Стрэльскі Заказьнік

Стрэ́льскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 1999 году на поўдні Гомельскай вобласьці.

Стрэльскі заказьнік
Плошча 12 161 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 51° пн. ш. 29° у. д. / 51° пн. ш. 29° у. д. / 51; 29 29° у. д. / 51° пн. ш. 29° у. д. / 51; 29
Месцазнаходжаньне Гомельская вобласьць
Утварэньне 23 лютага 1999 (25 гадоў таму)
Стрэльскі заказьнік на мапе Беларусі
Стрэльскі заказьнік
Стрэльскі заказьнік
Стрэльскі заказьнік

Месьціцца ў Каленкавіцкім і Мазырскім раёнах. Акаляе пасёлкі Барбароў і Перадавы (Барбароўскі сельсавет) ў Мазырскі раёне. Зьмяшчае ўзгорыста-марэнна-эразійныя краявіды Беларускага Палесься з покрывам водна-ледавіковых супескаў, другасных водна-ледавіковых слаба дрэнаваных раўнінаў, сучаснага поплаву Прыпяці і лагчынаў яе прытокаў. Перапады вышыняў складалі да 40 мэтраў. Прыроднае расьліннае покрыва займала 80 % земляў. Пераважалі хваёвыя лясы. Сустралася шмат дубраваў, а таксама чорнаалешнікі і крапіўныя ясеньнікі. У поплаве Прыпяці мелі пашырэньне злакавыя гідрамэзафітныя і астэпаваныя лугі. Расьлінны сьвет налічваў звыш 500 відаў судзінкавых і больш за 250 відаў ніжэйшых расьлінаў. Сярод іх было 25 занесеных у Чырвоную кнігу відаў расьлінаў, у тым ліку: сапраўдны вэнэрын чаравічак, лясны курасьлеп, баравы воўчнік, германскі дрок, сармацкае кадзіла, сыбірскі касач, чарапіцавы шпажнік і плывучая сальвінія. Жывёльны сьвет налічваў 264 віды. Зь іх у Чырвонай кнізе Беларусі было 20 відаў, у тым ліку: вусач, сьцерлядзь, балотная чарапаха, чаротная рапуха, малая паганка, каршачок, шулёнак, пустальга, кулік-сарока, вялікі ўліт, арэшнікавая і садовая соні, барсук і малая вячэрніца.

У межах заказьніка знаходзілася звыш 10 азёраў: Бергут, Броўнае, Бяркатава, Грабяні, Грыбное, Доўгае, Заліў, Калочча, Ліцьвін, Трасьцянае і Трасьцяніца.

Крыніцы

Tags:

Гомельская вобласьцьЗаказьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КінатэатарГрупавы сэксТвэркВацлаў ЛастоўскіПошукавая аптымізацыяҐВіцебскЯнка КупалаАбраз Маці Божай БарунскайАлег ЛатышонакСыднэйАляксандар ВіхорВаймарскі клясыцызмСтарадубскі паветГісторыя ВугоршчыныАляксандар Твардоўскі1831БерасьцеКітайУладзімер ПуцінМагдэбурскае праваГаяна-ЭсэкібаЛёнданРобэрт ФішэрДанюшаваЧэрвеньЗдароўеУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАнальны сэкс1945Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Магутны БожаДрынЛюбоўБудзьма беларусамі!2008ВікіманіяСтрахаваньнеПрапойскі раёнКойданаўБабёрФранцішка Ўршуля РадзівілСкірмантСтудзеньМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеБел-чырвона-белы сьцягMelbetАнатоль ІвашчанкаЛітваМаксім ЛужанінСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаГімн БеларусіМэдыяВікіПаўднёвая КарэяСмаленскГімн Беларускай ССРНазоўнікУладзімер МулявінДругая сусьветная вайнаC++Сяржук ВітушкаРэкі БеларусіЦарква Сьвятога Духа (Менск)АкалічнасьцьГімн ВялікабрытанііАляксандар КраўцэвічВалянцін Акудовіч🡆 More