Вільго́тнасьць безадно́сная — колькасьць вільгаці, зьмяшчанай ў кубічным мэтры паветра.
Звычайна вымяраюць у г/м³ у сувязі з тым, што ў паветры той вільгаці замала. Апрача таго, пры пэўнай тэмпэратуры паветра, ў ім максымальна можа зьмяшчацца толькі пэўная колькасьць вільгаці (з павелічэньнем тэмпэратуры гэтая максымальна магчымая колькасьць павялічваецца, з паніжэньнем тэмпэратуры — колькасьць вільгаці зьніжаецца), дзеля гэтага быў уведзены іншы паказчык — адносная вільготнасьць.
Безадносная вільготнасьць | |
Вымернасьць | L−3M |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | кг/м³ |
СГС | г/см³ |
Клясыфікацыя | |
скалярная велічыня |
Вагаецца ад 0,1—1 г/м³ узімку над мацерыкамі і ў палярных шыротах да 30 г/м³ і больш у экватарыяльным поясе. На Беларусі вагаецца ад 1,5 г/м³ узімку да 14 г/м³ улетку.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Безадносная вільготнасьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.