Славацкія Электрастанцыі

17°8′17″ у. д. / 48.14528° пн. ш.

17.13806° у. д. / 48.14528; 17.13806

«Славацкія электрастанцыі» («СЭ»;па-славацку: Slovenské elektrárne) — энэргетычнае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў чэрвені 1942 году.

«Славацкія электрастанцыі»
славац. Slovenské elektrárne
Выява лягатыпу
Славацкія Электрастанцыі
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 чэрвеня 1942 (81 год таму)
Уласьнікі Міністэрства гаспадаркі Славаччыны(sk) (34 %), «Энэргетычна-прамысловы холдынг»(cs) (Чэхія) і «Энэль» (Італія; 33 %)
Краіна Славаччына
Разьмяшчэньне Браціслава
Адрас Млынскія нівы, д. 47
Ключавыя фігуры Браніслаў Стрычак, Рыхард Пашко
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія, цеплавая энэргія
Абарачэньне Славацкія Электрастанцыі2183,236 млн эўра (2017 г.)
Апэрацыйны прыбытак Славацкія Электрастанцыі297,041 млн эўра (2017 г.)
Чысты прыбытак Славацкія Электрастанцыі66,133 млн эўра (2017 г.)
Лік супрацоўнікаў 5300 (2018 г.)
Матчына кампанія АТ «Энэргетычна-прамысловы холдынг» (Прага, Чэхія)
Даччыныя кампаніі ТАА «Асяродак навукі і дасьледаваньняў» (Мохаўцы, Левіцкая акруга), АТ «Ахова бясьпекі СЭ», ТАА «Службы інжынэрных збудаваньняў СЭ», ТАА «Энэргетычная служба Славацкіх электрастанцыяў», ТАА «Славацкія электрастанцыі Чэскай Рэспублікі»
Аўдытар «Эрнст і Янг» (Ангельшчына)

На 2017 год АТ «Славацкія электрастанцыі» мела ўсталяваную магутнасьць 4175,92 мэгават электраэнэргіі на 2 атамных (АЭС), 2 цеплавых, 2 сонечных і 31 гідраэлектрастанцыі (ГЭС). Звыш 80 % выраблялі на Богуніцкай і Мохавецкай АЭС. У 2018 годзе вырабілі 18,638 гігават-гадзіна электраэнэргіі, зь якіх паставілі 90 % (16,778 гігават-гадзіна). Таксама вырабілі 831 мэгават-гадзіна цеплавой энэргіі, зь якіх Богуніцкая АЭС дала 56 % (466 гігават-гадзіна), а Новацкая ЦЭС (Трэнчынскі край) — 33 % (273 гігават-гадзіна).

Электрастанцыі

На 2019 год АТ «Славацкія электрастанцыі» мела 41 электрастанцыю:

Мінуўшчына

5 чэрвеня 1942 году славацкія вытворцы электраэнэргіі ўтварылі АТ «Славацкія электрастанцыі». Першапачаткова лініі электраперадачы (ЛЭП) мелі напругу 22 кілявольты (кВ). Да канца Другой сусьветнай вайны разбудавалі ЛЭП напругай 110 кВ. Адначасна ўзьвялі 2 гідраэлектрастанцыі (ГЭС) у Ілаве (Трэнчынскі край) і Дубніцы над Вагам, а таксама дамбу на рацэ Ораве. Па вайне прэзыдэнт Чэхаславаччыны выдаў Указ аб нацыяналізаваньні ўсіх прадпрыемстваў энэргетыкі. За 1950-я гады стварылі агульную энэргасыстэму, засяроджаную вакол Быстрычанскай падстанцыі (Трэнчынскі край) напругай 220 кВ. У 1958 годзе пачалі будоўлю першай ЛЭП напругай 400 кВ. У 1960 годзе скончылі электрыфікаваньне ўсіх акругаў Славаччыны. У 1969 годзе ў Браціславе стварылі траст «Славацкія энэргетычныя прадпрыемствы». У 1977 годзе траст пераўтварылі ў канцэрн з удзелам 4 вытворчых, 3 разьмеркавальных, 2 адмысловых і аднаго будаўнічага прадпрыемства. 30 чэрвеня 1988 году канцэрн пераўтварылі ў кампанію «Славацкія энэргетычныя прадпрыемствы». Пасьля 1990 году са складу «Славацкіх энэргетычных прадпрыемстваў» вылучылі 3 прадпрыемствы электраперадачы — «Заходнеславацкая энэргетыка», «Сярэднеславацкая энэргетыка» і «Ўсходнеславацкая энэргетыка».

У лістападзе 1994 году кампанію пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Славацкія электрастанцыі». 27 верасьня 2000 году ўрад Славаччыны зацьвердзіў Пастанову № 758 аб вылучэньні са складу АТ «Славацкія электрастанцыі» 2 прадпрыемстваў — АТ «Славацкая сетка электраперадачы» і АТ «Кошыцкая цеплаэлектрацэнтраль». 21 студзеня 2002 году АТ «Славацкія электрастанцыі» паставілі на ўлік у якасьці ўласьніка атамных (АЭС), цеплавых (ЦЭС) і гідраэлектрастанцыяў (ГЭС). 28 красавіка 2006 году італьянскі энэргавытворца «Энэль» (Рым) набыў 66 % паёў АТ «Славацкія электрастанцыі» за 839 млн эўра. У сьнежні 2006 году адключылі 1-ы рэактар Богуніцкай АЭС (Трнаўскі край), а ў 2008-м — і другі з 3-х энэргаблёкаў. Пасьля адначаснага выключэньня са складу АТ «Славацкія электрастанцыі» Габчыкаўскай ГЭС (Дунайска-Стрэдзкая акруга) і 2 адкідаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Яслоўскіх Богуніцах і Мохаўцах (Левіцкая акруга), усталяваная магутнасьць склала 5251 мэгават. У складзе прадпрыемства засталіся 1-ы і 2-і энэргаблёкі Мохавецкай АЭС ды 3-і і 4-ы блёкі Богуніцкай АЭС — кожны па 440 мэгават, Воянская ЦЭС (Міхалаўцкая акруга) на 1320 мэгават і Новацкая ЦЭС (Трэнчынскі край) на 518 мэгават, а таксама звыш 30 ГЭС з агульнай магутнасьцю 1653 мэгават.

У 2008 годзе АТ «Славацкія электрастанцыі» павялічыла магутнасьць 2 энэргаблёкаў Мохавецкай АЭС з 880 мэгават да 940 мэгават. Увосень 2009 году на Воянскай ЦЭС пачалі спальваць біямасу ў дадатак да вугалю. У кастрычніку 2010 году ўсталяваную магутнасьць Богуніцкай АЭС павялічылі з 880 мэгават да 1010 мэгават. У кастрычніку 2011 году на Новацкай ЦЭС сталі спальваць біямасу ў дадатак да бурага вугалю. 28 ліпеня 2016 году «Энэль» прадаў чэскаму «Энэргетычна-прамысловаму холдынгу» (Прага) палову сваёй 66%-й долі АТ «Славацкія электрастанцыі», якую трымаў у складзе ТАА «Славацкі энэргахолдынг».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Кантакт (славацк.) // АТ «Славацкія электрастанцыі», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
    • Кантакт (славацк.) // ТАА «Энэргетычная служба Славацкіх электрастанцыяў», 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.
    • Кантакт (славацк.) // ТАА «Асяродак навукі і дасьледаваньняў» (Мохаўцы, Левіцкая акруга), 2019 г. Праверана 17 красавіка 2019 г.

Tags:

Славацкія Электрастанцыі ЭлектрастанцыіСлавацкія Электрастанцыі МінуўшчынаСлавацкія Электрастанцыі КрыніцыСлавацкія Электрастанцыі Вонкавыя спасылкіСлавацкія ЭлектрастанцыіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.prАкупацыяІгар ТурБерасьце.qa1943ХвойнікіТутэйшыя (п’еса).hnМаркёрGoogleМаксім ТанкКараваджа.tf1902Мялеці СматрыцкіКрыж Эўфрасіньні ПолацкайАнгельшчына1947ЧэхіяГісторыя Беларусі1957Першая Ўстаўная граматаВуглярод1932.ch16Музычны альбом.esМэтабалізмСэксЯвілДынастыя Цын86П0 (год)Расейская мова.cgКірыл КоктышБутывілТравеньЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексВідын (імя)Эякуляцыя39.mwГерманішкі1326Сеціўная пошукавая сыстэма.djРымейкаПагоняНовы ЗапаветЖанчына зьверху.ieКлуж-Напока.by.zwАльгерд БахарэвічРыгор Азаронак2007СымбіёзБеларуская Марсэльеза.ltАлег Мінкін.mk🡆 More