Індастрыял: музычны жанр

Індастрыял (па-ангельску: industrial — «прамысловы») — музычны кірунак, што вылучаецца выразнай экспэрымэнтальнасьцю і асабліваю эстэтыкай мэханічных ды іншых прамысловых гукаў.

Industrial
Стылістычнае паходжаньнеавангард, канкрэтная музыка, экспэрымэнтальная музыка, пост-панк, краўт-рок
Паходжаньнесярэдзіна 1970-х у Вялікабрытаніі
Вытворныя формыіндастрыял-рок, індастрыял-мэтал, сынты-панк, электра-індастрыял, агра-тэк, дарк эмбіент, EBM, TBM, хардкор-тэхна, паўэр электронікс, тэхна
Паджанры
пост-індастрыял, пэркашн-індастрыял, маршал-індастрыял, нойз
Роднасныя жанры
сынці-поп, краўт-рок
Лягатып Вікісховішча Industrial music ў Вікісховішчы

Гісторыя

Канчаткова стыль аформіўся ў 1974 годзе ў Ангельшчыне. Гэтаму спрыяў гурт Throbbing Gristle, што заснаваў лэйбл Industrial Records, паводле назвы якога быў названы стыль. Першапачаткова індастрыял быў ня толькі музычным кірункам, але й ідэалягічным — асноўным мэтадам стала «шокавая тактыка». У пэрыяд з 1974 да 1981 году зьяўляецца мноства музыкаў і гуртоў гэтага кірунку ўва ўсіх частках сьвету. Найбольш вядомыя зь іх: Бойд Райс (NON), Einstuerzende Neubauten, SPK, Merzbow ды іншыя, які разам склалі «клясычны індастрыял».

Throbbing Gristle распаліся ў 1981 годзе, заявіўшы пра сканчэньне "індустрыйнай эпохі і пачатак "пост-індустрыйнай", што значыла зьмену тактыкі. Былыя ўдзельнікі Throbbing Gristle ўтварылі некалькі новых праектаў, гучаньне якіх у параўнаньні з TG моцна зьмянілася. Іншыя «клясычныя» індустрыйныя гурты ( напрыклад, SPK і Einstuerzende Neubauten) таксама перайшлі на «новую стратэгію», зьявіліся і новыя праекты. Пост-індустрыйная музыка сталася менш агрэсіўнаю, а радыкальнасьць вылілася ў музычныя экспэрымэнты. Цяпер post-industrial музыкі спалучаюць індустрыйныя традыцыі зь іншымі напрамкамі музыкі: танцавальнай, фальклёрнай, рытуальнай.

Асноўныя стылі індустрыйнай\пост-індустрыйнай музыкі

Трэба адзначыць, што ня ўсю індустрыйную музыку можна аднесьці да якога-небудзь пэўнага жанру. Музыкі дасёньня ствараюць музыку, якая не прымае пэўных стылёвых межаў і разьвівае як клясычныя індустрыйныя ідэі, так і іншастылевыя запазычаньні.

Нойз

Найстарэйшы стыль індустрыйнай музыкі. За заснавальніка ўважаюць амэрыканца Бойда Райза (Boyd Rice)(праект NON), які ў 70-х гадох пачаў выпускаць чысты, немузычны шум у якасьці музычных твораў. Клясычны нойз пазбаўлены рытму ды мэлёдыі, дый навогул выходзіць за межы панятку "музыка". Таксама ў кампазыцыях могуць прысутнічаць чыстыя ці скажоныя вакал і галасавыя сэмплы. Найбольш радыкальны разнавід зьявіўся ў Японіі (японскі нойз). Кампазыцыі ж рытмік-нойзу (паўэр-нойзу) добра структураваныя і рытмічныя.

    Тыповыя прадстаўнікі: NON, Merzbow

Percussion Industrial

Як вынікае з назвы, у падмурку гучаньня тут ляжаць пэркусійныя інструмэнты. У такой якасьці зазвычай выкарыстоўваюцца нетрадыцыйныя немузычныя рэчы - ад пустых жалезных бочак да складаных мэталёвых канструкцыяў уласнай вытворчасьці. Элемэнты такога гучаньня прысутнічаюць у многіх гуртоў, у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.

    Прыклады: Z’ev «Salts Of Heavy Metals», «Production & Decay Of Spatial Relations», «F.F.F.», Einsturzende Neubauten «Kollaps», «Halber Mench», «Haus Der Luege», Test Dept. «The Unacceptable Face Of Freedom», «Brith Gof: Gododdin», Les Tambours Du Bronx «Ca Sonne Pas Beau Un Bidon ?!?».

Паўэр-электронікс

Крыніцаю стылістыкі тут паслужылі клясычныя гурты кшталту Throbbing Gristle, Whitehouse, Maurizio Bianchi/M. B., SPK. Але ж працы 1990-х гадоў маюць моцныя адрозьненьні - найперш гэта шчыльнае змрочнае гучаньне і агрэсіўны настрой кампазыцыяў, пазьней дадаўся і дыстаршаваны вакал з тэкстамі на гісторыка-палітычныя тэмы.

    Прадстаўнікі: Institut, Genocide Organ, Anenzephalia, Con-Dom, Brighter Death Now

Імправізацыйны індастрыял

Improvised Industrial адпаведна з назваю базуецца на вольнай імправізацыі. Маючы крыніцу ў творчасьці клясыкаў - Throbbing Gristle і AMM - у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.

    Прыклады: Throbbing Gristle («Heathen Earth», «Funeral In Berlin», «Funk Beyond Jazz», «Mission Of Dead Souls», «Once Upon A Time…», «Special Treatment», «Thee Psychic Sacriface»), AMM «To Hear And Back Again», «Generative Themes», «The Inexhaustible Document»; Borbetomagus

Дарк-эмбіент\дроўн-эмбіент\рытуал-эмбіент

Дарк-эмбіент ёсьць больш змрочнаю вэрсіяй клясычнага эмбіенту, якой наканавана ствараць атмасфэру, не канцэнтруючы ўвагі на мэлёдыі ці на рытме. Музыка напоўненая гудзеньнем, фонавым шумам, мэталёвым звонам, урыўкамі мэлёдыяў і галасоў, манатонным рытмам, пульсацыяй. Музыка дроўн-эмбіенту складаецца з розначастотных гудзеньняў — дроўнаў, створаных праз гітары, сынтэзатары ды іншыя інструмэнты. У кампазыцыях рытуал-эмбіенту выкарыстоўваюць складаныя пэркусіі, якія часам зьмяняюць на эмбіентныя ляндшафты ці этнічныя сьпевы.

    Прыклады: Bad Sector, Lustmord, Deutsch Nepal, Maeror Tri, Troum, Hybryds.

Маршал-індастрыял (Martial Industrial)

Стыль вылучаецца вайсковаю тэматыкай: ад эпохі крыжакоў да сучасных войнаў. Можна сустрэць мэлёдыі венных гадоў, трубы, чытаньне маніфэстаў, выбухі і гукі стрэлаў, запісаныя, як правіла, у своеасаблівай эстэтыцы нізкай якасьці гуку. За заснавальніка часта ўважаюць югаслаўскі\славенскі гурт Laibach.

    Тыповыя прадстаўнікі: Laibach, Von Thronstahl, Dernière Volonté

Нэафольк\дарк-фольк

Пачынальнікам сучаснага нэафольку ёсьць ангельскі гурт Current 93 (фактычна ў складзе адзінага ўдзельніка - Дэвіда Цібэта). Напрыканцы 1980-х фармуюцца характэрныя рысы стылю — гучаньне традыцыйных інструмэнтаў (часьцяком - акустычнае гітары), выкарыстаньне ў тэкстах рэлігійных і фальклёрных сымбаляў. Нягледзчы на частую блізкасьць гэтай сцэны да таго ж маршал-індастрыялу, дарк-фолькам і нэафолькам часьцяком называюць гурты, зусім далёкія ад індустрыйнага гучаньня, больш роднасныя з традыцыйным фолькам і фольк-рокам.

    Тыповыя прадстаўнікі: Current 93, Tenhi, Von Thronstahl

EBM (Electronic Body Music)

Адзін з сама папулярных зараз пост-індустрыйных стыляў. Стылю ўласьцівыя зацыкленыя мэлёдыі з танцавальным рытмам, багатыя на выкарыстаньне сэмплаў. Тэрмін EBM прыдуманы музыкамі бэльгійскага гурту Front 242, які цяпер уважаецца за заснавальніка стылю.

    Тыповыя прадстаўнікі: Front 242, Front Line Assembly, Nitzer Ebb

Futurepop

Futurepop — назва вытворнага ад EBM кірунку, які зьявіўся ў другой палове 1990-х гадоў як мяшанка электра-індастрыялу з сынці-попам і элемэнтамі клюбнай электроннай музыкі.

    Тыповыя прадстаўнікі: VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk

Электра-індастрыял

Дадзены стыль роднасны з папярэднім, але ў параўнаньні зь ім менш танцавальны і болей атмасфэрны.

    Тыповыя прадстаўнікі: wumpscut:, Front Line Assembly

Агра-індастрыял\індастрыял-рок\індастрыял-мэтал

Роднасныя і часам малаадрозныя жанры. Асноўнай прыкметаю «агра-індастрыялу» (ангельск. аggressive) ёсьць наяўнасьць «рыфаванае» гітары і «брутальнага» вакалу. Таксама можа прысутнічаць як EBM, так і «synth-pop»-рытм-сэкцыя і дыска-клявішныя. Індастрыял-рок у сваю чаргу спалучае індустрыйны гук з традыцыямі асобных паджанраў року. Раньнія спалучэньні такога кшталту назіраюцца ў творчасьці пост-панкавых гуртоў: Killing Joke, Swans, Foetus. Індастрыял-мэтал, які зьявіўся напрыканцы 1980-х, вылучаецца рыфамі гэві-мэталу (альбо іншых асобных мэталёвых паджанраў), «індустрыйным» сынтэзатарам, моцна скажоным гукам гітар і дыстаршаваным вакалам (хаця такі паджанр, як NDH (Новы нямецкі цяжар) вылучаецца якраз чысьцінёю вакалу - гл. Rammstein).

    Тыповыя прадстаўнікі: KMFDM, Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, Oomph!

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індастрыял ГісторыяІндастрыял Асноўныя стылі індустрыйнай\пост-індустрыйнай музыкіІндастрыял Вонкавыя спасылкіІндастрыял

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГомельПлоцевы актЗямляДрама (аповесьць)Бычкі (Віцебская вобласьць)Сельская гаспадарка БеларусіПаляндвіцаАндрэй МукавозчыкЛетува (каралеўства, 1918)Гісторыя ПолацкуПацеіСьцяг КанадыШрубаСяргей СматрычэнкаУрліхМаркёрЗагляне сонца і ў наша аконцаЗнак рашоткі (актаторп)АмонімСярэдняя школа №104 (Менск)Анальны сэксСамасейУрадBayraktar TB2Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАркадзь КуляшоўСысуныАПэтэр ПэлегрыніБазыліка Сьвятога ЭгідыяСанскрытКрывічыЛявон ВаласюкЭль НіньнёСадавінаПолацакМэдыяВікі1991КушмакNokia 6500 classicСяляваСалігорскРасонскі раёнГаянаПростыя сказыВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)БейкаПалітыка ВялікабрытанііДотык пісі рукоюЭйкаРодЮрась БарысевічПорнгабПарнаграфіяЁгаФранцыск СкарынаМадэль OSIЯнка БрыльВольга ГапееваЧэрвеньАдукацыяВалошкаРадаслаў АстроўскіМачанкаЛіцэнзіі Creative CommonsХрысьціянстваСьпіс гарадоў БеларусіКрумкач🡆 More