Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня

20°59′51″ у. д. / 54.23361° пн. ш.

20.9975° у. д. / 54.23361; 20.9975

«Усеагу́льнае прадпрые́мства страхава́ньня» («УПС») — найбольшае страхавое прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1921 годзе ў якасьці «Польскай дырэкцыі ўзаемнага страхаваньня».

«Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня»
польск. Powszechny Zakład Ubezpieczeń
Выява лягатыпу
Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БКПВ: PZU
Заснаваная 1921
Уласьнікі Дзяржаўны скарб Польшчы (34%)
Краіна Польшча
Разьмяшчэньне Варшава
Адрас акруга Сяродмесьце, раён Міроў, алея Яна Паўла ІІ, д. 24
Ключавыя фігуры Бэата Казлоўская-Хыла, Мацей Лопінскі
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя страхаваньне
Паслугі страхаваньне
Абарачэньне Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня24,2 млрд злотых ($6,372 млрд; 2019 год)
Апэрацыйны прыбытак Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня7,084 млрд злотых ($1,865 млрд; 2019 год)
Чысты прыбытак Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня3,295 млрд злотых ($867,6 млн; 2019 год)
Лік супрацоўнікаў 9100 (2019 год)
Матчына кампанія Міністэрства дзяржаўных актываў Польшчы
Даччыныя кампаніі «Лінк4», «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня»
Аўдытар «КПМГ» (Нідэрлянды)

На 2020 год прадпрыемства абслугоўвала 22 млн чалавек у Польшчы, Украіне і 3 краінах Прыбалтыкі, а таксама кіравала сродкамі на 300 млрд злотых ($71 млрд). У 2019 годзе на «УПС» прыпала 1/3 вартасьці страхавых унёскаў у Польшчы. У 2018 годзе 75% выручкі прадпрыемства прыпала на страхаваньне пэнсіяў і укладаньняў у Польшчы, 21% — на банкаўскую дзейнасьць, 3,3% — на страхаваньне ў Прыбалтыцы і 0,6% — ва Ўкраіне.

Будова

На 2020 год «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС») ўлучала 3 даччыныя прадпрыемствы ў Польшчы: АТ «УПС жыцьця», АТ «Таварыства страхаваньня Лінк4» і «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 3-х краінах Усходняй Эўропы дзейнічала яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў: у Латвіі — АТ «Балта» (Рыга, 99% паёў), 2 у Летуве — АТ «Летувіскае страхаваньне» (Вільня) і ААТ «Страхаваньне жыцьця Летувы» (99%), 2 ва Ўкраіне — «УПС Украіны» і «УПС жыцьця Ўкраіны» (Кіеў). Таксама «УПС» належалі АТ «УПС здароўя», АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», АТ «Арматура Кракаў», 31% паёў «Аліёр-банку» і 20% — банку «Польская каса апекі», а таксама 17 інвэстфондаў, якімі кіравала даччынае АТ «Таварыства інвэстыцыйных фондаў УПС».

Мінуўшчына

Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня 
Памятная дошка на будынку «Польскай дырэкцыі ўзаемнага страхаваньня» (2012 год)

У 1921 годзе заснавалі «Польскую дырэкцыю ўзаемнага страхаваньня». У 1927 яе перайменавалі ў «Польскае прадпрыемства ўзаемнага страхаваньня». У 1952 годзе яго пераўтварылі ў «Дзяржаўнае прадпрыемства страхаваньня». У 1989 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня» («УПС»). У сьнежні 1991 году ўтварылі даччынае АТ «УПС жыцьця». У 1998 годзе заснавалі даччынае АТ «Усеагульнае пэнсійнае таварыства УПС», якое стала кіраваць «Адкрытым пэнсійным фондам УПС». 5 лістапада 1999 году галядзкі страхаўнік «Эўрэко» (Зэйст, правінцыя Утрэхт) і «Гданьскі банк гаспадарчых ініцыятываў» набылі 20% і 10% паёў «УПС». У 2002 годзе «УПС» набыло летувіскае страхавое ЗАТ «Ліндра». У 2005 году набылі ўкраінскае ААТ «Усход-Захад». У кастрычніку 2009 году Дзяржаўны скарб Польшчы выкупіў паі, прададзеныя ў 1999 годзе. 12 траўня 2010 году «УПС» правяла першаснае разьмяшчэньне сваіх паёў на Біржы каштоўных папераў у Варшаве на суму 8,1 млрд злотых ($2,7 млрд). Абсяг гандлю паямі «УПС» ў дзень іх першаснага разьмяшчэньня дасягнуў 5,1 млрд злотых. У выніку прадпрыемства адразу патрапіла ў «ВБІ20». У 2014 годзе стварылі даччыныя страхавыя прадпрыемствы ў Латвіі і Эстоніі, а таксама наўпроставага страхаўніка «Лінк4» у Польшчы. У 2015 годзе набылі 25% паёў АТ «Аліёр-банк». 7 чэрвеня 2017 году «УПС» і «Польскі фонд разьвіцьця» набылі 32% паёў банку «Польская каса апекі» ў італьянскага банку «Юнікрэдыт» (Мілян).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Усеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня БудоваУсеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня МінуўшчынаУсеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня КрыніцыУсеагульнае Прадпрыемства Страхаваньня Вонкавыя спасылкіУсеагульнае Прадпрыемства СтрахаваньняГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карлес ПудждэмонБудызмАліваВікіпэдыяСуахіліХабарФранцішак з АсізіПалесьсе (прадпрыемства)Барыс СавінкаўФэрмэнтыАнгкор-Ват29 траўняУсман Дэмбэле1384Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)Франсіска ФранкаКастрычнікУладзімер ПуцінПорнгабСакрат ЯновічСавігінІркуцкая вобласьцьБабрыкоўскі сельсаветКаменяломнікакветныяІрляндзкая моваВялікае Княства ЛітоўскаеВашку да ГамаАўганска-савецкая вайнаАпавядальны сказКартузыМілянскі эдыктНью-ЁркБалтыяІндуісцкія календарыМалоткавіцкі сельсаветВагонСлавамір МрожакБерасьцейскае ваяводзтваСамасейІсус ХрыстосТранзыстарВясельлеЛеон (Гішпанія)Галаўны мозагМікола МаляўкаБеларусьДжозэф Остын ЧэмбэрлэнВасіль ТацішчаўHromadske.TVРэжым ЛукашэнкіБраціславаСтэфэн КарыСмаленскТом ГэнксМуамар КадафіПарнаграфія для жанчынПраваслаўная царква ў БеларусіЗаходнепалеская моваПольшчаАлена СкірмунтЛанаўцыКрывічыАнгельшчынаНікалё Мак’явэльліВэб-сайт681ГанзаТора (імя)М’янмаІндаэўрапейскія мовыТаталітарызмОйча нашКрэтынскі раёнСтавоцкі сельсавет🡆 More