Фондавая Біржа Кіпру: біржа ў Нікасіі

Фондавая біржа Кіпру (ФБК) — фондавая біржа, заснаваная ў сакавіку 1996 году ў Нікасіі.

Фондавая біржа Кіпру
грэц. Χρηματιστήριο Αξιών Κύπρου
Фондавая Біржа Кіпру: Кіраваньне, Удзельнікі, Індэксы
Тып фондавая
Разьмяшчэньне Нікасія, Кіпр
Заснаваная 29 сакавіка 1996 (28 гадоў таму)
Уладар Рада міністраў Кіпру
Ключавыя асобы Марынас Хрыстадулідзіс (старшыня Рады), Сава Паліўёў (намесьнік старшыні), Нікас Трыпацас (намесьнік гендырэктара)
Валюта эўра
Колькасьць лістынгаў 58 (4.V.2022)
РынКап 1,928 млрд эўра (4.V.2022)
Аб'ём Фондавая Біржа Кіпру: Кіраваньне, Удзельнікі, Індэксы335,848 млн эўра (2020 год)
Індэксы Агульны, Асноўнага рынку
Сайт cse.com.cy

На 2022 год месьцілася па праспэкце Вірона, д. 71. Паводле 49-га артыкула Закону «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады», гадавы бюджэт біржы зацьвярджала Палата прадстаўнікоў Кіпру пасьля падачы на разгляд міністрам фінансаў Кіпру.

Кіраваньне

  • Рада. Прызначалася Радай міністраў Кіпру на прапанову міністра фінансаў тэрмінам на 5 гадоў. Вызначала час адкрыцьця і закрыцьця гандлёвага дня. Зацьвярджала разьмяшчэньне каштоўных папераў на біржы. Ухваляла і скасоўвала біржавыя паслугі і расцэнкі на іх. Вызначала ўмовы і абмежаваньні гандлю. Утварала Камітэты аўдыту і кіраваньня рызыкай. Засноўвала Камітэты выдаўцоў і ўдзельнікаў.

Удзельнікі

На 8 красавіка 2022 году Фондавая біржа Кіпру налічвала 9 сябраў, якімі былі брокерскія дамы: 1) Галоўны банк Кіпру, 2) ТАА «Кіпрская арганізацыя ўкладаньняў і каштоўных папераў» («КАУКП», належыць «Банку Кіпру»), 3) ТАА «Глябальны капітал каштоўных папераў і фінансавых паслугаў» (належыць «Кіпрскаму банку разьвіцьця»), 4) ТАА «Мэга-ўласнасьць на каштоўныя паперы і фінансавыя паслугі», 5) ТАА «Біржавы провыбар» (Лярнака), 6) ТАА «Заслуга-Капітал» (належыць казаскаму сувэрэннаму фонду «Самурык-Казына»), 7) ТАА «Адзін Плюс Капітал», 8) «Укладаньні Сканэстас» (Лімасол), 9) ТАА «Атлас Капітал Укладальніцкія паслугі». Удзел брокерскага дома ў біржавым гандлі прадугледжваў уклад на 50 000 даляраў у выглядзе банкаўскай парукі на карысьць ФБК, а таксама яшчэ 100 000 даляраў у банку разьлікаў у выпадку разьліковага сяброўства на біржы.

Індэксы

На 2022 год Фондавая біржа Кіпру вылічала 4 ўласны індэксы на рэгуляваным рынку: 1) Агульны, 2) Асноўнага рынку, 3) Альтэрнатыўнага рынку, 4) Інвэстыцыйных фондаў, 5) Гасьцінічны. На нерэгуляваны рынку вылічалі яшчэ 2 індэксы: 1) Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў, 2) Фінансавы.

  • Агульны. Паі найбольшага прадпрыемства маглі складаць 25 % ад вартасьці індэксу. У вольным абарачэньні на біржы мелі знаходзіцца прынамсі 15 % паёў кожнага прадпрыемства ў індэксе. Паўгадовы перагляд індэксу ажыцьцяўлялі кожную трэцюю пятніцу чэрвеня і сьнежня. Індэкс вылічалі кожныя 30 сэкундаў цягам гандлёвага дня.
  • Асноўнага рынку. Вартасьць найбольшага прадпрыемства абмяжоўвалі 30 % ад вартасьці індэксу.
  • Альтэратыўнага рынку. У вольным абарачэньні разьмяшчалі прынамсі 10 % паёў адпаведных прадпрыемстваў.
  • Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў. Пачаў вылічацца 11 жніўня 2010 году ад 1000 пунктаў.

Мінуўшчына

У 1993 годзе Палата прадстаўнікоў Кіпру ўхваліла Закон «Аб каштоўных паперах і фондавых біржах». Таксама зацьвердзілі Закон «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады». У сьнежні 1993 году Рада міністраў Кіпру прызначыла 1-ы склад Рады ФБК. 29 сакавіка 1996 году адбыўся 1-ы гандлёвы дзень на біржы. ФБК стала кіраваць рэгуляваным рынкам і «Рынкам новаўтвораных прадпрыемстваў». Таксама біржа кіравала Галоўным сховішчам каштоўных папераў і яго Галоўным рэгістрам.

У 2020 годзе выручка Фондавай біржы Кіпру ўпала да 3,822 млн эўра, а страты вырасьлі да 978 тыс. эўра.

Крыніцы

Tags:

Фондавая Біржа Кіпру КіраваньнеФондавая Біржа Кіпру УдзельнікіФондавая Біржа Кіпру ІндэксыФондавая Біржа Кіпру МінуўшчынаФондавая Біржа Кіпру КрыніцыФондавая Біржа КіпруНікасіяФондавая біржа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

8 сакавікаПадвойнае пранікненьнеРыекаСтапа (літаратуразнаўства)Якуб КоласДуброўнаГішпаніяВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьISO 3166-1ЛацінкаКліменці ШутВіялянчэльАнатоль БутэвічБеларуска-літоўскія летапісыМіхал Клеафас АгінскіУладзімер КарватВершаваны памерІгнат КанчэўскіБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтСям’яОда салаўюСпакусьнікіВялейкаСавушкін прадуктЖомайдзь (Клецкі раён)Украінскі правапіс 1928 годуСадавінаСяброўстваАркадзь СмолічСтаражытны РымСакрат ЯновічЗаходнерусізм.neУладзімер Арлоў (гісторык)Ян ЧыквінЯгмінМішэль ВайлдIRCЖыве Беларусь!Юрась БарысевічСьпіс праектаў ВікімэдыіСаргельЯзэп ЛёсікДзеяслоўМікола ГусоўскіРасейска-ўкраінская вайнаПаліндромАрцём АрашонакДрама (аповесьць)1467Парнаграфія ў сецівеГарбатаМадэль OSIМаршы недармаедаўПаўстаньне 1863—1864 гадоўКазахстанМаркёрЧасьціна мовыКарлес ПудждэмонРожаваСьвяты ЮрыАлесь ЖукПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ВікіРодныя гоні (1927)ВікіслоўнікЛяхавіцкі замак🡆 More