Беларускі Інстытут Стратэгічных Дасьледаваньняў

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) — дасьледчая ўстанова Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная 12 лютага 2019 году ўказам № 49 «Аб стварэньні Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў».

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў
Абрэвіятура БІСД
Дата ўтварэньня 12 лютага 2019 (5 гадоў таму)
Тып дзяржаўная арганізацыя
Штаб-кватэра Менск, праспект Пераможцаў, 7
дырэктар Алег Макараў
намесьнік дырэктара

Юры Пракопаў

Тацьцяна Шэндзік
Сайт https://bisr.gov.by/

Інстытут створаны ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забесьпячэньня дзейнасьці дзяржаўных органаў па стратэгічных кірунках замежнай і ўнутранай палітыкі.

У цэнтры ўвагі гэтай навукова-дасьледчай установы — правядзеньне навуковых дасьледаваньняў, вывучэньне тэндэнцыяў разьвіцьця міжнародных, грамадзка-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, дасьледаваньне рызыкаў і выклікаў у інфармацыйнай сфэры.

Інстытут зоймецца выпрацоўкай рэкамэндацыяў, скіраваных на ўдасканаленьне дзяржаўнай палітыкі ў розных сфэрах, возьме ўдзел ва ўзгадненьні распрацаваных дзяржаўнымі органамі дакумэнтаў стратэгічнага плянаваньня (дактрыны, стратэгіі, канцэпцыі).

Для правядзеньня аналітычных дасьледаваньняў плянуецца прыцягваць «вядучых экспэртаў у сфэры замежнай і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналёгіяў, нацыянальнай бясьпекі».

Згодна з указам № 50 дырэктарам інстытуту прызначаны начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі Алег Макараў.

18 лютага 2019 году стала вядома, што праз 2 месяцы ліквідуецца Інфармацыйна-аналітычны цэнтар, а яго функцыі перадаюцца БІСД. Маёмасьць і памяшканьні ІАЦ пераходзяць да БІСД. Памеры штату інстытуту не раскрываюцца. Два пункты ўказу аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстаньня».

Крыніцы

Tags:

Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер СанькоQR-кодДыяніз ІлкавічДротПтушкіМенская вобласьцьІван МележЛірыкаДзед ТалашПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Ангельская моваСонцаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўБацькаўшчынаZuzana (зброя)Грамадзкі набытакNokia 6233Сьцяг ЛібііЯнка КупалаСтапа (літаратуразнаўства)МараторыйДызайнДжынсавая рэвалюцыяМікола ЕрмаловічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБеларуская Народная РэспублікаПрыпяцьM (неадназначнасьць)Уладзімер ЛенінВіктар КаліноўскіВіктар ШніпРожаваЗносіныМікіта Нескаромны28 красавікаЛюбарт (імя)ХарэйКузьма ЧорныБісэксуальная парнаграфіяСлоўнікАлесь АркушЮрка МонічАдвечным шляхамМарыя МартысевічДуброўна10 студзеняДотык пісі рукоюРод (біялёгія)Гомельская вобласьцьНіна МацяшАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьВершаваны памер1891Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўIRCРэформа беларускага правапісу 1933 годуПарнаграфія для жанчынЛяхавіцкі замакКыргыстанВугоршчынаПошукавая аптымізацыяЛінкарАдлігаЛацкая моваПробашчЗаходнерусізмМіндоўг (імя)🡆 More