Кама́рынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Камарын.
Камарынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Камарын |
Дата ўтварэньня | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
8 сьнежня 1926 году створаны Камарынскі сельсавет у складзе Камарынскага раёну Рэчыцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў Брагінскім раёне.
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Кіраўскаму сельсавету (былы Лукаедзкі). 17 лістапада 1959 году Камарыну нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Кіраўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Камарынскаму пасялковаму савету.
26 верасьня 2006 году ў склад пасялковага савету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — ліквідаванага Верхнежароўскага сельсавету.
20 жніўня 2008 году ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залесьсе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы.
12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Камарынскі сельсавет (Брагінскі раён), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.