Гісторыя Сілэнду

Фізычна тэрыторыя Сілэнду паўстала падчас Другой сусьветнай вайны.

Гісторыя Сілэнду
Плятформа Рафс-Таўэр

Стварэньне Сілэнду

У 1942 годзе ВМС Вялікабрытаніі збудавалі на подступах да ўзьбярэжжа сэрыю плятформаў. Адной зь іх быў Рафс-Таўэр (па-ангельску: Roughs Tower, дасл. «хуліганская вежа»). Падчас вайны тамака разьмяшчаліся зэнітныя артылерыя і знаходзіўся гарнізон з 200 чалавек. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў большасьць веж было разбураная, але Рафс-Таўэр, быўшы за межамі брытанскіх тэрытарыяльных вод, застаўся некранутым. У 1966 годзе адстаўны маёр брытанскага войска Пэдзьдзі Рой Бэйтс абраў гэтае месца для базаваньня сваёй пірацкай радыёстанцыі «Britain’s Better Music Station». Каб пазьбегнуць судовага перасьледу з боку ангельскіх улад, Бэйтс абвясьціў плятформу сувэрэннай дзяржавай і абвясьціў сябе князем (па-ангельску: prince) Роем I. Абвяшчэньне Сілэнду адбылося 2 верасьня 1967 году. Гэты дзень адзначаецца як галоўнае дзяржаўнае сьвята.

У 1968 годзе брытанскія ўлады паспрабавалі акупаваць маладую дзяржаву. Да плятформы падышлі патрульныя катэры, і княжая сям’я адказала папераджальнымі стрэламі ў паветра. Да кровапраліцьця не дайшло, але супраць князя Роя як брытанскага грамадзяніна быў пачаты судовы працэс. 2 верасьня 1968 году судзьдзя Эсэксу вынес гістарычную пастанову: ён прызнаў, што справа знаходзіцца па-за брытанскай юрысдыкцыяй.

У 1972 годзе Сілэнд пачаў чаканіць манэты. У 1975 годзе ўступіла ў сілу першая канстытуцыя Сілэнду. Зьявіліся сьцяг і герб.

Дужаньне за ўлада

У жніўні 1978 году ў краіне адбыўся путч. Яму папярэднічала ўзьнікненьне напружанасьці паміж князем і яго найблізкім паплечнікам, прэм’ер-міністрам краіны графам Аляксандрам Готфрыдам Ахэнбахам (Alexander Gottfried Achenbach). Бакі расхадзіліся ў поглядах на прыцягненьне ў краіну вонкавых інвэстыцыяў і вінавацілі адзін аднаго ў антыканстытуцыйных намерах. Скарыстаўшыся адсутнасьцю князя, які вёў у Аўстрыі перамовы з фундатарамі, Ахэнбах з групай галяндзкіх грамадзян высадзіўся на высьпе. Захопнікі замкнулі маладога прынца Майкла ў склепе, а затым вывезьлі яго ў Нідэрлянды. Але Майкл зьбег з палону і сустрэўся з бацькам. Пры падтрымцы ляяльных грамадзянаў краіны зрынутым манархам атрымалася разьбіць войскі ўзурпатараў і вярнуцца да ўлады.

Урад дзейнічаў у дакладнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права. Палонныя замежныя найміты былі неўзабаве адпушчаныя, бо Жэнэўская канвэнцыя аб правах ваеннапалонных патрабуе вызваленьня вязьняў пасьля завяршэньня ваенных дзеяньняў. Арганізатар перавароту быў зрушаны са ўсіх пастоў і асуджаны за дзяржаўную здраду ў адпаведнасьці зь сілэндзкімі законамі, але ён меў другое — нямецкае грамадзянства, таму яго лёсам зацікавіліся ўлады ФРГ. Брытанскі МЗС адмовіўся ўмешвацца ў гэтае пытаньне, і нямецкім дыпляматам прыйшлося весьці перамовы непасрэдна зь Сілэндам. На выспу прыбыў старэйшы юрысконсульт нямецкага пасольства ў Лёндане доктар Німюльлер. Князь Рой запатрабаваў дыпляматычнага прызнаньня Сілэнду, але ў выніку, улічваючы бяскроўны характар няўдалага путчу, пагадзіўся на вусновыя запэўненьні і вялікадушна адпусьціў Ахэнбаха.

Тыя хто прайграў працягвалі настойваць на сваіх правах. Яны ўтварылі незаконны ўрад Сілэнду ў эміграцыі (ФРН). Ахэнбах сьцьвярджаў, што зьяўляецца старшынём Таемнай рады. У студзені 1989 году ён быў арыштаваны ўладамі ФРН (натуральна, яго дыпляматычны статус ня быў прызнаны) і перадаў свой пост міністра па эканамічным супрацоўніцтве Ёганэсу Зайгеру (Johannes W. F. Seiger), які неўзабаве стаў прэм’ер-міністрам. Пераабраны ў 1994 і 1999 гадах.

Тэрытарыяльны канфлікт зь Вялікабрытаніяй

Гісторыя Сілэнду 
Тэрыторыя Сілэнду з тэрытарыяльнымі водамі

30 верасьня 1987 году Сілэнд абвясьціў аб пашырэньні сваіх тэрытарыяльных вод з 3 да 12 міляў. На наступны дзень аналягічную заяву зрабіла Вялікабрытанія. Такім чынам, у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі, марская тэрыторыя паміж двума краінамі павінна дзяліцца пароўну. Адсутнасьць двухбаковай дамовы, які рэгулюе гэтае пытаньне, стала чыньнікам небясьпечных інцыдэнтаў. Так у 1990 годзе Сілэнд абстраляў папераджальнымі залпамі брытанскае судна, якое несанкцыянавана надышло да яго берагу.

Фальшывыя сілэндзкія пашпарты

Імя Сілэнду бязь ведама ўраду было ўцягнута ў грандыёзную злачынную афёру. У 1997 годзе ў поле зроку Інтэрполу трапіў разгалінаваны інтэрнацыянальны сындыкат, які наладзіў гандаль фальшывымі сілэндзкімі пашпартамі (сам Сілэнд ніколі не гандляваў пашпартамі і не падаваў палітычнага сховішча). Больш за 150 тыс. фальшывых пашпартоў (у тым ліку дыпляматычных), а таксама пасьведчаньняў кіроўцаў, унівэрсытэцкіх дыплёмаў і іншых падробленых дакумэнтаў былі прададзеныя грамадзянам Ганконгу (у пэрыяд яго перадачы пад кантроль КНР) і Ўсходняй Эўропы. У некалькіх эўрапейскіх краінах былі зафіксаваныя спробы адкрыцьця банкаўскіх рахункаў і нават набыцьця ўзбраеньняў па сілэндзкіх пашпартах. Махляры пасьпелі заказаць танкі М-55, самалёты МІГ-23, АН-23, верталёты МІ-24, артылерыйскія ўстаноўкі і боепрыпасы. Штаб-кватэра зламысьнікаў знаходзілася ў Нямеччыне, сфэра дзейнасьці ахапляла Гішпанію, Вялікабрытанію, Францыю, Славенію, Румынію і Расею. У справе як міністар замежных справаў Сілэнду фігураваў расейскі грамадзянін Ігар Папоў. У ЗША выявілася сувязь гэтай справы з забойствам Джаньні Версачэ (забойца пакончыў з сабой на яхце, чый уладальнік меў фальшывы сілэндзкі дыпляматычны пашпарт). Урад Сілэнду аказаў поўнае садзейнічаньне сьледзтву і пасьля гэтага непрыемнага выпадку адмяніла пашпарты.

Замежныя інвэстыцыі

У 2000 годзе фірма HavenCo разьмясьціла ў Сілэндзе свой хостынг, наўзамен урад абавязаўся гарантаваць непахіснасьць заканадаўства аб волі інфармацыі (у стаўленьні інтэрнэту ў Сілэндзе дазваляецца ўсё, акрамя спаму, хакерскіх нападаў і дзіцячай парнаграфіі). HavenCo спадзяецца, што разьмяшчэньне на сувэрэннай тэрыторыі выратуе яе ад дзеяньня абмежаваньняў брытанскага інтэрнэт-заканадаўства.

Здарэньні

23 чэрвеня 2006 году на Сілэндзе адбыўся пажар, які прычыніў сур’ёзную шкоду плятформе.

Намеры аб продажы

У студзені 2007 году ўладальнікамі краіны было прынята рашэньне аб яе продажы. Адразу пасьля гэтага торэнт-сайт The Pirate Bay пачаў збор сродкаў на набыцьцё Сілэнду. 15 студзеня 2007 году агенцтва «ЦэнтарАзія» апублікавала паведамленьне аб тым, што вядомы казахстанскі навуковец-палітоляг Даніяр Ашымбаеў за неназваную суму набыў у асабістую ўласнасьць самаабвешчанае княства — Sealand. У рэчаіснасьці ж гэтае паведамленьне апынулася жартам — падарункам пісьменьніку да дня яго нараджэньня.

Крыніцы

Tags:

Гісторыя Сілэнду Стварэньне СілэндуГісторыя Сілэнду Дужаньне за ўладаГісторыя Сілэнду Тэрытарыяльны канфлікт зь ВялікабрытаніяйГісторыя Сілэнду Фальшывыя сілэндзкія пашпартыГісторыя Сілэнду Замежныя інвэстыцыіГісторыя Сілэнду ЗдарэньніГісторыя Сілэнду Намеры аб продажыГісторыя Сілэнду КрыніцыГісторыя СілэндуАнгельская моваГарнізонДругая сусьветная вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Авантуры майго жыцьцяАгенцтва нацыянальнай бясьпекіГіп-гопСярэднявеччаЖанчына зьверху1984 (раман)Расейская акупацыя БеларусіЦеляханскі пасялковы саветПольшчаСтэфан III (папа рымскі)Крэменецкі раёнКанадаСтан (сацыяльная група)Яўген ШатохінЛео ТаксыльТурэччынаМужчынская зборная Швэцыі па хакеіМузыкаКартузыГрэгар МэндэльСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікХабарКалектывізацыяКанстанцкі саборВашку да ГамаЯлтаМанастырыскаАпавядальны сказЛубінСакрамэнтДжанлюіджы БуфонТокіёАрыянстваСакрат ЯновічКіяну РыўзКірыліцаMozilla FirefoxРасейцыҐБульбаТурандотБалтыяУкраінская моваГаналулуЦыркулярКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)БразыліяБеларуская Народная РэспублікаКалі-югаГімн Украінскай ССРШавэрмаРафал ЧарвякоўскіХлёдвіг ГогэнлёэМацей БутрымовічМальпігіякветныяВугорская моваКаханьне без пранікненьняМенскОйча нашВольныя матэрыялыШэньсіЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)ДойлідзтваКаранавірусная інфэкцыя (2019)Высоцак180219 сьнежняВасіль БыкаўУйгурыУладзімер Караткевіч🡆 More