Канстанцін Шышэя

Шышэя, Канстанці́н (Шышэя, Касту́сь) (1921 — 11 сьнежня 2004) — змагар за беларускую незалежнасьць, антысавецкі дзеяч, камандзір Беларускай краёвай абароны падчас Другой сусьветнай вайны, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Шчорсы, каля Наваградка. Заможная сялянская сям’я з надзеламі ўласнай зямлі пазбавілася ўсяго нажытага падчас прыходу «саветаў» у 1939 годзе. Родныя згінулі ў вязьніцах, бацька расстраляны ў 1939, а 17-гадовы Канстанцін уратаваўся цудам.

У 1943 годзе падчас стварэньня беларускага батальёну пад кіраўніцтвам Барыса Рагулі стаў ягоным актыўным шарагоўцам у змаганьні з савецкімі партызанамі й чырвонымі, а потым і ад’ютантам Барыса Рагулі. За ад’ютанцтва ў батальёне Барыса Рагулі й антыкамуністычную прапаганду быў асуджаны й адбыў 10 гадоў у сталінскіх лягерах.

Жонка Лёдзя Шышэя адбывала лягер за сяброўства ў Саюзе беларускай моладзі. У бараках Інты й Караганды (Казахстан) склалася кола беларусаў-патрыётаў, повязь зь якімі не парывалася цягам усяго жыцьця. Гуртавала гэтую беларускую лучнасьць паэтка Ларыса Геніюш. Яна пазнаёміла Канстанціна Шышэю з будучай жонкай Лёдзяй. Пасьля вызваленьня Шышэі пасяліліся ў Вільні, бо ў БССР да палітзьняволеных ставіліся вельмі недобразычліва. Многія паліэмігранты й палітвязьні да апошніх дзён былі частымі гасьцямі віленскай кватэры Шышэяў.

Пахаваны Кастусь Шышэя 14 сьнежня на Эўфрасіньеўскіх могілках у Вільні.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВінаградакветныяДабравесьцеСыр (імя)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЧула-ВістаІван МележПорнасайтСаудаўская АрабіяМантыя ЗямліКарэйская вайнаТокіёЖанчына зьверхуІрляндзкая моваЦмокАкіянЛёнданЯрыжкаРэжым ЛукашэнкіАстанаМаксім БагдановічВартан ГунанянКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)ЯраслаўльУладзіслаў ГалубокСымболіка БеларусіНевельскі сельсаветСмаленскАндрэй МукавозчыкЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)Лявон РыдлеўскіБудызмНікалё Мак’явэльліЛеон (Гішпанія)Івацэвіцкі раёнРасейская моваМацей БутрымовічМальтыйскі ордэн1984 (раман)МенскУпсальскі ўнівэрсытэтНямеччынаЛяхавічыЧорны замак АльшанскіШавэрмаДойлідзтваМаскоўская вобласьцьПрымакі (п’еса)Пэдагог1384ВысоцакВішнявецкіяБеларусыЛенінградзкая вобласьцьМарокаТаталітарызмХронікі НарнііГаналулуРухавікГітанас НаўседаБіжаравіцкі сельсаветСпадарАстраномія1802Сьцяг Беларусі8 сакавікаКазаваФранцуская рэвалюцыяПрыметнік🡆 More