае.

На 1866 год у Сабакінцах было 8 будынкаў; уладаньне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. У 1886 годзе — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 гадох 41 вучань), крама, карчма. З 1901 году працавала аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Сабакінцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сабакінцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час разам з аднайменным фальваркам мястэчка налічвала 65 будынкаў. У 1931 годзе Сабакінцы атрымалі статус места, тут дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі гмінная ўправа і пошта, кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую. На 2000 год тут было 182 двары, на 1 студзеня 2001 году — 185. 21 чэрвеня 2011 году вёску перайменавалі ў Першамайск і надалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 116 чал., зь іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 юдэяў; 1882 год — 178 чал.; 1886 год — 106 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 163 чал.; 1921 год — 276 чал.; 1940 год — 490 чал. у вёсцы Сабакінцах, 59 чал. на хутары Сабакінцах; 2000 год — 456 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 443 чал.

Інфраструктура

У Сабакінцах працуюць сярэдняя школа і лякарня.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сабакінцы НазваСабакінцы ГісторыяСабакінцы НасельніцтваСабакінцы Турыстычная інфармацыяСабакінцы КрыніцыСабакінцы ЛітаратураСабакінцы Вонкавыя спасылкіСабакінцыБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьПуціскаСабакінскі сельсаветШчучынШчучынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АбрэвіяцыяПалестынцыГеаграфічныя каардынатыФранцыяАльжбета ВасілеўскаяПрыназоўнікНадвор’еІвонка СурвілаПарнаграфія ў ЧэхііЛітваЯнка МаўрЯнка СіпакоўБабёрПалітычны вязеньБлогСтрахаваньнеМінэтБарысаўГіяцынт АльхімовічСпакусьнікі1951Маскоўская дзяржаваМіхаіл Мураўёў17 красавікаТэхналёгіяУніфікаваная назва рэсурсуАўстраліяДзяды (паэма)Генадзь ПашкоўІдэя БанкПадзелы Рэчы ПаспалітайСакрат ЯновічДабрабыт (банк)Талінская затокаЧэлесСажалкаПшаніцаHromadske.TVПорнгабЭтыкаЛевэркузэнБаркэмпТроіца (гурт)Янка КупалаМаары (мова)1589Леа ЛексісБеларускім партызанам (верш)Аркадзь КуляшоўВіківідыНазоўнікВіетнамская моваISO 3166Помнік тысячагодзьдзя БерасьцяАла (мужчынскае імя)ПрыёрбанкКліматISSNАндрэй ФедарэнкаМарына Васілеўская.uz1874ПаэзіяТроцкае ваяводзтва1908Іван ШамякінМікола КупрэеўЮрась ШамецькаДавыд ГарадзенскіІксвідэаЗаходняя Беларусь120-я зэнітна-ракетная брыгадаРусіфікацыя Беларусі🡆 More