Кіеўскі Вітамінны Завод: фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны

30°27′42″ у. д. / 50.49083° пн. ш.

30.46167° у. д. / 50.49083; 30.46167

«Кіеўскі вітамінны завод» — фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў сьнежні 1944 году ў якасьці «Кіеўскага вітамінна-сокавага заводу».

«Кіеўскі вітамінны завод»
укр. «Київський вітамінний завод»
Тып акцыйнае таварыства
Дэвіз Якасьць без кампрамісаў
Заснаваная 5 сьнежня 1944 (79 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства харчовай прамысловасьці Ўкраінскай ССР
Уласьнікі кіпрскія холдынгі «Пінкрым» (28%), «Плэйсайд» і «Пэсцына» (па 24%), «Палмсайд» (23%)
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне Кіеў
Адрас Падольскі раён, мікрараён Куранёўка, Капылоўская вул., д. 38
Ключавыя фігуры Уладзімер Цяляўскі (кіраўнік)
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вітамін, лекі, харчовы дадатак
Абарачэньне Кіеўскі Вітамінны Завод: фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны3,037 млрд грыўняў (2021 год; 111,3 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Кіеўскі Вітамінны Завод: фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны206,4 млн грыўняў (2021 год; 7,567 млн $)
Чысты прыбытак Кіеўскі Вітамінны Завод: фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны168,2 млн грыўняў (2021 год; 6,168 млн $)
Лік супрацоўнікаў 922 (2022 год)
Аўдытар «Арама» (2022 год)

На 2023 год выпускаў звыш 100 лекаў і 20 харчовых дадаткаў. Лекавыя рэчывы атрымлівалі ад пастаўнікоў з Паўднёва-Ўсходняй Азіі і краінаў Эўропы, у тым ліку з Брытаніі, Нямеччыны, Францыі, Чэхіі і Швайцарыі. Меў уласную лябараторыю нагляду за якасьцю. Ва Ўкраіне працавала 24 абласныя прадстаўніцтвы. Яшчэ два прадстаўніцвы дзейнічалі за мяжой у Казахстане (Алматы) і Малдове (Кішынёў). Дадаткова лекі заводу мелі ўлік у яшчэ трох краінах Азіі — Кыргыстане, Таджыкістане і Ўзбэкістане, а таксама ў Латвіі і Марока.

Вырабы

На 2023 год «Кіеўскі вітамінны завод» вырабляў:

  • 2 віды лекаў для крывяносных судзінаў — «Нормавен» і «Плестазол»;
  • 34 найменьні вітамінаўаскарбінавую кісьлю, аскарутын, біятын, рэтынол, такафэрол, холекальцыфэрол, полівітаміны «Аевіт», «Гексавіт», «Дэкамевіт», «Камплевіт», «Квадэвіт», «Рэвіт», «Супэрвіт», «Ундэвіт», «Ундэтаб» і «Юнівіт»;
  • 4 найменьні супрацьвірусных лекаў — «Вірастат» і «Новірын»;
  • 11 найменьняў лекаў для страўнікава-кішачнага тракта — «Арціхол», «Аспазьмін», «Афлетын», «Біянорм», «Маторыкс», «Мотапрыд», «Празафэст», «Рэммакс» і «Ўрсіс»;
  • 28 найменьняў лекаў для сэрца — «Амідарон», «Амладыпін», «Атэракард», «Бэтакор» (бэтаксалол), «Бісапралол», «Ванлерк», «Іпамід», «Ірбэтан», «Карвэдылол», «Комбіпрыл», «Комбісарт», «Корвалмэнт», «Лівастор» (атарвастатын), «Лізапрэс», «Магнікор», «Нормапрэс», «Нэбівал», «Розістэр», «Рыбаксін», «Сарытмік» (саталол), «Сідакард», «Тарарэн», «Трыкард» (трымэтазідын), «Эдоксакорд» (эдоксабан), «Эпадол» і «Эплепрэс» (эплерэнон);
  • 12 найменьняў лекаў для абмену рэчываў — «Азвэстыў», «Альфа-ліпон», «Аміналон» (гама-амінамасьляная кісьля), «Глімепірыд», глютамінавую кісьлю, глюкозу, «Ёд-нарміл», «Мэтафору», «Мэтыянін», «Стыфімол» і фоліевую кісьлю;
  • 15 лекаў для нэрваў — «Бэтагістын», «Віта-мэлатанін», «Гіяцынтыю», «Когнум», «Корвалкапс», «Магнікум-антыстрэс», «Мэмбрал», «Нэавітам», «Піклон», «Рэлаксіл», «Сонміл», «Стопмігрэн» (суматрыптан), «Цізалуд» (тызанідын) і «Цэрэглію» (гліятылін);
  • 10 лекаў для вачэй — «Візівіт», «Гілайс», «Дыюрэмід» (ацэтазоламід), «Дорзіцім», «Оптыкс», «Тобіфлямін» і «Травінол»;
  • 3 найменьні лекаў ад паразытаў — «Альдазол» (альбэндазол), «Орнідазол» і «Тэрбінафін»;
  • 2 найменьні дзіцячых лекаў — «Імунаплюс» і «Фарынгтон» (хлёргексідын);
  • псыхіятрычны лек «Дыфенін» ад эпілепсіі;
  • 4 найменьні лекаў для злучальнай тканкі — «Алапурынол», «Мэлаксікам», «Подафэб» і «Флекцэрын»;
  • 2 лекі ад жаночых хваробаў — «Магнікум» і «Фэміклін» (дэквалін);
  • 5 лекаў ад мужчынскіх хваробаў — «Аваналаў», «Адэнорм», «Дустарын», «Нігісем» і «Сібуцін».

Гісторыя

5 сьнежня 1944 году Міністэрства харчовай прамысловасьці Ўкраінскай ССР выдала Загад № 375, паводле якога пачаў дзейнічаць «Кіеўскі вітамінна-сокавы завод». Яго падпарадкавалі трэсту «Укрвітамінпрам». Ад пачатку выпускалі вітаміны А (рэтынол), Б1 (тыямін), Б2 (рыбафлямін), Ц (аскарбінавая кісьля) і Д2 (эргакальцыфэрол) у выглядзе дражэ. У 1954 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Кіеўскі вітамінны завод». На ім асвоілі вытворчасьць сынтэтычнага вітаміну Д3 (холекальцыфэрол) у выглядзе алейнага канцэнтрату для жывёлагадоўлі. Прадпрыемства падпарадкавалі Галоўнай управе кансэрвавай прамысловасьці Міністэрства прамысловасьці харчовых тавараў УССР. У 1958 годзе наладзілі вытворчасьць сынтэтычнага вітаміну Е (такафэрол), якая стала першай у Савецкім Саюзе. У 1964 годзе асвоілі вытворчасьць сухога прэпарату «Відэін Д3» для вэтэрынарыі. У 1976 годзе завод улучылі ў створанае Кіеўскае вытворчае хіміка-фармацэўтычнае аб’яднаньне «Дарніца». У 1978-м пачалі выпуск таблетак аскарбінавай кісьлі.

У 1994 годзе «Кіеўскі вітамінны завод» пераўтварылі ў закрытае акцыйнае таварыства. У 1999 годзе запусьцілі ўчастак цьвёрдых жэлатынавых капсулаў і хуткараспушчальных (шыпучых) таблетак. Пры гэтым стварылі анатітычную лябараторыю нагляду за якасьцю лекаў на ўзроўні міжнародных патрабаваньняў. У 2002 годзе адчынілі ўчастак мяккіх жэлатынавых капсулаў. У 2006 годзе запусьцілі ўчастак пакрыцьця таблетак абалонкай і стварылі лябараторыю мікрабіялягічнага нагляду. Харчовыя дадаткі заводу атрымалі ад Латвійскага цэнтру сэртыфікацыі пасьведчаньне адпаведнасьці Правілам аб гігіене харчовых прадуктаў паводле Пастановы Эўрапейскага Парлямэнту ад 29 красавіка 2004 году № 852. У 2006 годзе каля 90 % вытворчасьці прыпадала на вітаміны. За 2005—2011 гады распрацавалі і пачалі вытворчасьць звыш 50 лекаў ад хваробаў сэрца і нэрваў, плоцевых органаў і страўніка, вачэй і крывяносных судзінаў. Наладзілі замежныя пастаўкі ў Казахстан, Таджыкістан і Малдову.

1 студзеня 2008 году прадпрымства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. У 2011 годзе «Кіеўскі вітамінны завод» адкрыў сваё першае замежнае прадстаўніцтва. Яго разьмясьцілі ў Беларусі па праспэкце Дзяржынскага, д. 104 у Менску. Дагэтуль вітаміны і вэтэрынарныя прэпараты, лекі і харчовыя дадаткі прадавалі праз распаўсюднікаў. У 2018 годзе запусьцілі вытворчасьць вочных кропляў і сыропаў. На 2020 год уласьнікам 4-х холдынгаў, якім належаў завод і якія месьціліся па адным адрасе ў Нікасіі (Кіпр), быў канадзскі грамадзянін Мартын Максім. На канец 2021 году сярод 922 супрацоўнікаў 48 % (445) прыпадала на вытворчы пэрсанал, 39 % (363) — на аддзел збыту і 10 % (96) — на кіраўніцтва. У студзені 2023 году Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў заяву аб закрыцьці прадстаўніцтва ад кіраўніцтва «Кіеўскага вітаміннага заводу».

Крыніцы

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Black SabbathYleАляксандар Лукашэнка.fj.euПолацкае княстваУладзімер ГанчарыкБеларусазнаўстваПавал УрбанПацукБрысбэйнРасейская імпэрыяМацуо БасёВагінальны сэксСьвятлана Зелянкоўская.inГенацыд украінцаўБеларускі талер987БеларусыШлях з варагаў у грэкі.am.cn.gt.afАўтамагістраль КолаПружаныРасейская мова521927.nfКарл III (кароль Вялікабрытаніі)Мужчына зьверхуНацыянальная моваЯнаўНаваградакПершая сусьветная вайна.gaРасеяЯнка Купала.sb.is4Карлес ПудждэмонПалац ЧапскіхАральны сэксВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоўЛеў Сапега.ve.huЖывёлагадоўля.scПрызба19702008.ax79Цыганы.rs.ytМестаВікісховішчаЭрнэст РэзэрфордВячаслаў АдамчыкЭльфійскі сьпеўГенэральная акруга БеларусьНікалё Мак’явэльліВялікі ланцуг быцьця23Паўстаньне 1830—1831 гадоў.tmВасіль Быкаў.sz.dz🡆 More