Лао-Цзы

Лао-Цзы (па-кітайску: 老子) — старажытнакітайскі філёзаф VI—IV стагодзьдзяў да н. э., адзін з заснавальнікаў вучэньня даасізму, аўтар трактату «Дао Дэ Цзін».

Амаль легендарная фігура Лао-Цзы звычайна адлюстроўвалася як сучаснік Канфуцыя, то бок VI стагодзьдзя да н. э., але некаторыя сучасныя гісторыкі лічаць, што ён жыў у пэрыяд Чжаньго IV стагодзьдзя да н. э.

Лао-Цзы
па-кітайску: 老子
Лао-Цзы
Дата нараджэньня VI стагодзьдзе да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці V стагодзьдзе да н. э.
Месца сьмерці
Кірунак даасізм, усходняя філязофія[d] і Hundred Schools of Thought[d]
Значныя ідэі Дао Дэ Цзін[d]

Магчымая біяграфія

Ужо ў раньнім даасізьме Лао-Цзы становіцца легендарнай фігурай і пачынаецца працэс яго абагаўленьня. Легенды распавядаюць пра яго дзівоснае нараджэньне (маці насіла яго некалькі дзясяткаў гадоў і нарадзіла старым — адкуль і яго імя, «Старае дзіця», хаця герогліф «цзы» меў азначэньне «мудрэц», таму яго імя можна перакладаць як «Стары мудрэц») і пра яго зыход з Кітаю.

Многія сучасныя дасьледнікі абвяргаюць сам факт існаваньня Лао-Цзы. Некаторыя дапускаюць, што ён мог быць старэйшым сучасьнікам Канфуцыя, пра якога, аднак, у адрозьненьне ад Канфуцыя, у крыніцах няма правяральных зьвестак ані гістарычнага, ані біяграфічнага характару. Ёсьць таксама вэрсія, што Лао-Цзы й Канфуцый — гэта адзін чалавек. Існуюць меркаваньні, што Лао-Цзы мог быць аўтарам «Дао Дэ Цзін», калі ён жыў у IV—III стст. да н. э.

Найбольш вядомы варыянт біяграфіі Лао-Цзы паведамляецца Сыма Цянем: Лао-Цзы нарадзіўся ў царстве Чу на поўдні Кітаю. Большую частку свайго жыцьця ён служыў хавальнікам царскае бібліятэкі дзяржавы Чжоў, дзе сустракаўся з Канфуцыям. Старым ён адправіўся з краіны на захад. Калі ён дасягнуў пагранічнае заставы, яе начальнік Інь Сі запытаўся ў Лао-Цзы пра яго вучэньне. Лао-Цзы выканаў яго просьбу, напісаўшы тэкст «Дао Дэ Цзін» (Канон Пуці і яго Добрай Сілы).

Згодна зь іншай легендай, майстар Лао-Цзы прыйшоў у Кітай зь Індыі. Адкінуўшы сваю гісторыю, ён прадстаў перад кітайцамі абсалютна чыстым, бяз уласнага мінулага, быццам нанава народжанага.

Уплыў

Джуан-Цзы, найбольш вядомы пасьлядоўнік Лао-Цзы, аказаў вялікі ўплыў на кітайскую літаратуру і культуру. Палітычныя тэарэтыкі, пад уплывам Лао-Цзы, выступалі за пакору ў кіраўніцтве і стрыманы падыход да дзяржаўных апаратаў паводле этычных, пацыфісцкіх прычынах, альбо ў тактычных мэтах. У іншым кантэксце розныя антыаўтарытарныя рухі прынялі вучэньне Лао-Цзы пра сілу слабых.

Лао-Цзы быў прыхільнікам абмежаванага ўраду. Левыя лібэртарыянцы, пад уплывам Лао-Цзы, у прыватнасьці, пісьменьнік анархіст і сындыкаліст Рудольф Рокер у сваёй кнізе «Нацыяналізм і культура», якая пабачыла сьвет у 1937 годзе, высока ацаніў «мяккую мудрасьць» Лао-Цзы і разуменьне супрацьстаяньня палітычнай улады і культурнай дзейнасьці народу і розных слаёў насельніцтва. У сваім артыкуле для «Encyclopædia Britannica» ў 1910 годзе Пётар Крапоткін таксама адзначыў, што Лао-Цзы быў адным з самых раньніх прыхільнікаў анархісцкіх канцэпцыяў. Зусім нядаўна анархісты, такія як Джон Кларк і Урсула Ле Гуін, пісалі пра сувязь паміж анархізмам і даасізмам, падкрэсліваючы асаблівасьці вучэньня Лао-Цзы. Ле Гуін адзначала, што Лао-Цзы ніколі не лічыў, што палітычная ўлада мае магічны складнік. Ён успрымаў законную ўладу як заробленую, гэтак і супрацьпраўную ўладу як узурпаваную.

Правы лібэртарыянскі эканаміст Мюрэй Ротбард выказаў здагадку, што Лао-Цзы быў першым лібэртарыянцам, зьвязваючы ідэі Лао-Цзы датычныя да сутнасьці ўраду з тэорыяй стыхійнага парадку Фрыдрыха Гаека. Джэймз А. Дорн пагадзіўся, напісаўшы, што Лао-Цзы, як і многія лібэралы XVIII стагодзьдзя, сьцьвярджаў, што мінімізацыя ролі ўраду і дазвол самаадвольнаму разьвіцьцю спрыяе дасягненьню сацыяльна-эканамічнай гармоніі. Філёсаф Родэрык Лонг, аднак, сьцьвярджаў, што лібэртарыянскія ідэі ў даоскай думцы насамрэч запазычаныя ў ранейшых канфуцыянскіх пісьменьнікаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Kohn, Livia Daoism Handbook (Handbook of Oriental Studies / Handbuch der Orientalisk – Part 4: China, 14). — Boston: Brill Academic Publishers, 2000. — ISBN 978-90-04-11208-7
  • Dorn, James A. Lao Tzu (C. 600 B.C.) // The Encyclopedia of Libertarianism. — Thousand Oaks, CA: Cato Institute, 2008. — ISBN 978-1-4129-6580-4
  • Roberts, Moss Dao De Jing: The Book of the Way. — Berkeley, CA: University of California Press, 2004. — ISBN 978-0-520-24221-0
  • Rocker, Rudolf Nationalism and Culture. — Black Rose Books, 1997.

Вонкавыя спасылкі

Лао-Цзы  Лао-Цзысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Лао-Цзы Магчымая біяграфіяЛао-Цзы УплыўЛао-Цзы КрыніцыЛао-Цзы ЛітаратураЛао-Цзы Вонкавыя спасылкіЛао-ЦзыДаасізмКанфуцыйКітайская моваФілёзаф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Альтэрнатыўная парнаграфіяРыгор БарадулінВольныя матэрыялыЮзэф Мацкевіч.kyМіндоўгСтаніслаў ВалодзькаТып (біялёгія)Андрэй ДынькоЗборная Ангельшчыны па футболеОрдэн ПагоніАнатоль ЗэкаўМоваКарлес ПудждэмонЮлі ТаўбінМачанкаСтаніслаў ШушкевічВольга ГапееваНіна Мацяш.neІгар ПракаповічШвэцыяАлег СалтукПрымакі (п’еса)Імёны ліцьвінаўАлег ЖданБліныНаша НіваРыгор КастусёўЛексычнае значэньнеАдам МіцкевічІрына Ханунік-РамбальскаяПрагласПадвойнае пранікненьнеБэерБаранавічыГотаўтСысуныАляксей БелыПарнаграфія ў сецівеПак (спадарожнік Урана)МурманскСьвятлана АлексіевічГальвідВалянцін АкудовічЯва (імя)Беларускі рубельПагоняЛісьце каштанаўКастусь КаліноўскіЯнка Брыль1991СловаPHPСамасейБССРГісторыя ЎшачаўАндрэй МукавозчыкПэтэр Пэлегрыні15 красавікаVPNПарнафільмМікола ПапекаМаксім БагдановічВалерыя КуставаІван ЧыгрынаўАнатоль КлышкаШто й па моруГаяна🡆 More