Вялікія Чучавічы

Вялі́кія Чу́чавічы — вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Вялікія Чучавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Чучавіцкага сельсавету.

Вялікія Чучавічы
трансьліт. Vialikija Čučavičy
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Герб Вялікіх Чучавічаў
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Чучавіцкі
Насельніцтва: 2048 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225656
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 26°51′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 26.85° у. д. / 52.58333; 26.85 26°51′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 26.85° у. д. / 52.58333; 26.85
Вялікія Чучавічы на мапе Беларусі ±
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы
Вялікія Чучавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

  • 2010 год — 2048 чалавек
  • 1999 год — 2421 чалавек
  • 1996 год — 2517 жыхароў, 942 двары. Вёска практычна зьлілася з суседняй вёскай Малыя Чучавічы.

Гісторыя

Паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1557 г. У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. З другой пал. XIX ст. у Чучавічах існавала царкоўна-прыхадзкая вучэльня, а таксама царкоўна-прыхадзкае апякунства, якое дапамагала самотным і сіротам, хворым і інвалідам.

У справаздачы Менскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1870 год пра Чучавічы падаецца інфармацыя, што там ёсьць 45 двароў, 188 мужчынаў, 199 жанчынаў і царква, якая належала сялянам. У зборніку «Воласьці і галоўныя пасяленьні эўрапейскай Расеі» за 1886 год напсіана, што ў Чучавічах двароў — 58, жыхароў — 530, маецца валасное кіраўніцтва, праваслаўная царква.

Раней празь вёску праходзіла лесавозная лінія вузкакалейнай чыгункі Люшча — Вялута — Вялікія Чучавічы — Гоцк. Будаўніцтва чучавіцкай галіны Палескіх чыгунак ад станцыі Люшча да прыпыначнага пункту Канал, даўжынёю ў 27,8 вярсты, было распачатае восеньню 1905 году. Вузкакалейка праходзіла праз вёскі Навасёлкі і Вялікія Чучавічы. З прычыны асаблівасьцяў рэльефу і моцнай забалочанасьці чыгунка нібы вярталася ў кірунку да Лунінца, агібала Сядзельскае балота, лясьніста-нізінныя ўрочышчы, Сядзельскі бор і Мушыну Ніву і накіроўвалася проста на поўнач, перасякаючы раку Цна і яе балоцістую пойму ля ўрочышча Согалаў Рог (празь яе быў пабудаваны невялікі драўляна-бэтонны мост). Далей каляіна перасякала невялікі прыток Цны — рэчку Штыр ля ўрочышча Шпакоўка, ішла ўздоўж каналу, за Навасёлкамі ва ўрочышча Зялёнае, паварочвала на паўночны ўсход да Вялікіх Чучавіч. За вёскамі дарога праходзіла празь лясны масіў і ўрочышча Пачкі, перасякала канаву Заазёрскую і ля хутара Бор паварочвала на паўднёвы ўсход, да канаваў Крынічная і Плёса. Тут знаходзілася канчатковая тупіковая станцыя чучавіцкай галіны вузкакалейкі — Канал.

Чучавіцкая вузкакалейка праіснавала да пачатку 1920-х гадоў. Польская адміністрацыя дзяржаўных чыгуначных дарог ліквідавала яе, пакінуўшы кавалак ля Люшчы. Адсутнасьць грунтовых дарог рабіла гэты раён адным з самых глухіх, адсталых і малаадукаваных месцаў Палесься.

Ад жніўня 1913 году ў Чучавічах пачало працу паштовае аддзяленьне.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

У вёсцы існуе праваслаўная царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы (Пакроўская царква), пабудаваная паміж 1846 і 1851 гадамі. Занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня.

Вядомаыя асобы

  • Міхаіл Якубік (1914—1966) — генэрал брыгады Войска Польскага, лётчык, адзін з піянэраў вайсковай авіяцыі ў часы камуністычнай Польшчы.
  • Валянціна Верас (нар. 1959) — пэдагог і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня.
  • Сьвятлана Сарока (нар. 1968) — культурна-асьветны і дзяржаўны дзеяч, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным разьвіцьці.


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вялікія Чучавічы  Вялікія Чучавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вялікія Чучавічы НасельніцтваВялікія Чучавічы ГісторыяВялікія Чучавічы Інфармацыя для турыстаўВялікія Чучавічы Вядомаыя асобыВялікія Чучавічы КрыніцыВялікія Чучавічы Вонкавыя спасылкіВялікія ЧучавічыБерасьцейская вобласьцьВёскаЛунінецкі раёнЧучавіцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІнфлянтыТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў Вільні20 верасьняВінцэнта ЗавадзкаяВілаЗлаві мяне, калі зможашВасіль ЦяпінскіФранцуская моваБаскетболРужанец1 красавікаНекамэрцыйная арганізацыяГлінішча (Гомельская вобласьць)VerbumМагілёўГарнастайКазБеларускі клясычны правапісВікізьвесткіСацыялізмЧырвоным па БелымМоўная нормаВалейболКаменкаВяйнямёйнэнЯчмень звычайныФашызмТэхналёгіяTor BandСтудэнцкая думка (ЗБС)Дзед ТалашРадаслаў АстроўскіВіленскі мэтрапалітэнЦмок28 сакавікаВікікнігіФутболІван ШамякінПастава 69Парнаграфія ў сецівеЛетувізацыяПортуМэрылэндПавал ШрубСССРDebianМіхаіл ШыбунПадвойнае пранікненьнеШпак.toОрдэн ПагоніСпадчына (верш)Міхал БаброўскіМогілкіВіньніцкая вобласьцьПіюс XIВытворнае слова.atСьпіс стагодзьдзяўГіўІван ЧыгрынаўСэвільля (футбольны клюб)Знак плюс-мінусСлоікАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Google searchПанграмаУсходнеславянскія мовыМіхайлаўская брама🡆 More