Пчаліныя: надсямейства казурак

Пчалі́ныя — надсямейства джаланосных лятальных вусякоў падатрада сьцябліністачэраўныя атраду балонкакрылых, роднаснае восам і мурашам.

Навука аб пчолах называецца апіялёгія (апідалёгія).

Пчаліныя
Пчаліныя: надсямейства казурак
Меданосная пчала
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
НадклясаШасьціногія
КлясаВусякі
АтрадБалонкакрылыя
ПадатрадСьцябліністачэраўныя
Бінамінальная намэнклятура
Apoidea

Налічвае 6 сямействаў і каля 30 000 відаў. Пашыраныя паўсюдна. Кормяцца пылком і нэктарам расьлінаў. Маюць гаспадарчую значнасьць у якасьці апыляльнікаў расьлінаў. Меданосных пчолаў разводзяць дзеля атрыманьня мёду і іншых вырабаў пчалярства. Даўжыня складае ад 1,5 мм да 5 см. У большасьці відаў 1—1,5 см. Цела пераважна ўкрытае валаскамі. Рот грызуча-ліжучы ў выглядзе хабатка. Многія віды маюць зьбіральныя прыстасаваньні для пылку, у тым ліку густыя валаскі на задніх нагах або пашыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі. Добра разьвітыя сьлінныя залозы і вальляк. Маюць джала і атрутныя залозы. Большасьць відаў адзіночныя. У гнязьдзе самец і самка, якая будуе гняздо і зьбірае корм для лічынак. У грамадзкіх відаў пчаліная сям'я складаецца з адной або некалькіх плодных самак і самцоў, а таксама мноства бясплодных працоўных самак. Паразытныя віды адкладаюць яйцы на корм, назапашаны іншымі вусякамі, і карыстаюцца гнёздамі іншых відаў пчолаў.

Беларусь

У Беларусі пераважна трапляюцца чмялі і віды сямейства пчолаў — андрэна, гілеюс, калет і панург.

Крыніцы

Tags:

АпіялёгіяАтрад (біялёгія)ВусякіМурашкі (вусякі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖодзінАлесь РазанаўЛіцэнзіі Creative CommonsАнатоль СысЛеанід ГалубовічПрыматы2008КарупцыяTor BandБітва пад ВоршайВіктар ШніпВасіль ЗуёнакВільняC++Жан-Поль СартрПагоняАнтонімы.neРусіфікацыя БеларусіСубтытрыWРасеяБерасьцейская вобласьцьПрагласІмпрэсіянізмІталіяУладзімер ПуцінІгар Сідарук1874Паўлінка (п’еса)ТаўканіцаНыркаГісторыя МенскуБумонтДунайБайструкУкраінаАрцём АрашонакАндрусь ГорватГрамадзкі набытакСысуныУрыкаМікі МаўсПабуджальны сказМенская вобласьцьЛетува (каралеўства, 1918)АдлігаПрацяглы будучы часГоДругая сусьветная вайнаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніISO 3166Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Пратэстанцкая РэфармацыяАндрэй МукавозчыкТутэйшыя (літаб’яднаньне)Янка БрыльПарнаграфія для жанчынІван ШамякінРысЖалейка (зборнік)Ігар Пракаповіч🡆 More