Канвэнцыя Альвэнсьлебэна

Канвэнцыя Альвэнсьлебэна — пагадненьне Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прусіі, падпісанае ў Санкт-Пецярбургу 8 лютага 1863 року міністрам замежных справаў Расеі Аляксандрам Гарчаковым і генэрал-ад’ютантам прускага караля Густавам фон Альвэнсьлебэнам (адсюль і назва дакумэнта).

ст. 27 студзеня] 1863 року міністрам замежных справаў Расеі Аляксандрам Гарчаковым і генэрал-ад’ютантам прускага караля Густавам фон Альвэнсьлебэнам (адсюль і назва дакумэнта).

Канвэнцыя Альвэнсьлебэна
Царства Польскае (шэрым) і Прусія (сінім)

Падпісаньне

У студзені 1863 року на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, далучаных да Расейскай імпэрыі, пачалося паўстаньне за аднаўленьне дзяржаўнасьці. Прусія неадкладна перакрыла мяжу і прывяла ў гатоўнасьць войскі, каб перашкодзіць распаўсюду паўстаньня на сваёй тэрыторыі. Прэм’ер-міністар Ота фон Бісмарк накіраваў да расейскага імпэратара Аляксандра II пэрсанальнага каралеўскага ад’ютанта Густава фон Альвэнсьлебэна абмеркаваць меры супольнага рэагаваньня на паўстаньне. Бакі ўмовіліся на права кожнага пераходзіць мяжу пры неабходнасьці перасьледу польскіх паўстанцаў і наступнай перадачы іх расейскім вайсковым трыбуналам.

Расейская імпэрыя здушыла паўстаньне ўласнымі сіламі, і канвэнцыя не была ратыфікаваная ды ніколі не прымянялася на практыцы.

Наступствы

У Прусіі

Канвэнцыя Альвэнсьлебэна 
Каралеўскі ад’ютант Густаў фон Альвэнсьлебэн

Бісмарк, які толькі нядаўна зрабіўся прэм’ер-міністрам і кіраваў без парлямэнцкай большасьці, быў раскрытыкаваны прускімі лібэраламі, якія падтрымлівалі палякаў, хоць і меней, чым у 1848 року. Прускі парлямэнт нават накіраваў ноту імпэратару Вільгельму з асуджэньнем дзеяньняў Бісмарка. У выніку Вільгельм распусьціў ляндтаг.

У сьвеце

Заходнія лібэралы раскрытыкавалі канвэнцыю, што спрычыніла сур’ёзны дыпляматычны крызіс. Занепакоенасьць выказалі Вялікая Брытанія й Аўстрыйская імпэрыя, а францускі імпэратар Напалеон III выказаў падтрымку паўстаньню і прапанаваў зьняць Бісмарка з пасады.

Канвэнцыя ўмацавала пруска-расейскія сувязі, а расейска-францускія стасункі напружыліся пасьля падтрымкі Напалеонам III палякаў.

Крыніцы

Шаблён:Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Tags:

Канвэнцыя Альвэнсьлебэна ПадпісаньнеКанвэнцыя Альвэнсьлебэна НаступствыКанвэнцыя Альвэнсьлебэна КрыніцыКанвэнцыя АльвэнсьлебэнаРасейская імпэрыяСанкт-ПецярбургЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧэрыкаўSEATOНаступствы Чарнобыльскай катастрофыАбыякКінатэатар.nuБудынакСэкс па тэлефонеЛетувізацыяHromadske.TVРасейскі фашызмЮравічыЭлектрарухальная сілаРасеяКастусь КаліноўскіГента (імя)КліматМарыя СапегаГестарАляксандар БрукнэрБеларуская МарсэльезаДуплекс (фільм)ІксвідэаБанкаўскі рахунакАлесь СавіцкіГімн ВялікабрытанііІван АрашкевічМукачаваРамантызмТыльзытПершы Слуцкі полкВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ЈДасьледаваньнеАнгеданіяВольга Караткевіч2007ГарнастайКурыцаНапалеон ОрдаРапуха чаротаваяІслам у ЭстонііГрэнадаМаркёрФарбаБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіНіна МацяшБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёРатушаГерой БеларусіТураўВэб-сайтПолацкае княстваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСавілаЦмокАўстра-Вугоршчына1794Расейская мова ў БеларусіВалошкаНатхненьнеШатанСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)Вагінальны сэксРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)ІзраільДзьвінскУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьMelbetЛацінка🡆 More