Ашчад Банк: беларускі банк

27°35′3″ у. д. / 53.91333° пн. ш.

27.58417° у. д. / 53.91333; 27.58417

«Ашча́д Банк» — камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе пад назвай «Белпрамбудбанк».

«Ашчад Банк»
рас. Сбер Банк
Ашчад Банк: Рэквізыты, Дзейнасьць, Мінуўшчына
Тып ААТ[d]
Дэвіз Захоўваем традыцыі — ствараем будучыню!
Заснаваная 28 сьнежня 1991
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Савецкі раён, бульв. Мулявіна, д. 6
Ключавыя фігуры Сяргей Інюшын, Пётар Пракаповіч
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя аплатная картка, банкаўскі рахунак, грашовы перавод, пазыка, уклад
Апэрацыйны прыбытак
  • 426 млн Br (2021)
Чысты прыбытак
  • 146 млн Br (2021)
Лік супрацоўнікаў
  • 2015 чал. (2021)
Матчына кампанія Ашчадбанк Расеі (96,73%)
Даччыныя кампаніі ЗАТ «БПБ-лізінг»
ЗАСТ «ТАСК»
УП «Кіпарыс—2»
ТАА «Нарачанская Ніва 2004»
ТАА «АўтаТрансГарант»
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

Адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў краіны. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці банку ёсьць фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў разнастайных формаў уласнасьці.

Рэквізыты

БІК — 153001369. S.W.I.F.T. — BPSBBY2X. АКПА — 00040583. УНП — 100219673.

Дзейнасьць

Сетка філіяў улучае: 2 прадстаўніцтвы, 7 філіяў, 28 аддзяленьняў, 6 аддзяленьняў філіяў, 74 разьлікова-касавых цэнтраў (РКЦ), 12 цэнтраў банкаўскіх паслугаў (ЦБП), 48 бюро банкаўскіх паслугаў (ББП).

На 1 кастрычніка 2010 актывы банку складалі 7,3 трлн беларускіх рублёў, статутны фонд — 416,5 млрд рублёў.

Паслугі банку

  • Крэдытаваньне
  • Фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў
  • Гандлёвае фінансаваньне
  • Разьлікова-касавае абслугоўваньне
  • Электроннае банкаўскае абслугоўваньне
  • Міжнародныя разьлікі
  • Валютныя апэрацыі
  • Паслугі па інкасацыі і дастаўцы гатоўкі і іншых каштоўнасьцяў
  • Банкаўскае захоўваньне
  • Разьмяшчэньне вольных грашовых сродкаў
  • Апэрацыі на рынку каштоўных папераў
  • Дэпазытарнае абслугоўваньне
  • Паслугі з выкарыстаньнем плястыкавых картак

Мінуўшчына

У верасьні 1991 году быў заснаваны акцыянэрны камэрцыйны банк «Белпрамбудбанк». У кастрычніку 1999 году перайменаваны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белпрамбудбанк». У сьнежні 2009 году прададзены расейскаму «Ашчадбанку» за 280 млн даляраў і крэдытную лінію ў $2 млрд.

У сакавіку 2011 перайменаваны ў «БПБ-Банк», у кастрычніку таго ж году — у «БПБ-Ашчадбанк». 24 кастрычніка 2017 году «БПБ-Ашчадбанк» ажыцьцявіў першы ў Беларусі міжнародны разьлік з выкарыстаньнем разьмеркаванага рэестра (блёкчэйн) ў выглядзе акрэдытыва. 27 жніўня 2021 году «Белпрамбудбанк-Ашчадбанк» («БПБ-Ашчадбанк») скараціў сваю назву да «Ашчад Банк»(рас. Сбер Банк).

Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году), Канады (з красавіка 2023 году), Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году).

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ашчад Банк РэквізытыАшчад Банк ДзейнасьцьАшчад Банк МінуўшчынаАшчад Банк Крыніцы і заўвагіАшчад Банк Вонкавыя спасылкіАшчад БанкГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леў Талстой55Шорт-трэк1861Рэчыца.gt47Ласкацень1870Гарбата1882Украінская моваБеларускі клясычны правапіс.suЭтнічная тэрыторыя беларусаўГайлімонтАрлан-белахвостНікалё Мак’явэльліРоварКрыж Эўфрасіньні Полацкай1968Юзэф Пілсудзкі.bmКарлес ПудждэмонСьпіс краінаў паводле іх найвышэйшых пунктаў1999Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Народны АльбомФранцішак Аляхновіч.tdЯмб18311955Янка МаразовічПаўночна-Заходні край.ec2007Вольныя матэрыялыЖывапісМагілёўРасейская моваАрхітэктураСтарабеларуская моваМэтафара.biМацуо Басё.cxПарнаграфія ў Францыі.sj.pwВіцебскМікола Ермаловіч.scІнтэробагВалеры Антоні Ўрублеўскі.md.glМарыюпаль.gg60Гімн Беларускай ССРСалатная цыкорыяBУрад Эстоніі ў эміграцыіБусел белыГісторыя БрагінаАндрэй ВасілаПагоня (песьня)Людзі на балоце (раман)Міхал Вітушка.cm44Дотык пісі рукою1979.yt.mx🡆 More