Беларуская Хрысьціянская Злучнасьць

Белару́ская хрысьція́нская злу́чнасьць — арганізацыя, створаная каталіцкімі ксяндзамі-беларусамі на зьезьдзе 24—25 траўня 1917 году ў Менску.

У 1926 годзе сталася асноваю Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Заснавальнікам лічыцца прэлат айцэц Фабіян Абрантовіч, былы рэктар Менскае духоўнае каталіцкае сэмінарыі.

У БХЗ увашлі будучы генэрал закону Марыянаў а. Андрэй Цікота, а. Пупко, а. Гірконт, а. Адам Станкевіч ды іншыя сьвятары, а таксама сьвецкія асобы, актыўныя працаўнікі хрысьціянскае дэмакратыі: Апалёнія Гірконт, Ядвіга Луцэвіч-Іваноўская, Антон Крэпскі ды іншыя.

У працы Злучнасьці дапамагалі менскі біскуп Зыгмунт Лазінскі і даўняя фундатарка беларускага руху княгіня Магдалена Радзівіл.

Апалёнія Гірконт, сябра Беларускай школьнай рады Меншчыны, загадчыца адной зь мясцовых беларускіх пачатковых школаў, у той час калі цяжка захварэў беларускі паэт, патрыярх нацыянальнае літаратуры Янка Купала, разам з айцом Абрантовічам штодня старанна даглядала песьняра ў шпіталі, за што атрымала шчырую Купалаву публічную падзяку праз газэту «Беларусь». Выкладчыца Менскае беларускае гімназіі Ядвіга Луцэвіч разам з Паўлінаю Мядзёлкаю, жонкаю Купалы Ўладзіславаю Луцэвіч апекавалася справамі дабрачыннага аддзелу па дапамозе дзецям-сіротам пры Цэнтральнай беларускай школьнай радзе.

Tags:

Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)Зьезд беларускага каталіцкага духавенства (1917)МенскФабіян Абрантовіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.vcЧарнобыльHromadske.TVМенскКлеапатраГісторыя ВугоршчыныКірыла ТураўскіDNSСтарадубскі паветТудаўлянскія гаворкіФранцішак СкарынаГлеб ЛабадзенкаУ тумане (фільм, 1992)Грунвальдзкая бітваІльля ДубінецЭйгердДзьвінскНаркотыкГента (імя)ГарнастайНовая зямляСамасейВіцебскСяброўстваWordleАндрэй ДынькоНавум ГальпяровічГерэльГерб ПружанаўБаер ЛевэркузэнСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВікіпэдыяЛітваБеларуская дыяспараБеларусьВольга КараткевічПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Аральны сэксСусьветСтудзеньКімбарРадаўніцаБабёрФлорыдаАляксандар КраўцэвічАляксандар ЛукашэнкаБітва пад ВоршайКліматАнгеданіяБДСМЛацінская моваМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Ісак НьютанАнатоль СербантовічКонкурс песьні ЭўрабачаньнеБел-чырвона-белы сьцягКанстытуцыя БаўгарыіШчучынЭлектрарухальная сілаВагінальны сэксБайкі (Берасьцейская вобласьць)@Алесь Савіцкі🡆 More