Гавары праўду — грамадзкая кампанія ў Беларусі, распачатая 25 лютага 2010 году.
Ініцыятарам і лідэрам кампаніі зьяўляецца вядомы беларускі паэт Уладзімер Някляеў. Дэкляраваная мэта кампаніі — збор і распаўсюд рэальнай інфармацыі аб становішчы ў дзяржаве і грамадзтве.
«Гавары праўду» | |
Абрэвіятура | «ГП» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 лютага 2010 (14 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня | Андрэй Дзьмітрыеў |
Сайт | zapraudu.by |
18 траўня 2010 году адбыліся ператрусы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі. Уладзімер Някляеў і шэраг актывістаў былі затрыманыя.
Найбольш вядомая акцыя — масавы збор подпісаў за наданьне імя Васіля Быкава адной з вуліцаў Менску і Горадні.
20 траўня 2020 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Андрэя Дзьмітрыева, кандыдата ў прэзыдэнты.
Створаны адмысловы інтэрнэт-сайт, які змяшчае перадвыбарчую праграму-2020, інфармацыю аб зборы подпісаў і апошнія навіны выбарчага штаба кандыдата ад арганізацыі - https://web.archive.org/web/20200603173355/http://dzmitryeu.by/
8 кастрычніка 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі пра закрыцьцё «Гавары праўду» пасьля пазачарговай праверкі.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гавары праўду!, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.