Славутасьць | |
Домскі сабор Toomkirik | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д. / 59.43694° пн. ш. 24.73917° у. д. 24°44′21″ у. д. / 59.43694° пн. ш. 24.73917° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Эпархія | Рэвельскае біскупства[d] і Эстонская эвангельская лютэранская царква |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Будаваньне | XIII стагодзьдзе—XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Домскі сабор | |
Домскі сабор на Вікісховішчы |
До́мскі сабо́р (па-эстонску: Toomkirik), цалкам Сабо́р Сьвято́й Дзе́вы Мары́і ў Та́ліне (па-эстонску: Tallinna Neitsi Maarja Piiskoplik Toomkirik) — лютэранскі катэдральны сабор, які знаходзіцца ў Старым месьце Таліну. Прысьвячаны Сьвятой Дзеве Марыі.
Домскі сабор — адзін з найстарэйшых храмаў Таліну. Сучасны выгляд набыў пасьля некалькіх перабудоваў. Вежа сабору збудаваная ў барокавым стылі, а капліцы-прыбудовы — у пазьнейшых архітэктурных стылях. Усярэдзіне храму знаходзяцца пахаваньні XIII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама розныя дваранскія гербы і эпітафіі, прысьвечаныя вядомым асобам XII—XX стагодзьдзяў.
Першая драўляная царква на гэтым месцы закладзеная як каталіцкая на пачатку XIII стагодзьдзя, праўдападобна з заваёвай Таліну данамі. Дамініканцы, што прыбылі сюды ў 1229 року, пачалі будаваць замест драўлянае мураваную царкву. Першыя дакумэнтальныя згадкі пра яе датаваныя 1233 рокам, калі ў Рым быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць кансэкрацыю.
Дамініканцы здолелі пабудаваць толькі муры. Пабудова была скончаная ў 1240 і тады ж асьвечаная як катэдральны сабор пад тытулам Дзевы Марыі. На пачатку XIV стагодзьдзя пачалася рэканструкцыя, была пабудаваная новая алтарная частка і сакрыстыя.
У 1330 пачалася перабудова аднапавярховага будынку да трохпавярховага. Царква пераробленая ў базыліку, даўжыня яе дасягнула 29 мэтраў. У другой палове XIV стагодзьдзя былі скончаныя простакутныя слупы. На пачатку XV стагодзьдзя былі завершаныя перакрыцьці нэфаў.
У 1561 року царква стала лютэранскай.
Пад час вялікага пажару 1684 року была зьнішчаная вялікая частка дэкору будынку, а таксама вежа над паўднёвым нэфам. У 1686 року царква была адноўленая да папярэдняга выгляду. Амбон зь фігурамі апосталаў (1686) і алтарную карціну (1696) аднавіў эстонскі скульптар Хрысьціян Акерман.
У 1778—1779 роках паводле праекту архітэктара К.Л. Гейста была пабудавана заходняя вежа ў барокавым стылі. Два з царкоўных званоў вылітыя ў XVII, яшчэ два — у XVIII стагодзьдзях. Арган створаны ў 1914 року.
У цяперашні час у саборы знаходзіцца рэзыдэнцыя арцыбіскупа Эстонскай эвангельскай лютаранскай царквы.
Асноўны аб’ём трохнэфавы, цэнтральны нэф мае працяг у выглядзе алтарнае часткі. З заходняга боку над цэнтральным нэфам знаходзіцца царкоўная вежа, што выконвае функцыю званіцы.
У саборы пахаваныя багата вядомых асобаў, сярод якіх францускі шляхціч Понтус дэ ля Гардзі з жонкай Сафіяй Гыльленгельм(sv), пазашлюбнай дачкою швэдзкага караля Яна III Вазы; адмірал Самуэль Грэйг, каханак Кацярыны II; адмірал Іван Крузэнштэрн, які зладзіў першую расейскую экспэдыцыю вакол сьвету; багемскі шляхціч Індржых Матыяш Турн, адзін зь лідэраў пратэстанцкага мецяжу супраць імпэратара Фэрдынанда II.
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 1087 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Домскі сабор (Талін), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.