Рака Вэнта: рака ў Латвіі і Летуве

Вэ́нта (па-летувіску: Venta — прамаўляецца як «Вянта»; па-латыску: Venta; па-польску: Windawa) — рака басэйну Балтыйскага мора, якая працякае ў Летуве й Латвіі.

Ейная даўжыня – 346 км, плошча басэйна – 11 800 км², перапад вышыняў – 166 м. Вэнта выцякае з Жэмайцкага ўзвышша з возера Вэне недалёк ад гораду Куршаны, а ўпадае ў Балтыйскае мора праз Вэнтсьпілскі марскі порт. Асноўны кірунак плыні — на паўночны захад. Па тэрыторыі Летувы рака працякае 168 км, па тэрыторыі Латвіі – 178 км. Самыя вялікія гарады на берагох Вэнты — Мажэйкі, Кулдыга й Вэнтсьпілс. Самыя значныя прытокі – рэкі Вірвітэ ў Летуве й Абава ў Латвіі.

Рака Вэнта: рака ў Латвіі і Летуве
Рака Вэнта ў Летуве

Ля Кулдыгі на Вэньце знаходзіцца Вэнтас румба — самы доўгі ў Эўропе вадаспад шырынёй 240 м. Недалёк ад яго (дзе рэчка Алекшупітэ ўпадае ў Вэнту) месьціцца й самы высокі вадаспад у Латвіі (4,2 м увышкі).

Прыкладна 50% басэйну ракі пакрыта лесам. Лёд на рацэ стаіць з канца сьнежня й да пачатку сакавіка. Частка ракі ад летувіска-латыскай мяжы й да Кулдыгі выкарыстоўваецца як турыстычная траса для паходаў на байдарках. У Вэнце водзяцца акуні, галавачы, карасі, ляшчы, судакі, шчупакі, язі.

Вонкавыя спасылкі

Рака Вэнта: рака ў Латвіі і Летуве  Вэнта (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АбаваБалтыйскае мораВэнтсьпілсКулдыгаКуршаныЛатвіяЛатыская моваЛетуваЛетувіская моваМажэйкіПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрывічыСядзіба.yuОйча нашБерасьце.mhЭнцыкляпэдыяМіжнародны стандартны кніжны нумарЛітва.ie.tn.gb.ccГенэральная акруга БеларусьСоні.ar.com56ПрытчаПлоцевы актІсус Хрыстос794Беларуская ВікіпэдыяСьвянцянскі раён.vu.bdНапалеон ОрдаСказПраваслаўная царква Чэскіх земляў і СлаваччыныФ.il.gt.uk1911ДзьмухавецАвэрэйсэль1999Аўтамагістраль КолаІўрытЭтнічная тэрыторыя беларусаўАляксандар ЛукашэнкаПрагаМіхал ВітушкаБеларуская грэка-каталіцкая царква20051994.it.esЖнівеньскі путч1997.prQR-кодРаман ПалянскіПагоня (песьня)Аксытанская моваСухастойПінск.ag.mzNetflixВоршаБаранавіцкі раёнҐ2011МаёнтакРасейская мова ў Беларусі.gw🡆 More