Бард Лу́чнік (па-ангельску: Bard the Bowman) — пэрсанаж кнігі Дж.
Р. Р. Толкін">Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», кароль Дэйла.
Быў нашчадкам Гірыёна, апошняга караля Дэйла. Пасьля таго, як горад быў разбураны пры нападзе цмока Смога ў 2770 годзеТрэцяй эпохі, сям’я Гірыёна зьбегла ў горад Эсгарот, і яго нашчадкі сталі простымі гараджанамі.
Бард служыў капітанам лучнікаў гарадзкой варты ў Эсгароце, быў вядомы як трапны лучнік, а таксама «славіўся» сярод жыхароў сваёй інтуіцыяй. У «Хобіце» апісваецца, як Бард падчас паходу Більба і гномаў да Самотнай гары ў 2941 годзе Трэцяй эпохі забіў Смога трапным стрэлам, зьдзейсьніўшы «гераічны ўчынак». Луска Смога была непаражальная для любой зброі. Зьвесткі пра тое, што на левым баку грудзей адваліўся адзін з дыямэнтаў, якія на працягу шматлікіх гадоў урасталі цмоку ў пуза, пакуль ён ляжаў на скарбах, прастракатаў у вуха Барду чорны дрозд, калі ў Барда засталася адна страла. Бард, як нашчадак Гірыёна, разумеў мову драздоў. У выніку падзеньня забітага Бардам цмока горад Эсгарот быў разбураны.
Бард атрымаў чатырнаццатую частку багацьцяў Смога, якую ён падзяліў з бургамістрам Эсгарота і выдаткаваў на аднаўленьне гораду Дэйла, які стаў сталіцай новага адроджанага каралеўства, дзе ён каранаваўся ў 2944 годзе Т. Э. Эсгарот увайшоў у яго склад, але працягваў карыстацца правам на мясцовае самакіраваньне.
Сын Барда Баін стаў каралём Дэйла ў 2977 годзе Т. Э. Дынастыя нашчадкаў Барда правіла ў вызваленым ад цмока Дэйле да падзеяў Вайны Пярсьцёнка, апісаных у трылёгіі «Ўладар Пярсьцёнкаў». Кароль Бранд, сын Баіна (кіраваў з 3007 году Т. Э.) загінуў падчас Бітвы за Дэйл (17 сакавіка 3019 году Т. Э.) разам з каралём Эрэбара Даінам, адбіваючы напад Паўночнага войска саюзьнікаў Саўрана. Праўнук Барда Лучніка, Бард II, які стаў каралём Дэйла пасьля сьмерці бацькі, зьняў аблогу з Эрэбара (выйграўшы тым самым бітву пры Дэйле) і ўступіў у зьвяз з Гондарам.
У кінатрылёгіі «Хобіт» ролю Барда выканаў Люк Эванс.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бард Лучнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.