Віталь Уткін

Віта́ль У́ткін (нар.

20 чэрвеня 1965 г., Гомель) — дзяржаўны дзеяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 7-га скліканьня.

Віталь Юр’евіч Уткін
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьня
6 сьнежня 2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Старшыня адміністрацыі Чыгуначнага раёну г. Гомеля
2014 — 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 чэрвеня 1965 (58 гадоў)
Гомель
Дзеці: 3
Адукацыя: Украінская акадэмія ўнутраных справаў, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Уткін (неадназначнасьць).

Біяграфія

Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных справаў па спэцыяльнасьці «Правазнаўства», пазьней — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнароднае права».

Працаваў маляром.

З 1984 па 1986 гг. служыў у савецкіх унутраных войсках, пасьля чаго працаваў у органах МУС СССР.

З 1993 па 2014 гг. працаваў на розных пасадах у Гомельскім аблвыканкаме.

У 2014—2019 гг. быў старшынём адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомля.

У 2019 г. прызначаны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня.

Палітычная пазыцыя, скандальныя заявы

Неаднаразова выступаў з абражальнымі заявамі на адрас беларускіх нацыянальных сымбаляў.

У 2020 годзе падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта публікаваў матэрыялы і рабіў заявы з мэтай дыскрэдытацыі праціўнікаў А. Лукашэнкі.

Пасьля гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў у жніўні 2020 г., якія суправаджаліся масавымі фактамі гвалту і забойствамі грамадзянаў, Уткін удзельнічаў у публічных мерапрыемствах у падтрымку рэжыму Лукашэнкі і сілавікоў. Памочніца В. Уткіна праяўляла агрэсію да журналістаў незалежных СМІ, якія спрабавалі задаць яму пытаньне.

У лістападзе 2020 г. Уткін абражаў беларускіх спартоўцаў, у тым ліку алімпійскую мэдалістку Аляксандру Герасіменю за крытыку рэжыма А. Лукашэнкі. Распаўсюджваў кансьпіралягічныя тэорыі пра нібыта агрэсіўныя пляны замежных краінаў супраць Беларусі

У студзені 2021 году заявіў, што перанос чампіянату сьвету па хакеі зь Беларусі, зьдзейсьнены ў адказ на масавы гвалт і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў на працягу беларускага палітычнага крызісу 2020—2021 гг., нібыта матываваны помстай кампаній-спонсараў чампіянату за паразу гітлераўскай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне. Крытыкаваў Сьвятлану Ціханоўскую за скасаваньне чампіянату.

Сям’я

Жанаты, мае трох дзяцей.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віталь Уткін БіяграфіяВіталь Уткін Палітычная пазыцыя, скандальныя заявыВіталь Уткін Сям’яВіталь Уткін КрыніцыВіталь Уткін Вонкавыя спасылкіВіталь УткінБеларусьГомельПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mhМадрыдБісэксуальная парнаграфія2020Марат МаркаўЛіцьвіныТаінстваДуша.yeРэч ПаспалітаяАлег Мінкін.mtМарк УтДэмакратычная партыяІндаэўрапейскія мовы.gw71Ружанец.pgВугоршчынаФазы МесяцаЗаслаўеКрыж Сьвятога БэнэдыктаСеціўная пошукавая сыстэмаБеларуская думка (1919)Германішкі (неадназначнасьць)Гісторыя БеларусіМартын ОпіцІгнат ДамейкаТрэцяя Ўстаўная граматаЯкуб КоласTesla IncЖанчына зьверхуСакавікУладзімер ДубоўкаЛязьбійская парнаграфіяГерман (імя).aqБеларуская моваКарл V Мудры1901СтаралітваВігіліюс (папа рымскі).nuАмсьціслаўРада Беларускай Народнай РэспублікіДынастыя Цын2003.cuРымейка18200619951991.be.rwЛаўрэнці Зізані.scПагоняЛеаніла Чарняўская1998.tm.ytКельты.bv2 сакавікаВасіль ГанчароўМаркетынг.nl99Устаўныя граматы БНРКоўна🡆 More