Землятрус У Скоп’і: землятрус

Землятрус у Скоп’і (па-македонску: Скопски земјотрес‎), сталіцы Сацыялістычнай Рэспублікі Македоніі.

Магнітуда штуршка склала 6,9 па шкале Рыхтара адбыўся 26 ліпеня 1963 году і разбурыў большую частку гораду. У выніку землятрусу 1070 чалавек загінулі, каля 3000 атрымалі раненьні, прыкладна 75% жылых дамоў былі разбураны ці сур’ёзна пашкоджаны.

Землятрус У Скоп’і: Сэйсьмічнае становішча ў рэгіёне, Ратавальная апэрацыя і аднаўленьне, Крынціцы
Эпіцэнтар землятрусу
Землятрус У Скоп’і: Сэйсьмічнае становішча ў рэгіёне, Ратавальная апэрацыя і аднаўленьне, Крынціцы
Гадзіньнік на старым будынку вакзала Скоп’я.
Землятрус У Скоп’і: Сэйсьмічнае становішча ў рэгіёне, Ратавальная апэрацыя і аднаўленьне, Крынціцы
Супрацоўнікі амэрыканскага вайсковага шпіталя ў Скоп’і.

Месца пачатку землятрусу знаходзілася на адной лініі разлому з Італьянскай і Францускай Рыўерай, дзе за некалькі дзён да землятрусу людзі адчувалі слабыя штуршкі. Інтэнсіўнасьць штуршкоў у эпіцэнтры склала 9 балаў. Усьлед за першым штуршком пачаўся афтэршок меншай сілы. Усяго за суткі было зарэгістравана 84 штуршкі.

Адразу пасьля землятрусу каля васьмідзесяці краінаў скіравалі ў Югаславію сваіх ратаваньнікаў, фінансавую і гуманітарную дапамогу. 14 кастрычніка таго ж году Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю № 1882, у якой адзначала, што «аднаўленьне Скоп’я стала сапраўдным знакам сяброўства і братэрства народаў».

Сэйсьмічнае становішча ў рэгіёне

Поўдзень Македоніі, рэгіён ракі Вардар, вядомы як зона высокай сэйсьмічнай актыўнасьці. У гісторыі Скоп’я да XX стагодзьдзя да гэтага былі вядомыя два разбуральныя землятрусу: у 518 годзе н. э. і ў 1555 годзе. І ўсё ж, пры плянаваньні гораду і будаўніцтве будынкаў дадзеныя пра сэйсьмічную небясьпеку ніколі не ўлічваліся.

Землятрус

Штуршкі адбыліся раніцай 26 ліпеня і працягваліся 20 сэкундаў. Дакладны час найдужэйшага штуршка зафіксаваў гадзіньнік на будынку вакзалу Скоп’я, які спыніўся а 5:17 раніцы. Агулам былі разбураны ці моцна пашкоджаны каля 75% жылых дамоў, амаль усе школы і лякарні, а таксама будынкі вакзала і паштамту, горад апынуўся адрэзаны ад навакольнага сьвету. Таксама былі зьнішчаны многія адміністрацыйныя будынкі, у тым ліку штаб-кватэра Цэнтральнага камітэту Кампартыі Македоніі, мэрыя і Нацыянальны банк. Прамысловым будынкам была нанесеная значна меншая шкода, бо яны знаходзіліся далёка ад эпіцэнтра, а іх канструкцыя дазволіла вытрымаць штуршкі.

Больш за ўсё пацярпелі пабудовы з цэглы, а іх абвалы справакавалі найбольшую колькасьць ахвяр.

Ратавальная апэрацыя і аднаўленьне

Адразу пасьля землятрусу вайскоўцы, атрады грамадзянскай абароны і мясцовыя жыхары ўзяліся за разбор завалаў. Амаль адразу пасьля землятрусу пачалася міжнародная кампанія па ліквідацыі яго наступстваў. У аднаўленьні Скоп’я прымалі ўдзел каля 80 краінаў, памер ахвяраваньняў склаў суму, роўную 37 000 000 дынараў, таксама былі сабраны рэчы на суму 121 000 000 дынараў. Для некалькіх дзясяткаў тысячаў чалавек, якія страцілі жытло, у першыя дні былі адкрыты намётавыя мястэчкі, а цягам году пабудаваны часовыя драўляныя дамы.

Аднаўленьне гораду адбывалася ў 1960-х гадах пад кіраўніцтвам японскага архітэктару Кэндзо Тангэ.

Знакавай падзеяй стала адкрыцьцё ў 1970 годзе ў Скоп’і Музэю сучаснага мастацтва, значную частку калекцыі якога склалі творы мастацтва, падораныя іншымі краінамі пасьля землятрусу. Сам будынак для музэю быў спраектаваны польскімі архітэктарамі і стаўся падарункам ураду Польшчы. Адным з галоўных экспанатаў новага музэю стала карціна Пабла Пікаса «Галава кабеты», падараваная гораду мастаком.

Крынціцы

Tags:

Землятрус У Скоп’і Сэйсьмічнае становішча ў рэгіёнеЗемлятрус У Скоп’і Ратавальная апэрацыя і аднаўленьнеЗемлятрус У Скоп’і КрынціцыЗемлятрус У Скоп’іМакедонская моваСацыялістычная Рэспубліка Македонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адукацыя ў Беларусі1999Канстытуцыйны суд СлаваччыныВагінальны сэксСмаленскі паветМарыя СапегаЛеанід КраўчукЛяхавічыГерой БеларусіНавум ГальпяровічВалянцін АкудовічЛясунПаўднёвыя славяне1 траўняАлесь РазанаўЎэст Гэм ЮнайтэдУладзімер ПолацкіКанстытуцыя БеларусіНіна Мацяш1792Слуцак (футбольны клюб)УрліхАляксандар КраўцэвічГамэрБеларусьРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1525AizoaceaeБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлаіза ПашкевічСамасейПолымя (часопіс)Родныя гоні (1927)Аральны сэксMelbetЧорная ночМаксім ЛужанінКліматМядзьведзічыПошта@Mail.ruМаксім ТанкДарога Р42 (Беларусь)ДзеяслоўАрцём АрашонакЛепельБаер ЛевэркузэнСтаралітваПолацкае княстваКузьма ЧорныЧэлес.aoЭўрапейскі ЗьвязУладзімер ПракапцоўБеларускі клясычны правапісАкалічнасьцьШчучынГаштольд (імя)DNSСэкс па тэлефонеПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Парнаграфія ў ІталііНаваградак13 чэрвеняВялейка🡆 More