Беларуская Служба «Радыё Швэцыя»

Белару́ская слу́жба «Ра́дыё Швэ́цыя» (па-швэдзку: SR International Vitryska Redaktionen) — беларускамоўная радыёперадача ў структуры «Радыё Швэцыя».

Дзейнічала ў 2004—2009 роках.

Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
SR International Vitryska Redaktionen
Горад Стакгольм
Краіна Швэцыя
Частасьць 6065 КГц
Час вяшчаньня 20:30
Пачатак працы 7 лістапада 2004
Канец працы 1 верасьня 2009
Заснавальнік Дзьмітры Плакс
Уласьнік «Радыё Швэцыя»

Мінуўшчына

Швэдзкае радыё распачало трансьляваньне на замежжа ў 1938 року. Першыя праграмы былі на швэдзкай мове. У 1939 быў створаны Канал замежнага вяшчаньня Швэдзкага радыё і зьявіліся трансьляцыі на ангельскай.

Ідэя распачаць вяшчаньне па-беларуску зьявілася ў 1999 року, калі на працу ў расейскую службу швэдзкага радыё ўладкаваўся Дзьмітры Плакс. Сярод прыхільнікаў стварэньня беларускамоўнай перадачы была кіраўнічка расейскае рэдакцыі Вікторыя Рынкус. Першая праграма на беларускай мове выйшла ў этэр 7 лістапада 2004. Заснавальнікам і фактычным кіраўніком стаў Дзьмітры Плакс.

Беларуская служба «Радыё Швэцыя» выходзіла 4 разы на тыдзень (з суботы да аўторку) на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы магчыма было слухаць таксама ў інтэрнэце. Штат беларускай праграмы складалі два чалавекі і яшчэ два былі пазаштатнымі журналістамі. У сваіх нарысах і рэпартажах супрацоўнікі беларускай службы асьвятлялі жыцьцё беларускай дыяспары, а таксама беларуска-швэдзкія дачыненьні.

У чэрвені 2009 року новы кіраўнік міжнароднага каналу «Радыё Швэцыя» Інгемар Лёфгрэн абвясьціў пра намер спыніць вяшчаньне беларускай перадачы. Гэтае рашэньне было нэгатыўна ўспрынятае беларускай дыяспарай, а таксама слухачамі ў Беларусі, Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Таварыствам беларускай мовы. Швэдзкія студэнты нават стварылі сайт па зборы подпісаў супраць закрыцьця беларускае службы. 1 верасьня 2009 Беларуская служба «Радыё Швэцыя» спыніла сваё існаваньне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • ByBooks(недаступная спасылка)

Tags:

Беларуская моваШвэдзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bdСьпіс беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну1990Сяброўства.axПастава на каленяхПлютон.ddПытальнікІльдэфонс БобічКарл XII.vcАвэрэйсэльІнтэробаг.lk1863Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Дудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)РэчыцаЗлучаныя Штаты АмэрыкіПагоня.sg.rs51Першая сусьветная вайнаБел-чырвона-белы сьцягВасіль БыкаўРасейска-ўкраінская вайна2006Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьняЎЛютэранстваНямецкая хваляРуднае (Гомельская вобласьць)Бабёр1970.cy.tcВагінальны сэксСэксЛеў ТалстойПалесьсе632009Melbet.ugСтрасбургВідзаўскі сельсаветПрытчаOnliner.byБаранавічыСмаленскПраваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны.fk.myБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.mcТралейбусДзьмухавецГішпанская моваБеларусыІгар ТурМэтафараГодЭстонская чыгункаГендрута733БеларусазнаўстваКрывічыНазоўнік1975.ie🡆 More