Электраэнэргетыка Чарнагорыі

18°57′5″ у. д. / 42.77167° пн. ш.

18.95139° у. д. / 42.77167; 18.95139

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі» («ЭЭЧГ») — дзяржаўнае прадпрыемства Чарнагорыі, заснаванае ў годзе ў жніўні 1910 году ў якасьці «Чарнагорскага акцыйнага таварыства электрычнасьці».

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі»
сэрб. «Електропривреда Црне Горе»
Электраэнэргетыка Чарнагорыі
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы «ЧГБ»: ЕПЦГ
Заснаваная 14 жніўня 1910 (113 гадоў таму)
Заснавальнікі Эмануэль Краўс
Уласьнікі урад Чарнагорыі (88%)
Краіна Чарнагорыя
Разьмяшчэньне Нікшыч
Адрас вул. Вука Караджыча, д. 2
Ключавыя фігуры Нікола Раўчанін (генэральны дырэктар), Мілюцін Дзуканавіч (старшыня)
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія
Абарачэньне Электраэнэргетыка Чарнагорыі323,604 млн эўра (2019 год)
Апэрацыйны прыбытак Электраэнэргетыка Чарнагорыі22,156 млн эўра (2019 год)
Чысты прыбытак Электраэнэргетыка Чарнагорыі28,348 млн эўра (2019 год)
Лік супрацоўнікаў 1031 (2022 год)
Матчына кампанія урад Чарнагорыі

На 2022 год мела ўсталяваную магутнасьць вытворчасьці электраэнэргіі 874 мэгават, зь якіх 74 % прыпадала на 2 ГЭС — «Перучыца» і «Піва», а рэшта на ЦЭС «Плеўля». Асноўнымі ўласьнікамі былі: урад Чарнагорыі — 88 % і італьянскае прадпрыемства «А2А» (Брэша, край Лямбардыя) — 0,5 %. У 2021 годзе вытворчасьць электраэнэргіі вырасла на 62 % да 3160 гігават-гадзіна, зь якіх 58 % вырабілі на ГЭС, вытворчасьць на якіх вырасла на +72 %.

Гісторыя

Электраэнэргетыка Чарнагорыі 
Цеплаэлектрастанцыя «Плеўля» (2012 год)

18 траўня 1910 году Меская рада Цэціне заключыла з Эмануэлем Краўсам з Трыесту (зямля Аўстрыйскае Прымор'е, Аўстра-Вугоршчына) Дамову аб 30-гадовай канцэсіі на будаўніцтва і выкарыстаньне электрастанцыі. Для гэтай мэты мелі заснаваць «Чарнагорскае акцыйнае таварыства электрычнасьці». З чэрвеня па жнівень 1910 году ў Грацы (княства Карынтыя, Аўстра-Вугоршчына) закупілі 2 дызэльныя рухавікі на 60 конскіх сілаў кожны і 2 генэратары па 55 кіляват. Браты Краўсы набылі 0,24 га зямлі каля амбасады Аўстра-Вугоршчыны на вуліцы Баёва для разьмяшчэньня электрастанцыі. 14 жніўня 1910 году «Чарнагорскае прадпрыемства электрычнасьці» запрацавала ў Цэціне, чым забясьпечыла горад вулічным асьвятленьнем. Электрастанцыя выпускала 3-фазны ток, а даўжыня сеткі высокай напругі складала 3500 мэтраў.

Электраэнэргетыка Чарнагорыі 
Гідраэлектрастанцыя «Піва» (2010 год)

22 жніўня 1945 году паводле рашэньня ўраду Чарнагорыі заснавалі «Фэдэральнае электрычнае прадпрыемства Чарнагорыі» («ФЭП Чарнагорыі»). Яму падпарадкавалі электрастанцыі Чарнагорыі, якія дагэтуль належалі народным камітэтам акругаў і гарадоў. Прадпрыемства падпарадкавалі Міністэрству прамысловасьці і горнаруднай справы Чарнагорыі. Галаўная сядзіба месьцілася ў доме ўраду ў Цэціне. Першым кіраўніком быў прызначане Мата Петравіч. У сьнежні 1946 году «ФЭП Чарнагорыі» налічвала 11 цеплаэлектрастанцыяў (ЦЭС) і 4 гідраэлектрастанцыі. Іх агульная магутнасьць складала 1,562 мэгават, зь якіх 77 % прыпадала на ЦЭС. У сьнежні 1968 году «Электра Чарнагорыі» і ГЭС «Верхняя Зэта» заключылі пагадненьне аб тэхнічнай супрацы, паводле якога стварылі прадпрыемства «Электраэнэргетыка Чарнагорыі». 16 кастрычніка 1998 году «Электраэнэргетыку Чарнагорыі» пераўтварылі ў акцыйнае таварыства.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Упсальскі ўнівэрсытэтАтаваСтэфан VII (папа рымскі)БоршчСядзібаРэн (горад)Сі ЦзіньпінЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуВера ХаружаяСакрамэнталіяВікіпэдыяГалакостПастава на каленяхПаўднёва-Кітайскае мораТэхасЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуРасеяРухавікТоні МорысанСтэфан III (папа рымскі)ВагонБеларуская (тарашкевіца)ДзірКарэйская вайнаЯкуб ПліхтаГрупавы сэксДжэймз Гардэн19 сьнежняЛіга нацыяў УЭФАЖабінкаўскі раёнІвянецПасяніцкі сельсаветМерчыцкі сельсаветМіжнародны стандартны кніжны нумарГрэта ГарбуСэксСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаларыцкі раёнВёскаФіліп II (кароль Гішпаніі)Брус ЛіЯкуб КоласЛіцьвіныАляксандар фон ГумбальтВінцук ВячоркаЖорсткая парнаграфіяУладзіслаў СыракомляСтан (сацыяльная група)Астравы КукаМ’янмаКрэтынскі раёнВартан ГунанянЛязьбійская парнаграфіяПарнафільм у Францыі1616Убер1802Тамаза КампанэльляБезьдзежЦмокМацей БутрымовічСартаПальмакветныяІрляндзкая моваВойцех ЯрузэльскіБеларуская ССРБэрнгард РыманАмэрыканскі далярСмаргоньПалесьсе (прадпрыемства)ГішпаніяГарацыё НэльсанМіхаіл Гарбачоў🡆 More