Moonspell — партугальскі мэтал-гурт, заснаваны ў 1992 годзе.
У першыя часы гурт граў фолк/блэк-мэтал, пазьнейшую творчасьць гурта зазвычай акрэсьліваюць як готык-мэтал. Вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Фэрнанду Рыбэйру (па-партугальску: Fernando Ribeiro) запрапанаваў выраз «д’ябальская музыка» («devilish music»).
Moonspell | |
Канцэрт у Кракаве, 2007 | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | з 1992 |
Адкуль | Брандоа, Португалия |
Мова | ангельская партугальская |
Жанр(ы) | блэк-мэтал/фолк-мэтал (да Wolfheart) готык-мэтал |
Выдавец | Century Media SPV/Steamhammer |
Удзельнікі | |
Fernando Ribeiro, Pedro Paixão, Ricardo Amorim, Aires Pereira | |
Узнагароды і прэміі | |
www.moonspell.com |
Moonspell упершыню трапілі ў партугальскія чарты з альбомам Sin/Pecado, а іхны альбом Memorial, які выйшаў у 2006 годзе, у першы ж тыдзень атрымаў першае месца. Папярэднічалі Moonspell з мэтал-гуртоў у Партугаліі з падобным посьпехам былі толькі Metallica й Iron Maiden.
Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай «Morbid God» раўналежна з праектам «Archangel», які не атрымаў разьвіцьця, (Фэрнанду Рыбэйру — ударныя, Арэс — вакал, астатнія ўдзельнікі неўзабаве пакінулі гурт). Першыя рэпэтыцыі гурта праходзілі ў будынку, які належаў гарадзкому савету іхняга роднага мястэчка Брандоа, а першая запісаная песьня называлася «The Fever». Пазьней да Morbid God далучыўся гітарыст Мантус, і ў гэтым складзе музыкі выпусьцілі адзін дэмазапіс (Serpent Angel, 1992). Пасьля запісу Serpent Angel Moonspell былі запрошаны незалежным лэйблам MTM узяць удзел у зборніку партугальскіх мэталічных гуртоў. У тым жа годзе ўдзельнікі зьмянілі назву на Moonspell. Пасьля выпуску вельмі ўдалага EP «Under the Moonspell» на «Adipocere Records», на якім Moonspell паўсталі блэк-мэтал-гуртом зь вельмі прыкметным фолкавым адценьнем, кар’ера гурта пайшла ўверх. У 1994 годзе Moonspell выступалі на разагрэве ў Cradle of Filth у Лісабоне, а затым падпісалі кантракт з Century Media. На гэтым лэйбле Moonspell выпусьцілі дэбютны альбом Wolfheart (1995). Пасьля выпуску дэбютніка пасьледавала турнэ з Morbid Angel у якасьці «разагравальнага» гурта. У 1995—1996 гадох Moonspell выступалі ў Чэхіі, Польшчы й Нямеччыне. Наступны альбом, Irreligious, прынёс яшчэ большы посьпех, а відэакліп на песьню «Opium», які быў зьняты на старых вуліцах Лісабону, дэманстраваўся па эўрапейскім тэлебачаньні. 12 ліпеня 1996 году Moonspell выступілі ў старадаўнім кляштары Convento do Beato. Тэлеканал VIVA прызнаў у 1996 годзе Moonspell адкрыцьцём году (іншымі намінантамі былі Korn і Marilyn Manson).
У 1997 годзе выходзіць міні-альбом Second Skin, які зьмяшчаў кавэр-вэрсію кампазыцыі Depeche Mode «Sacred». На наступных альбомах — Sin/Pecado й The Butterfly Effect — Moonspell пачалі экспэрымэнтаваць з гучаньнем, дадаўшы элемэнты электроннае музыкі, што было неадназначна ўспрынята многімі прыхільнікамі. У 1998 годзе ўдзельнікі Moonspell (акрамя бубнача Майка Гаспара) стварылі сайд-праект «Daemonarch» і пад гэтай назвай запісалі блэк-мэталічны альбом «Hermeticum».
У 2004 годзе гурт запісаў кавэр-вэрсию джазавае песьні «I’ll See You in My Dreams» для саўндтрэка да аднайменнага партугальскага трылеру. На гэтую песьню быў зьняты відэакліп з фрагмэнтамі фільма.
Пасьля разрыву з Century Media Moonspell падпісалі кантракт на запіс трох альбомаў з SPV/Steamhammer. Першым альбомам стаў Memorial (2006), які быў прыкметна цяжэй за папярэднія работы, але ў першы ж тыдзень узначаліў партугальскі чарт і вывеў Moonspell у лік самых папулярных партугальскіх выканаўцаў усіх кірункаў. На дзьве песьні з альбому — «Finisterra» й «Luna» — былі зьнятыя відэакліпы. У 2007 годзе меркаваўся выпуск DVD Lunar Still/13 Years of Doom, але выхад DVD на Century Media не адбыўся празь юрыдычныя праблемы.
Яшчэ адным буйным посьпехам Moonspell стала перамога ў намінацыі «Найлепшы выканаўца з Партугаліі» на цырымоніі MTV Europe Music Awards, якая адбылася 2 лістапада 2006 году ў Капэнгагене.
29 чэрвеня 2007 году выйшаў зборнік найлепшых песьняў гурта The Great Silver Eye. Увосень таго ж году быў выдадзены альбом Under Satanæ, у які ўвайшлі перавыданьні альбомаў гурта 1992—1994 гадоў.
У траўні 2008 году Moonspell выпусьцілі альбом Night Eternal, аднак яшчэ да афіцыйнае даты рэліза музыкі выклалі альбом на сваёй старонцы ў MySpace. 9 сьнежня адбыўся рэліз DVD Lusitanian Metal (новая назва дыска Lunar Still/13 Years of Doom, які рыхтаваўся ўжо даўно).
19 ліпеня 2010 году ў продаж паступаюць маркі, выпушчаныя Партугальскай паштовай службай (CTT, па-партугальску: Correios de Portugal) у гонар гурта. Дадзеная сэрыя маркаў прысьвечана найбольш значным момантам гісторыі рок-музыкі, а таксама альбомам партугальскіх выканаўцаў. Гурт «Moonspell» быў прадстаўлены альбомам «Wolfheart». Кошт маркі складае адзін эўра. Фэрнанду Рыбэйру наконт гэтага заявіў:
Мы не маглі й падумаць аб больш прыдатным і выдатным знаку адрозьненьня, які адлюстроўвае наш самы пасьпяховы запіс, які ацанілі як крытыкі, так і прадаўцы музыкі. | ||
27 красавіка 2012 году на Napalm Records выйшаў новы альбом Alpha Noir. У якасьці бонуснага матэрыялу ў «deluxe» і «digipack»-фарматах гурт прадставіў, па сутнасьці, яшчэ адзін паўнафарматны рэліз Ómega White, які быў больш мяккі па гучаньню й нагадваў аб «гатычных каранях» Moonspell. Студыйнай працай над абодвума дыскамі займаўся Цью Мэдсэн, а агульны час гучаньня складае каля 80 мінутаў.
Moonspell — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Moonspell, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.