Валянцін Агалец

Валянці́н Сьцяпа́навіч Агале́ц (нарадзіўся ў 1950 годзе, Азяраны Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці, БССР) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, генэрал-лейтэнант.

Кандыдат вайсковых навук.

Валянцін Агалец
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
20 сьнежня 1995 — 8 лютага 1999
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Юры Захаранка
Наступнік: Юры Сівакоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1950(1950)
в. Азяраны, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласьці
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За баявыя заслугі» мэдаль „За выдатную службу па ахове грамадзкага парадку“

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Скончыў Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ (1984). Служыў ва ўнутраных войсках у рэспубліках Сярэдняе Азіі, намесьнік кіраўніка Ташкенцкай найвышэйшай вайсковай вучэльні МУС СССР(ru) і Новасыбірскай найвышэйшай каманднай вучэльні МУС Расеі(ru). Камандаваў унутранымі войскамі Ўзбэкістану.

Пераехаў у Менск у 1992 року. У 1992—1993 — кіраўнік Управы ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У 1993—1994 — першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі.

Для мяне загад прэзыдэнта вышэй за Канстытуцыю.

Валянцін Агалец, паводле мэмуараў Васіля Лявонава.

12 ліпеня 1994 року, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, пастановай Савету міністраў быў звольнены з пасады першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі. Пасьля выбараў, 12 жніўня, загадам Лукашэнкі быў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў — камандуючым унутранымі войскамі. 10 кастрычніка 1995 року быў прызначаны першым намесьнікам міністра — камандуючым унутранымі войскамі, а 20 сьнежня замяніў свайго начальніка Юрыя Захаранку на пасадзе міністра. Камандаваў унутранымі войскамі падчас зьбіцьця дэпутатаў парлямэнту ўночы з 11 на 12 красавіка 1995 року.

8 лютага 1999 атрымаў чарговае званьне генэрал-лейтэнанта і быў звольнены ў сувязі зь пераводам на іншую працу. Пазьней прызначаны прадстаўніком МУС Беларусі ва Ўкраіне. Вярнуўшыся, у 2007 ачоліў Цэнтар аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы электроннага ўліку кіроўных кадраў «Рэзэрв» Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Да 2012 року працаваў кіраўніком Службы бясьпекі кампаніі velcom.

Цяпер працуе прадстаўніком Дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці Ўправы справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласьці.

Узнагароды

Срэбны мэдаль «За мужную службу» II ступені.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Валянцін Агалец ЖыцьцяпісВалянцін Агалец УзнагародыВалянцін Агалец КрыніцыВалянцін Агалец Вонкавыя спасылкіВалянцін АгалецАзяраны (Жыткавіцкі раён)БССРГомельская вобласьцьЖыткавіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ордэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўКазімер ЛышчынскіMozilla FirefoxМарокаУгратОйча наш1699Эвэр БанэгаЮрбурскі раёнПэдагогДабравесьцеВёскаВашку да ГамаГрамадзянская вайна ў ЗШААпострафКампутарная гульняСамотнікРасеяЛубінСтэфан VII (папа рымскі)ЦыркулярМальтыйскі ордэнБітва пад Монтэ-КасынаВагінальны сэксСтэн МікітаБэрацкая вобласьцьТурандотГрэта Гарбу1918МігдалыВішнявецкіяЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуКіеўАліваМіжнародны стандартны кніжны нумарЧырвоны колерСьцепаніда СьцепанюкВалейболАўстрыяАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыМіхал Сэрвацы ВішнявецкіБаранавічыЛязьбійская парнаграфіяБраціславаКарона Польскага каралеўстваПарнафільмВойцех ЯрузэльскіДональд ТрампМужчынская зборная Швэцыі па хакеіСлавамір МрожакГлыбокаеПінкавіцкі сельсаветАнгельшчынаГалоўная старонкаВостраў ПасхіАхоўскі сельсаветКанвэнтуальныя францішканеЛатвіяБеларусьКамуністычная партыя Савецкага СаюзуКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)Мусульманскі каляндарЭкзархатАлена Скірмунт8 сакавікаПрымакі (п’еса)ГеалёгіяБусел белыГаяо МіядзакіАрыйДашкаўкаБеларуская моваТрынідад і Табага🡆 More