Сяргей Хаменка: беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч

Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хаменка.

21 верасьня 1966, Ясінаватая, Данецкая вобласьць, УССР, СССР) — беларускі вайсковец і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Экс-намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Генэрал-маёр. Міністр юстыцыі з 2021 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Сяргей Хаменка
Дата нараджэньня 21 верасьня 1966(1966-09-21) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак вайсковец, дзяржаўны дзяяч
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Жыцьцяпіс

У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вышэйшую ваенную камандную Чырванасьцяжную вучэльню імя С.М. Кірава МУС СССР, у 1997 годзе — Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ(be).

Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе зьяўляўся першым намесьнікам камандзіра — начальнікам штаба вайсковай часьці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у Менску.

У 2009 годзе скончыў факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2009 году займаў пасаду першага намесьніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба.

30 чэрвеня 2014 году Хаменку прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра.

З 2014 году па 24 сьнежня 2019 году ўзначальваў Дэпартамэнт аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь(be).

24 сьнежня 2019 году прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 8 кастрычніка 2020 году абраны старшынёю Беларускай асацыяцыі міні-футболу.

18 кастрычніка 2021 году прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі.

Узнагароды

  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені;
  • мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»;
  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (2002);
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені;
  • мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (2012).

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 году Хаменка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў».

2 кастрычніка 2020 году Хаменка быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Хаменка як намесьнік міністра ўнутраных справаў адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада й Швайцарыя.

Крыніцы

Tags:

Сяргей Хаменка ЖыцьцяпісСяргей Хаменка УзнагародыСяргей Хаменка Міжнародныя санкцыіСяргей Хаменка КрыніцыСяргей Хаменка196621 верасьняГенэрал-маёрДанецкая вобласьцьМіністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьРэжым ЛукашэнкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЧорны сьпіс ЭўразьвязуЯсінаватая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЎВольныя матэрыялыМіхал БаброўскіДжыдаЮры БеленькіЗыгмунт Нагродзкі25 чэрвеняХарукі МуракаміЭратычнае кіноМажВільняДжон Фіцджэралд КенэдзіІгарНапалеон IIДоўгая дарога дадомуМіхаліна ЛэнскаяРыгор Кобец27 сьнежняІван ПташнікаўКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)Спадчына (верш)Кастрычнік (кінатэатар, Менск)1771Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуАлегВоін120-я зэнітна-ракетная брыгадаЧэлесВіленскі мэтрапалітэнПарнаграфія ў ЗШАПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)Рада Беларускай Народнай РэспублікіЛіянэль МэсіГедаНаркамаўкаМосЗарэчны (Пензенская вобласьць)Міхась ЧаротПолацакАкторы парнафільмаўПортуУ капцюрох ГПУКракадзілыКлаўдзі Дуж-ДушэўскіМілян (футбольны клюб)Іван ЧыгрынаўСяргей Сахарук4 чэрвеняМінейка (імя)Савушкін прадуктГента (імя)ЭйгінтСпліт-альбомКітайЖаночая эякуляцыяДзевятковая сыстэма зьлічэньняПлаваньнеСмаргоньМаргарэт ТэтчэрАляксандар I (расейскі імпэратар)Гуда (імя)Белая Русь.atУсяслаў ЧарадзейНор (імя)АгурокФіксікіБаскетбол🡆 More