Мілан Пэтржэла

Мілан Пэтржэла (па-чэску: Milan Petržela; нарадзіўся 19 чэрвеня 1983 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Славацка» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Мілан Пэтржэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1983(1983-06-19) (40 гадоў)
Рост 171 см
Вага 63 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славацка
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003
2003—2006
2006—2007
2007—2008
2007
2008—2012
2012—2013
2013—2019
2019—
Дрновіцэ
Славацка
Ябланец
Спарта Прага
Ябланец (арэнда)
Вікторыя Пльзень
Аўгсбург
Вікторыя Пльзень
Славацка
5 (0)
70 (3)
0 (0)
1 (0)
24 (1)
118 (22)
12 (0)
149 (17)
142 (17)
Зборныя
2010—2016 Чэхія 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2016.

Кар’ера

Клюбная

Мілан зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дрновіцэ». У 2003—2006 гадох выступаў за клюб «Славацка». У 2006 годзе перайшоў у праскую «Спарту» й адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», зь якім дайшоў да фіналу Кубка Чэхіі. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пэтржэла правёў за «Спарту» толькі адзін матч й па заканчэньні сэзону расстаўся з камандай, стаўшы гульцом клюбу «Вікторыя» з Пльзені. У сэзоне 2009—2010 гадоў Мілан Пэтржэла зноўку гуляў у фінале Кубка Чэхіі й спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сэзоне паўабаронца у складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі. 4 ліпеня 2012 году Пэтржэла падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург». Пасьля няўдалага сэзону ў табары клюбу «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю».

Міжнародная

За нацыянальную зборную Чэхіі Пэтржэла дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 году ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатляндыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы.

Дасягненьні

«Вікторыя»:

«Славацка»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мілан Пэтржэла Кар’ераМілан Пэтржэла ДасягненьніМілан Пэтржэла КрыніцыМілан Пэтржэла Вонкавыя спасылкіМілан ПэтржэлаЗборная Чэхіі па футболеПрагаСлавацка Угерске-ГрадышцэЧэская моваЧэхаславаччынаЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Браты-мусульманеІгнат ДамейкаРасейская акупацыя БеларусіПохва (неадназначнасьць)Мікалай ЖуковічМільянэр з трушчобаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРэклямаМураўёўкіСельская гаспадарка БеларусіМобі ДыкВячаслаў АдамчыкСавушкін прадукт1989Другая сусьветная вайна2009Пірожнае8-я брыгада РХБАЛічэбнікЗнак бядыУправа КДБ па вайсковай контравыведцыРадзівілыМаскваЛепельКарлес ПудждэмонПаўлінка (п’еса)ГарнастайДыялектПорнасайтНовы замак (Горадня)2011ПрацаАзартная гульняЛетувізацыяПётар МашэраўМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМэтафараАнголаМарына ВасілеўскаяГарацыё НэльсанСустрэча на ЭльбеПарнаграфія ў ЗШАНямецка-савецкая вайнаСяргей АлейнікСядзібаAndroidВікіЛукашэнкіВілаНікатынЯн ВэрмээрСалатная цыкорыяЧорны сьпіс ЭўразьвязуАпэрацыйная сыстэмаРаман СкірмунтВіцебскMozilla FirefoxFTPРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў🡆 More