Аляксей Кулакоўскі: беларускі пісьменьнік

Аляксей Кулакоўскі (24 сьнежня 1913, вёска Кулакі, Слуцкі павет, Менская губэрня — 9 красавіка 1986) — беларускі пісьменьнік.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, пасьмяротна) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей, за кнігу аповесьцяў «Белы сокал».

Аляксей Кулакоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 сьнежня 1913(1913-12-24) або 1913
Памёр 9 красавіка 1986(1986-04-09) або 1986
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская мова і расейская мова
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія БССР Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

Нарадзіўся 24 сьнежня 1913 году ў вёсцы Кулакі Слуцкага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям'і. У 1931 годзе скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу і некаторы час загадваў дрэваапрацоўчай арцельлю ў Касцюковічах. З гэтага ж года перайшоў на журналісцкую працу — адказны сакратар шматтыражкі, загадчык аддзелу клімавіцкай раённай газэты «Камуна», адказны сакратар жлобінскай раённай газэты «Шлях сацыялізму», а са жніўня 1934 году — намесьнік загадчыка аддзелу газэты «Чырвоная зьмена». У 1936—1939 гадах вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэньня выкладаў у Цяцерынскай сярэдняй школе на Магілёўшчыне.

У канцы 1939 году быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узводу, камандзір роты (Сталінградскі, Украінскі франты). Быў тройчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзелу ў газэце «Сталинская молодежь», у часопісе «Беларусь», адказным сакратаром газэты «Літаратура і мастацтва». У 1953—1958 гг. — галоўны рэдактар часопісу «Маладосьць». Быў намесьнікам адказнага сакратара, адказным сакратаром праўлення Саюзу пісьменьнікаў БССР (1965—1976). У 1977—1986 гг. — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. У 1972 годзе ў складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у працы XXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Памёр 9 красавіка 1986 году.

Творчасьць

Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Аўтар кніг аповесьцяў і апавяданьняў «Сад» (1947), «Гартаваньне» (1949), «На возеры» (1950), «Новыя сустрэчы» (1950), «Хораша ўзыходзіць сонца» (1952), «Незабыўнае рэха» (1956), «Да ўсходу сонца» (1957), «Дабрасельцы» (аповесьць, 1958, часопіс «Маладосьць»), «Тут я жыву» (1960), «Зоркі салігорскія» (нарысы, 1960), «Салігорцы» (нарысы, 1964), «Першае чаканьне» (1965), «Расьце мята пад вакном» (1966), «Чыстая мураўка» (апавяданьні і гумарэскі, 1968), «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978), «Аповесьці і апавяданьні» (1979), «Белы сокал» (1985), «Тры зоркі» (1988), раманаў «Расстаёмся ненадоўга» (1955), «Сустрэчы на ростанях» (1962), «Васількі» (1981). У 1970—1971 гадах выйшаў збор твораў у 4 тамах, у 1984 годзе — выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнік апавяданьняў «На возеры» (1950), кнігу аповесьцяў «Белы сокал» (1985). Па матывах аповесьці «Нявестка» Андрэй Макаёнак напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Шчасьце трэба берагчы» (пастаўлены ў 1958).

Крыніцы

Tags:

1913198624 сьнежня9 красавікаЗаслужаны дзяяч культуры Рэспублікі БеларусьМенская губэрняСлуцкі павет (Менская губэрня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.cgКойданаў.cn1987Эйгерд1954Амонім1385Жанчына зьверху1993.sd.cuПокер1960КуфніцаАнілінгусB.snЛеаніла ЧарняўскаяМіхал ВітушкаПрэзыдэнт Беларусі9Населены пункт.bz.tjКунілінгус1935ЕсьманМагдэбурскае права1.dmКанада.pk.gb1977.pgЛітваГісторыя беларускай мовыВілейка (імя)Пагоня.mkБелая дзіркаСакавік.es.in193944АкупацыяСтаралітва1905.tdКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСэкунда1946.ly.kzЛіцьвінстваГлаголіца.msЛатнік (шахматы)Музычны альбом2023.fjКлуж-НапокаДжозэф Рабінэт БайдэнВугоршчына16Сеціўная пошукавая сыстэмаВэст-ІндыяЖнівеньскі путчВагінальны сэкс195727.id🡆 More