Другая Ўсебеларуская Краязнаўчая Канфэрэнцыя

Другая Ўсебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя адбылася 7—12 студзеня 1929 року ў Менску.

Прысутнічалі 72 дэлегаты ад 300 краязнаўчых арганізацыяў (аб’ядноўвалі больш за 10 000 членаў), прадстаўнікі краязнаўчых таварыстваў РСФСР і УССР. З дакладамі выступілі Усевалад Ігнатоўскі, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Аляксандар Ляўданскі, Мікалай Касьпяровіч, Ісак Сербаў ды іншыя. Вырашыла арганізацыйныя пытаньні: кіраўніцтва краязнаўствам Акадэміяй навук, падрыхтоўка краязнаўцаў сярэднімі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, справаздача Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК) і акружных таварыстваў, зьмены ў статуце і выбары ЦБК, зацьвярджэньне новых чальцоў-карэспандэнтаў ЦБК. У справаздачы адзначана пашырэньне краязнаўчага руху ў Беларусі — адкрыты 22 краязнаўчыя музэі, выдадзены чарговыя зборнікі краязнаўчых прац «Аршаншчына», «Віцебшчына», апісаньні Асіпавіцкага і Горацкага раёнаў, у друку знаходзіліся слоўнікі Віцебшчыны, Мазыршчыны, Чэрвеньшчыны, падрыхтаваны да выданьня апісаньні шэрагу населеных пунктаў. Праца канфэрэнцыі праходзіла ва ўмовах узмацненьня таталітарнага рэжыму: абмежаваныя тэмы краязнаўчых дасьледаваньняў, узмоцненае вывучэньне рэвалюцыйнага руху, новых рыс у побыце працоўных мас.

Tags:

Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Поліцкі статутАндрэй КурэйчыкНафтаПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўЛексычнае значэньнеПохва (неадназначнасьць)БітУ гушчарахТадзіяна КляшторнаяАлесь ПісьмянкоўСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году2011Гарадзенская вобласьцьСаксонія1648Андрэй ХадановічСаргутЯн ЧэрскіЭрэкцыяАдвечным шляхамБуркіна-ФасоСяргей СматрычэнкаВіцебскЧарнобыльская катастрофаМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіКубаГрамадзкі набытакСэкс-індустрыяЯнка БрыльНефцекамскПірожнаеМіжнародны стандартны кніжны нумарБісэксуальная парнаграфіяХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьУрад Беларускай Народнай РэспублікіАральны сэксМарына ВасілеўскаяРасейцыМалайзія2006БіскупМаскоўская вобласьцьАмонімГраўжышкіФішынгНа ростаняхУладзімер Арлоў (гісторык)ПолацакМаёнтакАнголаЧорны сьпіс ЭўразьвязуҐСпадарожнікі СатурнаКастусь ЕзавітаўБярозка (часопіс)Людміла ПайдушакаваІмбрычакGMTЖамыслаўльБортны промысел у БеларусіПорнгаб24 красавікаЯнка МаўрНідэрляндыІсьляндзкі коньСьпіс гарадоў Беларусі2008Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўВасіль БыкаўДыялект🡆 More