Трып-Гоп: музычны жанр

Трып-гоп (па-ангельску: trip hop) — стыль музыкі створаны на пачатку 1990-х гадоў у Ангельшчыне й дасягнуўшы сталых камэрцыйных посьпехаў. Узьнік як сумесь экспэрымэнтальнага гіп-гопу, джазу, дабу, року, традыцыйнага блюзу й некаторых іншых элемэнтаў. стваральнікамі й першымі выканаўцамі трып-гопу зьяўляліся гурты Massive Attack ды Portishead з Брысталю (адсюль першапачатковае назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-гоп упершыню была выкарыстана ў ангельскім часопісе «Mixmag».

Трып-гоп
Стылістычнае паходжаньнегіп-гоп, даўнтэмпа, брэйкбіт, эйсыд-джаз, рытм-н-блюз, рок, псыхадэлік
Паходжаньне1990-я Брысталь, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнтысынтэзатары, фанаграфізм, сэмплы, латунь, струнныя
Папулярнасьцьу асноўным андэграўнд (Заходняя Эўропа, Паўночная Амэрыка)

У трып-гопе вольна існуюць разам жывыя музычныя інструмэнты й сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, леґатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстаньне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналягавых клавішных інструмэнтаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Гаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы й некаторая дэпрэсіўнасьць, абыякавасьць у голасе, шмат хто з трып-гопавых выканаўцаў карыстаецца пры зьвядзеньні тэхналёгіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасьці сьпеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.

На Беларусі ў стылі трып-гоп працуе калектыў B Side.

Разнавіды

  • Футурыстычны трып-гоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-гопу дзеля якога характэрна «декляматыўнасьць» сьпеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-гопу: Recoil (стваральнік праекту — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos.
  • Пост трып-гоп (Post Trip-Hop)
  • Абстрактны ґіп-ґоп (Abstract Hip-Hop)

Некаторыя гурты

  • Air
  • Björk
  • DJ Krush
  • DJ Shadow
  • Laika
  • Lamb
  • Massive Attack
  • Mandalay
  • Morcheeba
  • Nightmares on Wax
  • Portishead
  • Sneaker Pimps
  • Tricky
  • U.N.K.L.E.
  • Wagon Christ

Характэрныя альбомы

  • Dummy (Portishead, 1994)
  • Portishead (Portishead, 1997)

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БобінкаВыдатак вадыБеларускі клясычны правапісТадэвуш Касьцюшка.bvПастава 69КамэдыяЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)УкраінаВалеры Антоні ЎрублеўскіАляксандар Грышкевіч1863.hkНазоўнік.euПарнаграфія ў ФранцыіНавасёлкі (Хвойніцкі раён).esІнтэрабангГенацыд украінцаўВіды сувязі словаў6Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьДотык пісі рукоюПалянізацыяЖамойцьБеларусь у асобах і падзеях.isЭдуар Анры Аўрыль.mwАнгельская моваЯнка КупалаЛеанардСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі.bi.fiКарлаў унівэрсытэт.etФальварак.azКлеапатра.tdАндрэй МукавозчыкЖывёлагадоўля.vc23.dzЦаркваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 годуДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)Андрэй ВасілаГ2023РасеяНаваградакБел-чырвона-белы сьцягМайкрасофтКультура.gnДжозэф Джон ТомсанНямецка-савецкая вайнаW.cvЭльфійскі сьпеў19701897Беларускі талерКлясаМіндоўгПатрыярх (царкоўны сан).ee.sh.pk🡆 More