Мурад II (1404 — 3 лютага 1451, Эдырнэ) — султан Асманскай імпэрыі (1421—1444 і 1446—1451) паходзіў з дынастыі Асманаў.
Сын султана Мэхмэда I, бацька Мэхмэда II Здабыўцы.
Мурад II | |
султан | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | чэрвень 1404, |
Памёр | 3 лютага 1451 (46 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Мэхмэд II Заваёўнік і Fatma Sultan[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Мара Бранкавіч[d], Хюма Хатун[d] і Хатыджэ Хадімэ Хатун[d] |
Бацька | Мэхмэд I |
Маці | Эмінэ Хатун[d] |
Подпіс |
Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі. У 1427 вярнуў кантроль над гарадамі Ніш і Крагуевац, у 1428 палажыў канец існаваньню караманьскаму эмірату ў Анатоліі.
Узмацніўшы пазыцыі, свабодна ажыцьцяўляў свае дзеяньні на Балканах. У 1430 Мурад захапіў Тэсалёнікі, а ў 1439 уключыў Сэрбію ў склад Асманскай імпэрыі, як асобную правінцыю.
Перамог вугорцаў ў 1442 у бітве пад Яламіцай, заключыў мірны дагавор з вугорскім каралём Уладзіславам Варнэнчыкам, але гэты дагавор пад уплывам папскай дыпляматыі разарваў, што непазьбежна прывяло да вайны. 10 лістапада 1444 у бітве пад Варнай перамог польска-вугорскае войска. Пасьля вялікай страты войска стала непазьбежным бітва з Янушам Хіньядзі, у выніку чаго Мурад II быў вымушаны адступіць ад стальца на карысьць сына. Вярнуўся на імпэратарскі сталец у 1446.
У 1446 перамог Януша Хіньядзі. Ваяваў з альбанцамі, перамог манголаў.
Мурад II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мурад II, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.