Каталіцтва Ў Эстоніі

Каталіцкая царква Эстоніі зьяўляецца часткай сусьветнай Каталіцкай царквы.

Каталіцтва Ў Эстоніі
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла ў Таліне

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2000 году ў краіне пражывала 5745 чалавек, якія дэкляравалі сваё каталіцкае веравызнаньне, то бок каля 0,5 % насельніцтва. Сайт catholic-hierarchy.org прыводзіць тую ж лічбу на 2008 год.

Гісторыя

Хрысьціянства пачало трапляць на тэрыторыю сучаснай Эстоніі ў XI стагодзьдзі, гэта пацьвярджаюць як археалягічныя, так і пісьмовыя сьведчаньні. Так, прыкладна ў 1070 годзе арцыбіскуп брэмэнскі прызначыў эстам і фінам біскупа. У пачатку XIII стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Эстоніі была захоплена дацкімі і нямецкімі крыжакамі, за імі пачалася гвалтоўная хрысьціянізацыя эстаў, якая збольшага скончылася да 1227 году.

У першай палове XVI стагодзьдзя на тэрыторыі сучаснай Эстоніі шырокае распаўсюджаньне атрымаў рэфармацыйны рух, а ўплыў каталіцтва стаў згасаць. У другой палове XVI стагодзьдзя амаль уся Эстонія была заваявана швэдамі, пасьля чаго каталіцтва было цалкам забаронена, а афіцыйнай царквой стала лютэранская. У 1559–1645 гг каталіцтва на тэрыторыі сучаснай Эстоніі існавала толькі ў паўднёвай вобласьці — Лівоніі, якая тады была падпарадкавана Вялікаму Княству Літоўскаму.

Каталіцтва Ў Эстоніі 
Руіны кляштара Сьвятой Брыгіты

З 1710 году ў выніку Вялікай Паўночнай вайны Эстонія знаходзіцца пад уладай Расейскай імпэрыі. Пасьля далучэньня эстляндзкіх земляў да Расейскай імпэрыі Пётр I аднавіў правы нямецкай арыстакратыі, страчаныя ёю пры швэдзкім кіраваньні, уключаючы свабоду сумленьня. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Эстоніі налічвалася каля 300 каталікоў, галоўным чынам сярод нямецкага дваранства. XIX стагодзьдзе стала пэрыядам адноснага адраджэньня каталіцкай веры ў Эстоніі, у 1845 годзе была асьвечаная царква ў Таліне, у 1899 годзе — у Тарту.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці ў 1918 годзе дзяржава гарантавала грамадзянам свабоду сумленьня. Сьвяты Прастол прызнаў Эстонію 10 кастрычніка 1921 году. У 1924 годзе ўтворана апостальская адміністратура Эстоніі. З 1931 па 1942 год яе ўзначальваў Эдуард Профітліх. У 1936 годзе ён стаў першым у гісторыі эстонскім каталіцкім біскупам. Эдуард Профітліх памёр у 1942 годзе ў савецкай турме, у наш час ідзе працэс яго бэатыфікацыі.

Да моманту, калі Эстонія ў 1940 годзе была далучана да СССР, у краіне налічвалася каля 5 тысячаў каталікоў. У савецкі пэрыяд Каталіцкая царква ў Эстоніі цярпела рэпрэсіі як і іншыя рэлігійныя рухі, былі зачынены ўсе храмы, акрамя двух, многія сьвятары прайшлі праз турмы і лягеры.

Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі 28 жніўня 1991 году, былі зноў усталяваны дыпляматычныя адносіны паміж Эстонскай Рэспублікай і Сьвятым Стальцом. У 1993 годзе краіну наведаў Папа Рымскі Ян Павал II.

Сучасны стан

Каталіцтва Ў Эстоніі 
Каталіцкая царква ў Тарту

Каталіцкая царква ў Эстоніі арганізацыйна абʼяднана ў апостальскую адміністратуру Эстоніі. Паводле зьвестак на 2008 год, у краіне налічвалася 5 745 каталікоў, 14 сьвятароў, 4 манахі (адзін францысканец і тры дамініканцы, зь іх 2 іераманахі), 20 манашак і 9 прыходаў. Апостальскую адміністратуру зь 1 красавіка 2005 году ўзначальвае Філіп Жан-Шарль Журдан. Катэдральным саборам апостальскай адміністратуры Эстоніі зьяўляецца сабор Сьвятых Пятра і Паўла ў Таліне.

Паводле зьвестак перапісу 2000 году, каталікі Эстоніі разьмяркоўваліся па нацыянальнасьці наступным чынам: эстонцы — 1736, палякі — 867, беларусы — 831, летувісы — 749, расейцы — 713, украінцы — 290, латышы — 182, фіны — 77, немцы — 73, іншыя — 227.

Каталіцкія прыходы існуюць у Таліне, Тарту, Пярну, Валзе, Ахтмэ, Нарве, Сіламяэ, Раквэрэ і Ківіылі. У Таліне таксама разьмешчаны адзіны ў краіне грэка-каталіцкая парафія, якая адміністрацыйна адносіцца да Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы.

Самай вядомай каталіцкай пабудовай краіны зьяўляецца кляштар Сьвятой Біргіты, пабудаваны ў 1407 годзе і разбураны ў час Лівонскай вайны расейскімі войскамі ў XVI стагодзьдзі. У 2001 годзе побач з руінамі старажытнага кляштару быў пабудаваны новы будынак, дзе цяпер жывуць 8 манашак-брыгітак.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Каталіцтва Ў Эстоніі ГісторыяКаталіцтва Ў Эстоніі Сучасны станКаталіцтва Ў Эстоніі КрыніцыКаталіцтва Ў Эстоніі Вонкавыя спасылкіКаталіцтва Ў ЭстонііКаталіцкая царкваЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бісэксуальная парнаграфіяСяржук Сокалаў-ВоюшMicrosoft Office60ХвойнікіКаханьне без пранікненьня1880184119981844Альтэрнатыўны рокФранцішак БагушэвічВагінальны сэкс.sa.cnРусіфікацыя БеларусіБлэкджэк.yu.hrГалоўчыцы (Гомельская вобласьць).mp70.dz1867Ойча нашУладзімер Дубоўка.ehПолк імя Кастуся Каліноўскага1938Пошукавая аптымізацыяРада Беларускай Народнай РэспублікіСлавянскія мовы.bhДуша5Рэформа беларускага правапісу 1933 годуТрэцяя Ўстаўная граматаМэтабалізм.tpПарэчча (горад)Францішак СкарынаВалеры МаракоўАндрэй ХадановічЧаркесы2018.eg197686Цыбуля (расьліна).myРасейская акупацыя БеларусіПлоцевы акт28СтрафаБерасьце.ecРэч ПаспалітаяПрапаршчык2003.srЗянон ПазьнякМаксім Багдановіч1979Старабеларуская мова1988МантывілП.seМарат Маркаў.cfВялікае Княства Літоўскае🡆 More