Літарату́рна-маста́цкі стыль — адзін з асноўных функцыянальных стыляў мовы, што ўтвараецца сыстэмай моўных сродкаў мастацкае літаратуры ў яе галоўных радох — эпасе, лірыцы, драме.
Гэты стыль ўзьдзейнічае на ўяўленьне, псыхіку й пачуцьці чытача, перадае думкі й пачуцьці аўтара, выкарыстоўвае ўсё багацьце лексікі, магчымасьці розных стыляў, характарызуецца вобразнасьцю, эмацыянальнасьцю мовы.
Функцыя:
У калёсы запрагліся Лебедзь ды Шчупак і Рак; З усіх сіл вязьці́ ўзяліся. Дый ня зрушаць воз ніяк. | ||
—«Лебедзь, Шчупак і Рак», Іван Крылоў, у перакладзе Янкі Купалы |
У мастацкім стылі назіраецца глыбокае ўзаемадзеяньне ўсіх стылістычных рэсурсаў, дапускаецца ўключэньне элемэнтаў і фрагмэнтаў іншых функцыянальных стыляў.
Для мастацкага стылю характэрна мэтафарычнасьць, вобразнасьць адзінак розных моўных узроўняў, экспрэсіўнасьць, узьнёсласьць. У ім часта ўжываюцца розныя вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнаньні, увасабленьні, гіпэрбалы, літоты, перыфразы) і стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, антытэза, інвэрсія і інш.), якія дапамагаюць стварыць яркія мастацкія вобразы, даваць больш дэталёвае апісаньне зьяў і фактаў рэчаіснасьці, моўную характарыстыку пэрсанажаў.
У мастацкім стылі выкарыстоўваюцца ня толькі літаратурныя, а й пазалітаратурныя моўныя сродкі (прастамоўная лексыка, жаргон, дыялектызмы й інш.), якія ўжываюцца не ў іх першаснай функцыі, а ў эстэтычнай.
Кожны моўны сродак у мастацкім творы матываваны зьмястоўна й стылістычна.
Разнавіднасьці мастацкага стылю:
Вылучаюць індывідуальныя стылі асобных пісьменьнікаў, мова якіх характарызуецца асаблівасьцямі экспрэсіўнага адбору словаў, фразэалёгіі, сынтаксічных канструкцыяў і марфалягічных рысаў і зьяўляецца прыватным праяўленьнем агульных заканамэрнасьцяў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Літаратурна-мастацкі стыль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.