Гомельская Вобласьць Лясок

Лясок — былая вёска ў Беларусі.

Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзілася за 49 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Лясок
трансьліт. Liasok
Першыя згадкі: 1516
Былая назва: Лыскоўшчына, сяло Лыскоўскае, Лыскоўцы, Liszkowsczyzna, Łyski
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Стралічаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848071
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°35′43″ пн. ш. 29°59′6″ у. д. / 51.59528° пн. ш. 29.985° у. д. / 51.59528; 29.985 29°59′6″ у. д. / 51.59528° пн. ш. 29.985° у. д. / 51.59528; 29.985
Лясок на мапе Беларусі ±
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок

Гісторыя

Найраней вёска згаданая ў лісьце караля Жыгімонта Старога ад 14 траўня 1516 году, у якім засьведчана:

Бил нам чолом арменин киевскии, толмач н(а)шь татарскии Макар Ивашкович и поведил перед нами, што мы перво сег(о) дали были ему землю пустовскую у Киевском повете в Белосороцкои волости на имя Лемешовщину, и пан воевода киевскии, пан Андреи Немирович, доведавши ся тог(о), иж тая земля шкодно отдати от замку н(а)шог(о), и против тог(о) дал ему в тои же волости Белосороцкои селище на имя Лынсковщину а землицу нагонную… Ино мы, з ласки н(а)шое… для его к нам верное службы, которую ж он нам заслуговал пилне ездячи до Орды частокрот в делех н(а)ших и земских и на его чоломбите то вчинили: тое селищо Лысковщину и землицу нагонную с пашными землями, и з сеножатми, и з лесы, и з бортною землею, и с озеры, и з реками, и з езы, и з ловы звериными и пташными, и со всим с тым, што к тому с стародавна прислухало, потвержаем сим на(ш)им листом вечно ему самому и его жоне, и их детем и напотом будучим их щадком. А он мает нам с тог(о) земскую службу служити…

З памятнага запісу 1526 году ігумена Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя даведваемся, што ён «купилъ есми у Марка (папраўдзе: Макара) Орменина Киевского две службе… Лысковщину а Погоны, дани идетъ: чотыри кади меду, а осмьдесятъ грошей серебра, бочка рыбы; а далъ есми за тое 5 копъ грошей и сорокъ копъ грошей Литовское личбы».

У грамаце 1543 году караля Жыгімонта Старога сказана: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти… на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей за сто копъ грошей Литовское монеты у толмача нашого Макара Орменина…». Навошта ізноў білі чалом, калі службы і так належалі манастыру? Справа ў тым, што празь нейкі час пасьля набыцьця прывілей на ўладаньне і прадажныя лісты ваявода кіеўскі Андрэй Неміровіч «до скарбу своего взялъ», а прызначаны пазьней ігумен Падапрысьвет «мешкавши съ полгода у манастыри, и утекъ прочь, и великие шкоды церкви Божьи починилъ, и тыи листы зъ собою побралъ, або ихъ неведомо где поделъ». Але дзякуючы сьведчаньню спраўцы ваяводзтва Кіеўскага Андрэя Сангушкавіча і кіеўскіх зямян, неаднаразова бачыўшых арыгіналы дакумэнтаў, кароль пацьвердзіў манастыру яго права на валоданьне Лыскаўшчынай і Пагонным.

Надалей у шматлікіх крыніцах 1543—1685 гадоў сустракаем як «службу Лысковщину», так і «село Лысковское», «село (таксама „имене“, „люди“) Лысковцы», «dobra duchowne… Łyski».

Гомельская Вобласьць Лясок 
Хутары Ляскі на мапе генштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

У тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва XVIII ст. паселішча не названае. На схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 году, на «Военно-топографической карте Российской империи 1846—1863 гг.», складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова, таксама адсутнае.

У XX ст. на мапе «Генерального штаба РККА» 1931 году на месцы Лыскаўшчыны пазначаны хутар з сугучнай, але зусім іншай з гледзішча сэмантыкі, назвай Лясок. На мапе 1935 году — хутары Ляскі. У 1931 годзе хутарцы ўступілі ў калгас.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Ляску налічвалася 18 двароў з 61 жыхаром. У траўні 1943 году акупанты спалілі паселішча і пазбавілі жыцьця 5 чалавек. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 году 96 жыхароў. Лясок уваходзіў у склад калгасу «Новае жыцьцё» (цэнтр — вёска Радзін). Да 8 студзеня 1987 году належаў да Радзінскага сельсавету.

На сёньня паселішча не існуе.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

БеларусьВёскаГомельская вобласьцьДаўлядыПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнікСтралічаўскі сельсаветХвойнікіХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РадаўніцаJavaДзесяцігодзьдзеСьпіс гарадоў БеларусіПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Мікола МятліцкіАўстраліяВерхняе (возера)Беларуская моваАдам МіцкевічТадэвуш КасьцюшкаЛатвіяMacOSГарбачы (гміна Міхалова)ШчасьцеВоршаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАсыСьвятаУладзімер Пуцін2024Людзі на балоце (раман)Канцэнтрацыйны лягерРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыДзеяслоўПадвойнае пранікненьнеГеза (імя)СьвянцяныНью-Ёрк (штат)Аркадзь КуляшоўКалі-югаПуняБарут (імя)ЖыгімонтГальшанскі замакВіктар ОртаКапцы533Спортынг ЛісабонПалацава-паркавы комплекс АгінскіхДзейнікПарлямэнцкая асамблея АБСЭДзьмітры МендзялееўБаркэмпДранікіВадародУУС Берасьцейскага аблвыканкамуБалотныя чарапахіЗлучаныя Штаты АмэрыкіАўстралійская плітаБарвінАльтэрнатыўны рокЯнка СіпакоўСтаніслаў МанюшкаГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняВялейскі раёнФіерыПрагноз надвор’яМіжнародны стандартны кніжны нумарНавасады (гміна Міхалова)МэдыяВікіАполеЯгор БабічМужчына зьверху🡆 More