Македонская Біржа: фондавая біржа Паўночнай Македоніі

«Македо́нская бі́ржа» — фондавая біржа Паўночнай Македоніі, заснаваная ў верасьні 1995 году.

«Македонская біржа»
мак. Македонска берза
Тып фондавая
Разьмяшчэньне Скоп’е, Паўночная Македонія
Заснаваная 13 верасьня 1995 (28 гадоў таму)
Ключавыя асобы Тоні Стаяноўскі (старшыня)
Валюта македонскі дэнар
Колькасьць лістынгаў 94 (16.IV.2022)
РынКап Македонская Біржа: Рынкі, Паслугі, Індэксы179 млрд дэнараў (30.ХІІ.2020)
Аб'ём Македонская Біржа: Рынкі, Паслугі, Індэксы8,195 млрд дэнараў (2020 год)
Індэксы «МБІ10», «АМБ»
Сайт mse.mk

На 2022 год месьцілася ў Скоп’і па вуліцы Орцэ Нікалава, д. 75. Мела поўную назву «Македонская біржа каштоўных папераў» («МБКП»). Рада кіраўнікоў біржы ўтварала 3 камісіі: 1) расцэнак, 2) дысцыплінарную, 3) трацейскую. Ад 9 верасьня 2018 году гандлявалі ў будні а 9:00—14:00. Разьлічваліся за каштоўныя паперы на 2-і працоўны дзень пасьля заключэньня ўгоды.

Рынкі

На 2022 год «Македонская біржа» ўлучала ў «Звышрасцэнку» паёў толькі «Камэрцыйны банк Скоп’я», у «Біржавую расцэнку» — паі 24-х прадпрыемстваў, а ў «Абавязковую расцэнку» — 69 прадпрыемстваў. Расцэнку аблігацыяў на біржы мелі ўрад Паўночнай Македоніі, «ТТК Банк» і «Цэнтральны каапэратыўны банк». На Вольным рынку «Македонскай біржы» абарачаліся паі 45 прадпрыемстваў.

«Македонская біржа» дапускала ў рынкавы разьдзел «Расцэнка малых акцыйных таварыстваў» прадпрыемствы з капіталам ад 250 000 эўра і праверанай грашовай справаздачай за папярэдні год. Паводле Закону Паўночнай Македоніі 2013 году «Аб каштоўных паперах», у «Абавязковую расцэнку» ўносілі прадпрыемствы з праверанай справаздачнасьцю за 2 папярэднія гады, капіталам ад 1 млн эўра, прынамсі 50 пайшчыкамі і прынамсі 1 % паёў у вольным абарачэньні на біржы. У «Біржавую расцэнку» траплялі прадпрыемствы з капіталам ад 5 млн эўра, прынамсі 100 пайшчыкаў і прынамсі 10 % паёў у вольным абарачэньні. Да «Звышрасцэнку» маглі належаць паі прадпрыемства з праверанай справаздачнасьцю за 3 гады, капіталам ад 10 млн эўра, прынамсі 200 пайшчыкаў і прынамсі 20 % паёў у вольным абарачэньні. Для разьмяшчэньня аблігацыяў у разьдзеле рынку «Біржавая расцэнка» патрабавалася правераная грашовая справаздачнасьць прадпрыемства за папярэднія 3 гады, вартасьць выпуску ад 500 000 эўра і прынамсі 50 уласьнікаў аблігацыяў. Для разьмяшчэньня кароткатэрміновых аблігацыяў патрабавалі справаздачнасьць за 2 гады, капітал ад 5 млн эўра і вартасьць іх выпуску ад 500 000 эўра.

Урэшце, на біржы гандлявалі паямі 619 адкрытых інвэстыцыйных фондаў.

Паслугі

На 2022 год «Македонская біржа» распаўсюджвала 6 відаў зьвестак пра біржавы гандаль: 1) бягучы стан гандлю, 2) стан гандлю з затрымкай да 15 хвілінаў, 3) вынік гандлёвага дня, 4) апрацаваны вынік гандлю, 5) вынікі даўнейшага гандлю паводле пэрыядаў, 6) справаздачы і навіны расцэнкавых прадпрыемстваў. Таксама біржа выпускала праграмы:

  • «БЭСГ Нэт» для імгненнага кругласодневага агляду — 1) статыстыкі гандлю паямі і аблігацыямі, 2) рынкавых цэнаў у зьмяненьні, 3) угодаў паводле брокераў;
  • «МБ Нэт» ад 2006 году для прагляду бягучага і мінулага гандлю кожнай каштоўнай паперай паводле віду і разьдзелу рынку, а таксама бягучага значэньня біржавога індэксу «МБІ10»;
  • «БЭСГНэт Аналітыка» за штогадовую плату ў 18 000 дэнараў для — 1) фундамэнтальнага аналізу паёў звыш 100 прадпрыемстваў паводле 70 грашовых паказьнікаў за 3 гады ў дэнарах, эўра і далярах ЗША ад балянсу да выплачаных дывідэндаў, 2) тэхнічнага анілізу звыш 40 паказьнікаў у графічным прадстаўленьні паводле цаны каштоўнай паперы, 3) кіраваньня ўкладаньнямі ў партфоліё з мадэляваньнем прыбытковасьці.

Для канчатковых карыстальнікаў выпускалі дадатак «еТрэйдэр», які дазваляў адпраўляць электронны заказ брокеру празь Сеціва. На смартфон магчыма было ўсталяваць «мТрэйдэр», які дазваляў запоўніць заказ брокеру, а таксама паглядзець склад партфоліё ды рынкавыя зьвесткі. Сярод іншага, «Македонская біржа» пастаўляла вэб-дадатак «Квіток» для разьмяшчэньня на сайтах цаны каштоўных папераў і адсотку яе зьмяненьня з затрымкай да 15 хвілінаў.

Індэксы

На 2022 год «Македонская біржа» вылічала 2 індэксы:

  • «МБІ10». Цэнавы індэкс, які пачаў вылічацца 4 студзеня 2005 году ад 10 000 пунктаў з узважваньнем праз рынкавую капіталізацыю паёў у вольным абарачэньні на біржы. Абнаўляўся двойчы на год Камісіяй біржавых індэксаў. Складаўся з паёў 10 найбольшых прадпрыемстваў на Афіцыйным рынку. На 16 красавіка 2022 году налічваў 6068,48 пунктаў і меў рынкавую капіталізацыю ў 155,289 млрд дэнараў.
  • «АМБ». Цэнавы індэкс аблігацыяў, які вылічаюць з 30 чэрвеня 2006 году ад 100 пунктаў. Узважаны паводле абарачэньня. Долю аднаго выпуску аблігацыяў абмяжоўвалі 30 % індэксу. На 16 красавіка 2022 году налічваў 132,66 пунктаў і меў рынкавую капіталізацыю ў 2,885 млрд дэнараў.

Сяброўства

На 2022 год «Македонская біржа» налічвала 10 сябраў: «Ашчадны банк Скоп’я», «Гаспадарчы банк Скоп’я», «Ілірыйскія ўкладаньні», «Інвэстброкер», «Інова Брокер», «Камэрцыйны банк Скоп’я», «Новы люблянскі банк» (Славенія), «ТТК банк», «Фершпед брокер» і «Эўрагаўс». Яны мелі прынамсі па 2 упаўнаважныя брокеры ў кожны працоўны дзень біржы з падлучэньнем да «Біржавой электроннай сыстэмы гандлю» («БЭСГ»). Брокерскія дамы плацілі біржы 0,1 % ад вартасьці гандлю паямі прадпрыемстваў і 0,025 % ад вартасьці аблігацыяў.

Мінуўшчына

13 верасьня 1995 году ў Скоп’і адбыўся Ўстаноўчы сход АТ «Македонская біржа». У якасьці заснавальнікаў біржы выступілі 19 юрыдычных асобаў, сярод якіх было 13 банкаў, а таксама па 3 страхавыя прадпрыемствы і ашчадныя касы. Фонд вытворчых таямніцаў Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі вылучыў ураду Македоніі тэхнічную дапамогу ў навучаньні 1-га пакаленьня брокераў. 28 сакавіка 1996 году адбыўся 1-ы дзень гандлю на «Македонскай біржы», які адкрыў македонскі прэзыдэнт Кіра Глігараў. Гандаль ладзілі двойчы на тыдзень па аўторках і чацьверах. 16 кастрычніка 1996 году «Македонская біржа» стала паўнапраўнай удзельніцай Саюзу эўразійскіх фондавых біржаў (СЭФБ; Турэччына). 17 кастрычніка 1996 году дасягнулі абарачэньня ў 5,521 млн македонскіх дэнараў. У 1998 годзе Парлямэнт Македоніі ўхваліў новы Закон «Аб каштоўных паперах», паводле якога на біржы ўвялі гандлёвыя абавязкі. Таксама «Македонская біржа» запусьціла ўласную вэб-бачыну і ўкараніла блёкавыя ўгоды. За 1998 год 78 % сукупнага абарачэньня біржы памерам каля 3,7 млрд дэнараў склаў гандаль паямі такіх 3-х прадпрыемстваў, як «Халодная пракатніца Скоп’я», «Усенская цэмэнтарніца» і «Бровар Скоп’я». У 1999—2000 гадох гандаль дзяржаўнымі паямі ажыцьцямілі за 107 угодаў на агульную суму ў блізу 4,4 млрд дэнараў. 25 красавіка 2001 году ўкаранілі «Біржавую электронную сыстэму гандлю» («БЭСГ») ад «Люблянскай біржы» (Славенія), пасьля чаго гандаль на біржавой пляцоўцы спынілі. У 2001 годзе запрацаваў Цэнтральны дэпазытар, што дазволіла дэматэрыялізаваць каштоўныя паперы. Таксама ў 2001 годзе ў Македоніі ўхвалілі Закон «Аб інвэстыцыйных фондах». 1 лістапада 2001 году пачалі вылічаць «Македонскі біржавы індэкс» («МБІ»), які склалі 5 найбольш ліквідных паёў такіх прадпрыемстваў, як «Алькалёід Скоп’я», «Эўропа Скоп’я», «Камэрцыйны банк Скоп’я», «Маркетпол» і «Ацяпленьне Скоп’я». МБІ быў цэнавым і няўзважаным індэксам.

У сьнежні 2002 году на афіцыйным рынку «Македонскай біржы» вылічалі расцэнкі на паі 78 акцыйных таварыстваў, рынкавая капіталізацыя якіх дасягнула 219 млн эўра. Таксама стварылі расцэнку 1-га выпуску аблігацыяў дэнацыяналізацыі ў Македоніі, пасьля чаго пачаўся гандаль дзяржаўнымі канвэрсавальнымі пасьведчаньнямі. У 2002 годзе ўпершыню выпусьцілі электроннае выданьне «Факты пра расцэнкавыя прадпрыемствы», якое зьмяшчала іх грашовую справаздачнасьць. У студзені 2005 году пачалі разьлічваць індэкс «МБІ10», у які ўлучылі паі 10 такіх прадпрыемстваў, як: «Алькалёід Скоп’я», «Ацяпленьне Скоп’я», «Камэрцыйны банк Скоп’я», «Маркетпол», «Скопскі рынак», «Гаспадарчы банк Біталы», «Граніт Скоп’я», «Македоніятурыст», «Эўропа Скоп’я» і «Охрыдзкі банк». У 2006-м на «Македонскай біржы» пачалі гандляваць штодня. За 2007 год сукупнае абарачэньне біржы дасягнула 682 млн эўра. «МБІ10» вырас са 100 пунктаў пры ўвядзеньні ў 2005 годзе да 10 057 пунктаў у 2007-м. Гэтая зьява атрымала назву «Македонскай біржавой вясны». У 2007 годзе для падачы зьвестак прадпрыемствамі ўкаранілі апраграмаваньне «СЭІ Нэт», а таксама стварылі разьдзел рынку «Звышрасцэнка». За 2008 год «МБІ10» вырас на 70 %. Сярод іншага, укаранілі «БЭСГ» на падставе Фікс-пратаколу і з даданьнем аналітыкі з 3-х модуляў — «Тэхнічны аналіз», «Фундамэнтальны аналіз» і «Маё партфоліё». У 2010 годзе «Македонская біржа» стварыла Асяродак падрыхтоўкі. Пры гэтым, Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР; Ангельшчына) аказаў падтрымку ў падрыхтоўцы падрычніка «Гандаль каштоўнымі паперамі». У 2013 годзе стварылі разьдзел рынку «Абавязковая расцэнка». На сьнежань 2013 году на афіцыйным рынку біржы гандлявалі паямі 116 прадпрыемстваў, рынкавая капіталізацыя якіх дасягнула 1,6 млрд эўра. У 2016 годзе пры падтрымцы ЭБРР запусьцілі плятформу «Повязь СУЭ». Гэта дазволіла брокерам і ўкладальнікам гандляваць паямі каля 400 прадпрыемстваў з агульнай капіталізацыяй на 30 млрд эўра, якія разьмясьцілі на 3-х біржах БалканаўБаўгарскай (Сафія), Заграбскай (Харватыя) і Македонскай.

У 2020 годзе выручка АТ «Македонская біржа» вырасла да 45,4 млн дэнараў, а прыбытак скараціўся да 13,3 млн дэнараў. Звыш паловы (57 %) выручкі атрымалі ад гандлёвых збораў. Яшчэ 17 % склалі даходы ад расцэнак на паі прадпрыемстваў і 6 % — ад укладаньняў, а таксама 4 % — зборы з брокерскіх дамоў за сяброўства на біржы. За 2020 год абсяг гандлю на біржы вырас на 6 % да 8,195 млрд дэнараў (132,9 млн эўра). Пры гэтым, гандаль паямі прадпрыемстваў павялічыўся на 49 % да 5,681 млрд дэнараў (92,1 млн эўра), а гандаль аблігацыямі ўпаў на 21 % да 284 млн дэнараў (4,6 млн эўра). Пры канцы 2020 году на Афіцыйным рынку біржы гандлявалі паямі 100 прадпрыемстваў, зь якіх 27 у разьдзеле «Звышрасцэнкі» і 73 у разьдзеле «Абавязковай расцэнкі». За 2020 год рынкавая капіталізацыя паёў на біржы зьнізілася на 1,25 % да 179 млрд дэнараў (2,91 млрд эўра), што складала 26,9 % сукупнага ўнутранага прадукту Паўночнай Македоніі. Адначасна капіталізацыя аблігацыяў павялічылася больш як у 2,5 разы да 13,36 млрд дэнараў (217,3 млн эўра).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Македонская Біржа РынкіМакедонская Біржа ПаслугіМакедонская Біржа ІндэксыМакедонская Біржа СяброўстваМакедонская Біржа МінуўшчынаМакедонская Біржа КрыніцыМакедонская Біржа Вонкавыя спасылкіМакедонская БіржаФондавая біржа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДротМэдыяВікіВайшнорыя1896Ігар СідарукАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіНямецка-савецкая вайнаСьцяг ЛібііВагінальны сэксПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўПорнгабМікіта НескаромныЯўгенія Пфляўмбаўм@1980КантынэнтЛетуваВялейкаБеларусьВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняАльгерд БахарэвічТытанік28 красавікаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіТрыбуна працыБеларуская Вікіпэдыя10 студзеняБелсатБеліца (Жлобінскі раён)Аляксандар Лукашэнка633Георгі МарчукРоварСэксуальныя пазыцыіСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЗьміцер СаўкаUbuntuТаксі1996Рэлігія ў БеларусіДабрыняАпэрацыйная сыстэмаТацяна СапачГеалёгіяДразды (гурт)Гісторыя МагілёваЦмокМіндоўг (імя)Мацьвей СьвідзінскіСонечная энэргіяБазыліка Сьвятога ЭгідыяЛіцьвіныЛявон ВашкоТыраспальМарыя МартысевічРужанецЯн ГляўбіцБацькаўшчынаФрыдрыхБабруйскЖаночая рыфмаЛіпеньПесьня пра зубра🡆 More