«Усход» — сэрыя савецкіх касьмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце.
Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралева з 1958 па 1963 год.
Першы пілятаваны «Ўсход», запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 году («Усход-1»), стаў адначасова і першым у сьвеце касьмічным апаратам, які падняў чалавека ў касьмічную прастору. Сёньня гэты дзень (12 красавіка) адзначаецца ў Беларусі, Расеі і ў іншых краінах сьвету як Сусьветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
Калі першы «Ўсход», пілятаваны Юрыем Гагарыным, зьдзейсьніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы плянэту за 108 хвілін, то палёт карабля «Ўсход-5» з касманаўтам Валерам Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абмінулі Зямлю.
Усход (касьмічныя караблі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Усход (касьмічныя караблі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.