Васіль Мініч

Васіль Віктаравіч Мініч (8 сакавіка 1949, в.

Сукачы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці БССР — 2008, Беларусь) — мастак.

Біяграфія

У 1972 г. паступіў у Менскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і з посьпехам скончыў яго ў 1976 г. З 1979 г. жыў і працаваў ў Койданаве Менскай вобласьці. З 1980 г. мастак аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкому.

Маляваў партрэты, пэйзажы, нацюрморты. Аўтар праекта мастацкага афармленьня Койданаўскага гісторыка-краязнаўчага музэю. Ажыцьцяўляў праектаваньне і мастацкае афармленьне гарадзкіх сьвят, інтэр’ераў будынкаў і рэклямы, нямала зрабіў для рэстаўрацыі ікон Сьвята-Пакроўскай царквы ў Койданаве. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў з 1982 г. Арганізаваў пэрсанальныя выстаўкі ў Койданаве (1983, 1985). Галоўная тэма твораў мастака — прырода яго роднага Палесься: «Палескі пэйзаж», «Парыў ветру», «Паводка на Палесьсі», «Кветкі палявыя», «Восеньскі змрок», «Восеньская раніца». Шэраг работ прысьвяціў Койданаўскаму раёну: «У старым парку Станькава», «Бярозавая алея», «Сад цьвіце», «Койданаўскі кальвінскі збор» і іншыя. Напісаў партрэты гісторыка Міколы Ермаловіча ды ўдзельніка супраціўленьня Андрэя Варанкова, які ваяваў у Бэльгіі.

Сёньня ягоныя карціны знаходзяцца ў фондах Койданаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музэю і ў шматлікіх калекцыях Беларусі ды замежных краін.

У Койданаве пабраўся шлюбам з мастачкай Галінай Русанавай. Іхняя дачка Марыя — мастацтвазнаўца.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Tags:

БССРБеларусьГомельская вобласьцьЖыткавіцкі раёнСукачы (Гомельская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Смаленск52.tvУладзімер ГанчарыкЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Баранавіцкі раён.cgЛіцэнзіі Creative CommonsМіхаіл МураўёўЛічэбнікМеста1936.tr1911ЦаркваКазяльцовыя.huСьвятлана Зелянкоўская.sz93Вашынгтон (акруга Калюмбія)АгаёСалатная цыкорыяЛетувісыЧапялаЖанчына з жанчынайКоўнаФранцішак АляхновічBБеларусазнаўстваГомельПатрыярх (царкоўны сан).hm.htНікалё Мак’явэльліБеларусыМіхал Вітушка60Інтэробанг.kg1907Ластаногія.cx.ec.neНідэрляндыНямецкая хваля1901.pw.arПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаў1993.svПолацкае княстваКарлес ПудждэмонМікола ЕрмаловічРэчыцаІсус ХрыстосМужчына зьверхуІльдэфонс Бобіч.es2014.tg.peГМаёнтак.us.tdБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаШорт-трэк.idХрыстос прызямліўся ў Гародні🡆 More